1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны

Image

Суполка народнай культуры

Суполка беларускай культуры аб’ядноўвае людзей, якія не толькі цікавяцца культурнай спадчынай беларусаў, але і займаюцца яе захаваннем: арганізуюць экспедыцыі, збіраюць фальклор і разнастайны этнаграфічны матэрыял, ладзяць традыцыйныя святы і іншыя мерапрыемствы.

Image

Кола раварыстаў-вандроўнікаў

Фактычна, праект, гэта працяг работы, толькі ў іншай форме, па папулярызацыі нашых славутых землякоў, мовы, гісторыі і культуры, якой займаліся нашы папярэднікі. Таксама і назва праекта іншай быць проста не магла, мы да яе паступова прыйшлі, імя Я.Карскага-своеасаблівы брэнд.

Image

Дабрачынны фонд “Крэўскі замак”

Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” створаны студэнтамі і спецылістамі г.Менску ў 2005 годзе. За гэты час праведзены валанцёрскія летнікі, кансэрвацыйныя працы на сьценах помніка архітэктуры 14 ст. “Рэшткі замка ў в. Крэва”.

Image

Варштат ідэй

Варштат ідэй - гэта майстэрня ідэяў па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю горада. Асноўнымі задачамі Варштата з’яўляюцца не толькі атрыманне ведаў і вывучэнне досведу іншых людзей, але і заахвоціць удзельнікаў зрабіць свой унёсак у захаванне спадчыны Гародні.

2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя

Image

Фотаклуб «Гармонія»

ДзУА «НПК Орлеўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя С.П.Шупені»
Адрас: вёска Орля, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць
Удзельнікі праекта: 1 настаўнік, 7 вучняў

Image

«Зялёная мапа Гродна»

Зараз з дапамогай "Зялёнай мапы" гродзенцы змогуць хутка выявіць бліжэйшае месца, куды можна здаць на перапрацоўку адходы, ці дзе знайсці новага гаспадара для непатрэбных рэчаў.

Image

Акцыя «Зробім!»

Праводзіць уборкі ў лесапарках ініцыятыўная група «Чысты лес – чысты розум» пачала яшчэ ў 2011 годзе. Валанцёры прыбіралі смецце і распавядалі іншым як гэта выдатна. Распавядалі сябрам, блізкім і нават чыноўнікам. Члены ініцыятывы ўсялялі ў іх ідэю, што нават чужое смецце можна прыбіраць добраахвотна. З радасцю ў зносінах з аднадумцамі. З любоўю і клопатам аб прыродзе.

Image

Лідскі раённы экалагічны цэнтр

Лідскі РЭЦДзМ з'яўляецца арганізатарам і каардынатарам экалагічных акцый і конкурсаў з навучэнцамі Лідскага раёна (больш за 13 000 навучэнцаў). Місія ўстановы – арганізацыя карыснай і змястоўнай дзейнасці па экалагічнай адукацыі падрастаючага пакалення.

3. Дабрачыннасць

Image

Гродзенскі дзіцячы хоспіс

Праект рэалізоўваўся на працягу сьнежня 2009 - верасня 2012 года. Працуючы з сем'ямі, якія маюць дзяцей з інваліднасцю на працягу 3 гадоў, мы разумелі важнасць развіцця валанцёрскага руху ў хоспісе.

Image

Збор рэчаў у інтэрнэце

Сутнасць руху заключалася ў матэрыяльнай дапамозе дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, забеспячэнні іх па магчымасці ўсім неабходным у патрэбнай колькасці.

Image

Акцыя ў Кантакце

Вельмі важным дасягеннем суполкі з’яўляецца тое, што мы не толькі сабралі рэчы для дзяцей, але яшчэ і расказалі пра праблему шырокаму колу людзей, дзякуючы чаму з’явіліся асобныя ініцыятыўныя групы, якія самі пачалі займацца зборам рэчаў. І гэта вельмі важна.

Image

“Крок насустрач”

Назва нашай ініцыятывы "Крок насустрач" - таму што мы верым: нават адзін маленькі крок насустрач адзін аднаму сапраўды можа змяніць чыёсьці жыццё да лепшага!

Image

“Адданае сэрца”

ГГААЖ “Адданае сэрца” існуе з красавіка 2011 года і складаецца з маладых людзей, якім неабыякавае пакутнае жыццё бадзялых жывелаў. Нашая дзейнасць патрабуе не толькі спачування да безабаронных жывелаў, але таксама вялікай маральнай моцы і адказнасці, бо часам прыходзіцца прымаць вельмі цяжкія рашэнні ці дапамагаць жывёлам, якія знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане.

Image

“Ружовы слон”

Асноўная наша дзейнасць заключаецца ў непасрэдных зносінах з дзецьмі.

4. Інтэрнэт-прарыў года

Image

Сайт «Зялёны Гродна»

Сайт «Зялёны Гродна» (http://greengrodno.info/) створаны для інфармавання гродзенцаў аб экалагічным стане горада Гродна і Гродзенскай вобласці.

Image

Smorgon Gymnasium

Школьны сайт створаны вучнямі і знаходзіцца пад кіраўніцтвам і кантролем навучэнцаў гімназіі ў супрацоўніцтве з некалькімі экспертамі ў вабласці ICT і міжнароднага мэнэджменту каманды.

Image

Інтэрактыўная мапа велапарковак

Інтэрактыўная мапа велапарковак http://velogrodno.by/parking была створана ў жніўні 2012 года ініцыятыўнай групай «Вела Гродна» у рамках грамадскай кампаніі «Забяспеч сабе паркоўку!».

Image

Ваўкавыскі рэгіянальны сайт

Рэгіянальны сайт Ваўкавыскага раёну быў створаны два гады таму, у снежні 2011 года. Ен быў створаны за ўласныя сродкі па ініцыятыве трох жыхароў Ваўкавышчыны, якія зараз і працуюць над ім.

5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці

Image

Сацыяльны інтэрактыўны тэатр

Праект СІТ (сацыяльны інтэрактыўны тэатр) праходзіў з сакавіка па май 2012 года і быў ініцыяваны моладзевай ініцыятывай "Крок насустрач” пры падтрымцы Міжнароднага дзіцячага фонду.

Image

Форум велаактывістаў Беларусі

У лістападзе 2012 у Гродна прайшоў Другі Форум велаактывістаў Беларусі. Пад велаактывістамі мы разумеем веласіпедыстаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія адстойваюць інтарэсы веласіпедыстаў, якія вядуць працу з мясцовымі ўладамі па развіццю велаінфраструктуры ў рэгіёнах. Форум праводзіўся з мэтай знаёмства велаактывістаў Беларусі, абмена вопытам і аб'яднання нашых намаганняў у 2013-м годзе.

Image

«Забяспеч сабе паркоўку!»

Грамадская кампанія «Забяспеч сабе паркоўку!», якая прайшла ў Гродна ў жніўні-лістападзе 2012 года, была накіравана на павелічэнне колькасці велапарковак у г.Гродна. У рамках кампаніі была створана інтэрактыўная мапа, праведзены маніторынг велапарковак, накіравана некалькі дзесяткаў лістоў і напісана некалькі публікацый.

Image

Абарона дрэваў

Адным з важных напрамкаў дзейнасці гродзенскіх эка-актывістаў з'яўляецца абарона зялёных насаджэнняў горада ад знішчэння (у тым ліку каштанаў). За год актывісты напісалі каля 20 лістоў і не раз пабывалі на прыёме ў намеснікаў старшыні гарвыканкама, якія адказваюць за будаўніцтва, азеляненне і добраўпарадкаванне горада.

6. Валанцёр года

Image

Екацярына Чугунова

Вельмі хочацца дапамагчы ўсім, каму гэта неабходна, і я буду рабіць для гэтага ўсё, што ў маіх сілах!

Image

Алеся Яфімава

Чаму займаюся валанцёрскай дзейнасцю: цяжка, нецікава і бяздарна жыць адно як спажывальніку.

Image

Таццяна Рамановіч

У выніку магу сказаць, маё жыццё заўсёды звязана з валанцёрскай дзейнасцю. У бліжэйшых планах значыцца рэалізацыя новых дабрачынных праектаў з школай клубный культуры “HardBeat”, правядзенне акцый на прафілактыцы здаровага ладу жыцця сярод моладзі і падрыхтоўка новага пакалення валанцёраў Гарадзеншчыны.

7. Лепшы творчы праект

Image

"Балоты будуць жыць!"

Як з дапамогай песні ўратаваць балоты ад асушэння ведаюць арганізатары экалагічна-творчай імпрэзы "Балоты будуць жыць!", якая адбылася ў Гродне 10 красавіка.

Image

Тэатр агня «Ergo Bibamus»

Тэатр агня «Ergo Bibamus» у Гродне існуе ўжо трэці год. Асноўным накірункам дзейнасці тэатру з’яляецца такі від вулічнага мастацтва як fire show.

Image

Літаратурны клуб “Катарсіс”

Літаратурны клуб “Катарсіс” працуе пры УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”. У клубе зарэгістраваны 29 чальцоў у асноўным з ліку студэнтаў і выкладчыкаў ГрДМУ.

Image

Часопіс-самвыдат “LO_ok”

Пішам пра таленавітую гарадзенскую моладзь, прасоўваем незалежныя ініцыятывы. Таксама часопіс ладзіць конкурсы вершаў, фота і малюнкаў. Пераможцы такіх конкурсаў друкуюцца ў часопісе і на сайце.

Image

Студэнцкае радыё "Інтэрактыў"

Моладзевае і запальваючае Інтэрнэт-Радыё «Inter'Актив» 17 сакавіка 2011 года запрасіла да радыё-калонак пазітыўных і дапытлівых Таварышчаў і Таварак, якія думаюць аб яркай будучыні, вядуць сверхактыўны лад жыцця і, вядома, сябруюць з Глабальнай Сеткай!