Запрашаем на інтэрактыўную сустрэчу пра польскі і ўкраінскі досьвед НДА “Пераймай!”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Асамблея НДА запрашае грамадзкіх актывістак і актывістаў атрымаць новыя ідэі для сваёй дзейнасьці і праектаў на сустрэчы пра сучасны досьвед НДА з Польшчы і Ўкраіны.

Тэма — фішкі і кампаніі, якія цяпер на піку папулярнасьці ў гэтых дзьвюх суседніх краінах. Як вядома, каб зрабіць нешта кляснае, можна падгледзець у іншых і перайначыць на свой лад.

Аднак вы ня толькі будзеце слухаць — мы паспрабуем разам накідаць пляны-схемы, якія можна ажыцьцявіць у любым горадзе сінявокай.

Разам даведаемся і абмяркуем:

— Як праходзіць “Сьвята суседзяў” у Варшаве і вырашэньне канкрэтных праблемаў двара ўсімі суседзямі.

— Як абаранілі і рэканструявалі мікрараён Яздув (Польшча).

— Як у маленькай польскай вёсачцы працуе супольнасьць жанчын “Бабскі гараж”.

— Сыстэму мясцовага самакіраваньня ў Польшчы, станаўленьне працы польскіх НДА з уладамі (зь якіх тэмаў і як яны пачыналі).

— Люблінскія і Варшаўскія арганізацыі – як іх досьвед можна выкарыстоўваць у дзейнасьці рэгіянальных ініцыятываў Беларусі.

— Польскі роварны рух.

— Рэформа мясцовага самакіраваньня, якая распачалася ва Ўкраіне, і “бюджэт ўдзелу” (“грамадзкі бюджэт”) ды іншыя.

Запрашаем усіх, хто:

— Дзейнічае на мясцовым узроўні, прыцягвае жыхароў і зацікаўлены дазнацца пра польскі і ўкраінскі досьвед;

— Плянуе у будучыні падавацца на стажыроўкі і навучальныя візыты ў Польшчу і Ўкраіну і хоча паглядзець, што там чакае ўдзельнікаў;

— Хоча знайсьці новых партнэраў у Беларусі і за мяжой.

Сьпікеры мерапрыемства: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА, якія прынялі ўдзел у навучальных візытах і стажыроўках у Польшчу і Ўкраіну ў 2017 годзе.

Дзе і калі: 20 ліпеня 2017 (чацьвер), Менск, з 12.00 да 15.00. Каб прыняць удзел у івэнце, неабходна зарэгістравацца да 16 ліпеня 2017 г.

Арганізатары кампэнсуюць праезд на грамадзкім транспарце (цягнік, аўтобус, марштуртнае таксі) пры наяўнасьці квіткоў у два бакі.

14 Ліпеня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • #прашчальнаесловапрэзідзента. Як гродзенцы смяюцца з прэзідэнта
    Беларусы прагназуюць, што б пра іх сказаў Лукашэнка, калі б яны памерлі ад каранавіруса. Допісы пачалі з’яўляцца пасля таго, як Лукашэнка нетактоўна выказаўся пра дзве смерці ад COVID-19. Беларусы палічылі гэта абуральным і запусцілі флэшмоб. Глядзіце, што пішуць гродзенцы. Да херня вапрос. Баба. Пісят лет. Чэво дальшэ жыць та? Ні ана цібе дзіцей ні радзіт большэ, […]
  • Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі на святочную імшу ў Фарным касцёле
    У нядзелю 5 красавіка  каталікі адзначылі уваход гасподні ў Іерусалім – Пальмовую, ці Вербную, нядзелю. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам вернікам Гродна прапанавалі паўдзельнічаць у набажэнствах анлайн. Але многія гродзенцы вырашылі ўсё-такі наведаць храмы. Як праходзіла святочнае набажэнства ў гродзенскім Фарным касцёле, глядзіце ў рэпартажы БЕЛТА.  The post Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі […]
  • У Беларусі – 562 выпадкі каранавіруса. 8 чалавек памерла
    Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя лічбы колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі вырасла на 28% за дзень. У Беларусі па стане на 05.04.2020 на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Ачунялі 52 чалавекі. 8 пацыентаў памерлі. Як […]
  • Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці
    Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў. Кавярні “Наша Кава” і “Справа” Кавярня працуе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY