Школа новых медыя ЦЭХа запрашае на курс лічбавага сторытэлінга

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Мультымедыйныя гісторыі ўсё часцей сталі з’яўляцца не толькі ў СМІ – фармат стаў актуальны і запатрабаваны і ў іншых сферах, дзе рэпрэзентацыя кантэнту і камунікацыя з аўдыторыяй – галоўны ключ поспеху. Музеі, некамерцыйныя арганізацыі з сацыяльнай позвай, бізнес-структуры, адукацыйныя ўстановы – шмат каму з іх важна “распавесці гісторыю» і «быць пачутымі». Фармат мультымедыйнага апавядання, выкарыстоўваючы інструменты тэксту, малюнкаў і гуку, дазваляе раскрываць тэму з максімальным апусканнем аўдыторыі ў кантэкст і змест, і дае гледачу магчымасць перажываць па-сапраўднаму моцны эмацыйны вопыт.

Як працаваць з сучаснымі мультымедыйнымі фарматамі, як шукаць вобразы і выбудоўваць сюжэт, як рэжысаваць гісторыю і працаваць з аўдыё-, відэа-і фота-матэрыялам, якім чынам прасоўваць праект і ацэньваць яго эфектыўнасць? Праграма курса сканцэнтравана на трох напрамках: дызайн, распрацоўка і прадзюсаванне мультымедыйнай гісторыі.

Удзельнікі воркшопа будуць аб’яднаны ў міждысцыплінарныя каманды, каб задзейнічаць увесь спектр сваіх рознабаковых прафесійных навыкаў і досведу. Кожная каманда будзе працаваць над сваім адзіным аўтарскім праектам: ад выбару тэмы да ўвасаблення прататыпа прадукту і магчымых алгарытмаў яго прасоўвання.

Для каго:

Удзел у варкшопе можа быць цікава медыя-прадзюсарам і куратарам, спецыялістам PR і маркетынгу (асабліва з НКА і музейнага асяроддзя), журналістам ды рэдактарам, арт-дырэктарам і дызайнерам, фатографам, відэографам і мастакам.

У праграме:

– Гісторыя і асновы візуальнай камунікацыі, эвалюцыя фарматаў і антрапалогія «апавядання»;

– Ключавыя тэхналогіі стварэння мультымедыйнай гісторыі: патрабаванні да тэмы, арганізацыя працы на розных этапах, праектаванне, прасоўванне;

– Асаблівасці працы з выяўленчым матэрыялам, а таксама механізмы стварэння сюжэтна-вобразнай канцэпцыі гісторыі;

– Камандная праца – спецыялісты сумежных прафесій, сумяшчаючы свае навыкі і веды, будуць разам ствараць комплексны прадукт.

Воркшоп пройдзе на рускай мове.

Калі: 9-18 сакавіка 2018 года

Курс доўжыцца 10 дзён і ўключае 50 гадзін вочных заняткаў.

Кошт удзелу – 350 рублёў. Магчымы безнаяўны разлік.

Як патрапіць на курс?

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету і даслаць яе да 4 сакавіка. На падставе заявак арганізатарамі і трэнерамі курса будзе выраблены адбор і сфарміравана група да 25-ці чалавек.

З кожным кандыдатам пасля атрымання заяўкі на працягу трох дзён звяжацца каардынатар для (не) пацверджання ўдзелу і далейшай аплаты.

Па ўсіх пытаннях можна пісаць darashkevich@cech.by

Больш інфармацыі пра вядучых курса глядзіце па спасылцы.

06 Лютага 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Беларусі вырашылі рабіць ліфты ва ўсіх новых дамах, незалежна ад вышыні
    Пры будаўніцтве новых шматпавярховых дамоў або рэканструкцыі старых у Беларусі будзе абавязкова абсталёўваць будынкі ліфтамі, піша “Радыё Свабода” са спасылкай на БЕЛТА. Цяпер ліфты не абавязковыя ў будынках да 5 паверхаў або 14 мэтраў. Але пасьля зацьверджаньня новых будаўнічых нормаў для «жылых будынкаў» ліфты стануць абавязковымі для любых дамоў. Незалежна ад колькасьці паверхаў «будзе стварацца безбар’ернае асяродзьдзе». […]
  • Легендарны зубр са Старога замка пераехаў на новае месца
    Залы Старога замка 21 лістапада пакінуў адзін з самых буйных і запамінальных экспанатаў. Знакамітага зубра перанеслі ў Новы замак. Зубр вельмі цяжкі – пры жыцці жывёла важыла каля тоны. Пудзіла напоўнена глінай і мае металічны каркас, яго вага – некалькі соцень кілаграм. Экспанат некаторы час будзе знаходзіцца ў фондах да аднаўлення працы экспазіцыі прыроды Гродзенскага […]
  • Улады распавялі, як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2020 годзе
    Улады ўсталявалі разліковыя нормы працоўнага часу на 2020 год. Беларусы ў наступным годзе будуць працаваць 256 дзён пры пяцідзённым працощным тыдні (сёлета – 252), а адпачываць 110 дзён – столькі будзе выхадных і святочных (сёлета- 113 дзён), адзначылі ў Мінпрацы. У ведамстве апублікавалі вытворчы каляндар на 2020 год, піша TUT.BY. Тыя ж, у каго «шасцідзёнкі», […]
  • У Гродне можа з’явіцца яшчэ адзін шклозавод
    У Беларусі для задавальнення попыту на шкляную тару і ўпакоўку можа быць пабудаваны новы шкляны завод, піша БЕЛТА. Кажуць, гэта робіцца, каб ўжываць менш пластыка. “Важна, каб да такога сур’ёзна пераходу была гатовая прамысловасць. Пераход запланаваны паэтапны. Напрыклад, спачатку апрабацыя пройдзе на пітной вадзе, газіроўцы. Таму мы разлічваем, што магутнасці прадпрыемстваў будуць гатовыя забяспечваць узрастаючую […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY