Запрашаем прыняць удзел у праграме “Лідэрства ў мясцовых супольнасцях”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Калі вы імкнецеся зрабіць жыццё лепш у сваіх гарадах, дварах, дамах і пад’ездах, калі вы гатовыя актыўна вырашаць лакальныя праблемы разам з суседзямі і суседкамі – праграма “Лідэрства ў мясцовых супольнасцях” для вас.

Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам і ўдзельніцам развіць лідэрскія здольнасці і садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці, эфектыўнасці і ўплывовасці мясцовых супольнасцяў у Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох адукацыйных сесій у спалучэнні з практычнымі заданнямі, якія дазваляюць прымяніць новыя веды і ўменні ў супольнасцях.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца ўсе актыўныя людзі, якія займаюцца паляпшэннем жыцця сваіх супольнасцяў ці хочуць пачаць гэта рабіць. Заяўкі на ўдзел у праграме могуць падаваць як асобныя людзі, так і каманды (ініцыятыўныя групы) з 2-3 чалавек.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-форму да 20 сакавіка 2018 года. Пра вынікі адбору паведамяць не пазней за 30 сакавіка 2018 года. З адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі будуць праведзены гутаркі па тэлефоне.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY