Заявіся на Сацыяльны форум у Мінску

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Замежны і беларускі вопыт рэалізацыі сістэмных падыходаў у вырашэнні сацыяльных задач будуць адмеркаваныя ў час ужо пятага па ліку Сацыяльнага Форуму, які пройдзе ў Мінску 1-2 лістапада.

У фокусе працы Форума будуць пытанні, звязаныя з наступнымі тэмамі:

-«Канкурэнтаздольнасць жанчын на рынку працы»;

-«Сем’і ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: праблемы і падыходы ў іх вырашэнні»;

-«Дэменцыя як новы сацыяльны выклік»;

-«Рэсацыялізацыі асоб, якія знаходзяцца і якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі».

Удзельнікі таксама пазнаёмяцца з практыкай выкарыстання розных інструментаў для развіцця рынку сацыяльных паслуг і прымуць удзел у дыскусіях пра новыя магчымасці яго развіцця праз пашырэнне практыкі  дзяржаўнай сацыяльнай замовы, развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва, мясцовых ініцыятыў і валанцёрства, а таксама праз заангажаванне бізнесу ў вырашэнне сацыяльных задач.

Пытанні стварэння грамадства, прыязнага да ўсіх, захавання прынцыпаў гендэрнай роўнасці, значнасць сацыяльнай сферы як комплекснага кампанента Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі ў кантэксце Глабальных мэтаў  2030, прынятых ААН, будуць таксама абмяркоўвацца на Форуме.

У імпрэзе возьмуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, парламентарыі, прадстаўнікі рэгіянальных і мясцовых органаў улады, арганізацый грамадзянскай супольнасці, камерцыйнага сектара, а таксама эксперты з Беларусі, Германіі і іншых краін.

Для ўдзелу ў форуме неабходна да 21 кастрычніка 2018г. запоўніць рэгістрацыйную анкету.

IV Рэспубліканскі сацыяльны форум «Развіццё міжведамаснага і міжсектарнага супрацоўніцтва як умова забеспячэння сістэмнага падыходу ў вырашэнні сацыяльных задач» адбудзецца ў будынку Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. Мерапрыемства ладзіцца ў межах 8-га этапу Праграмы падтрымкі Беларусі (2016-2019 гг.) пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

11 Кастрычніка 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Фотафакт: у Гродне зацвілі каштаны
    Кастрычнік выдаўся цёплым, і на вуліцы Леніна зацвілі каштаны. Эксперт кажа, што дрэвы ўспрымаюць такую ​​восень як новую вясну, піша “Гродзенская праўда”. -Зараз, самі можаце бачыць, не самае звычайнае надвор’е для кастрычніка – фактычна, анамальна цёплае. І такое паўторнае красаванне – гэта хоць і адзінкавыя выпадкі ў некаторых відаў, але ўсё ж яны ёсць. Каштан […]
  • Мінскую фірму злавілі на продажы тэхнікі без выплаты падаткаў. Увозілі тавары жыхары польска-беларускага памежжа
    Дзяржкантроль выявіў схему гандлю бытавой тэхнікай без выплаты падаткаў. Затрымалі людзей, якія ўвозілі і рэалізоўвалі на тэрыторыі Беларусі з парушэннем заканадаўства тэлевізары, гукавыя панэлі і іншую тэхніку. Частку сваіх тавараў кампанія рэалізоўвала з выплатай усіх падаткаў. Астатнія тавары набывалі і прадавалі за наяўныя грошы, гэтыя здзелкі не адлюстроўваліся ў бухгалтарскай дакументацыі, што дазваляла не плаціць […]
  • У 2019 годзе ў Гродне абяцаюць дзесяць новых дарог
    У бягучым годзе ўжо выкананы істотны аб’ём работ па будаўніцтву дарог у жвіровым выкананні. Напрыклад, у мікрараёне Забалаць ўведзены ў эксплуатацыю дзве дарогі. Зараз вядуцца работы на вуліцы Рудзянскай, у лістападзе будаўніцтва дарогі пачнецца па вуліцы Кубасава, паведамляе “Гродна Плюс”. – Таксама вядуцца працы ў праблемных мікрараёнах Баранавічы-5 і 6. Уведзена ў эксплуатацыю дарога па […]
  • Гродна рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі. Ужо вядома месца пасадкі
    Аляксандра Лукашэнку ў чарговы раз за восень чакаюць у Гродне 19 кастрычніка. Чакаецца, што прэзідэнцкі верталёт прызямліцца ў лесапарку Пышкі на ўскрайку горада. На паляне ўжо расцягнулі стужку, якая вызначае месца пасадкі, піша “Свабода”. Найбольш актыўныя падрыхтоўчыя працы ідуць па вуліцы Горкага, што злучае Пышкі з цэнтрам горада. Дамы драўлянай забудовы мікрараёна Новы свет, які […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY