Дзейнасць

Асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі:

 

Інфармацыйная падтрымка грамадскіх ініцыятыў

 

Праграма распачалася ў 1997 годзе.
Прадугледжвае збор і распаўсюджванне звестак пра дзейнасць грамадскіх арганізацыяў, недзяржаўных СМІ Гродзенскай вобласці Беларусі, а таксама інфармацыі, карыснай для дзейнасці гэтых арганізацый (звесткі пра конкурсы грантаў, стажыроўкі, адукацыйныя праграмы, магчымасці навучання і г.д.).

Інфармацыя распаўсюджваецца ў выглядзе інфармацыйна-аналітычнага часопісу “Трэці сэктар”, электроннай “Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны”, Публічнага інфармацыйнага Пункта, а таксама праз Інтэрнэт-пляцоўку арганізацыі й дошку абвестак у яе офісе.

Інфармацыйны грамадcка-аналітычнага часопіс “Трэці сэктар”.

Пачаў выдавацца ўзімку 1997 году ў выглядзе інфармацыйнага бюлетэню.

З восені 1999 г. выдаецца як інфармацыйна-аналітычны часопіс. Наклад – 299 асобнікаў.

Змяшчае інфармацыю і аналітычныя матэрыялы, якія тычацца дзейнасці грамадскіх арганізацыяў краіны, прэзэнтуе новыя арганізацыі, людзей, якія працуюць у трэцім сэктары, прадстаўляе інфармацыю, карысную для дзейнасці грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў.

Распаўсюджваецца ў Беларусі, Польшчы, Летуве, Расеі, Украіне.

Пазнаёміцца з асобнымі нумарамі часопіса можна тут.

Электронная рассылка “Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны”.

Выдаецца з красавіка 1999 году і мае на мэце апэратыўнае распаўсюджванне інфармацыі, звязанай зь дзейнасцю грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў.

Дасылаецца па электроннай пошце больш чым на 350 адрасоў арганізацыяў і СМІ Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Ўкраіны. Выдаецца штотыднёва. Падпісацца на рассылку можна адразу на сайце!

Публічны Інфармацыйны Пункт (ПІП).

Створаны ў офісе арганізацыі ў 2004 г.

Уяўляе з сябе міні-бібліятэку, стэнд з літэратурай і выданнямі НГА, а таксама дошку абвестак.

Наведвальнікі офіса могуць атрымаць інфармацыю пра дзейнасці грамадскіх арганізацый Беларусі і іншых краін, пакарыстацца разнастайнай метадычнай і іншай літаратурай.

Конкурс “Будзь у Трэцім!”

Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў. У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.

Інтэрнэт-пляцоўка

Першая інтэрнэт-пляцоўка арганізацыі (http://sektar.cjb.net) была створаная ў другой палове 2000 г. Пляцоўка з’яўлялася своеасаблівым электронным архівам грамадскага жыцця Гарадзеншчыны. На ёй можна было знайсці звесткі пра грамадскія арганізацыі Гарадзеншчыны, іх выданні, прачытаць абраныя артыкулы з часапісу “Трэці сэктар”.  З 1 студзеня 2011 г. працуе новая вэб-пляцоўка арганізацыі.

Грамадзянская адукацыя ў галіне журналістыкі

 

Праграма існуе з 1997 году.

Прадугледжвае падрыхтоўку штатных і пазаштатных карэспандэнтаў для недзяржаўных СМІ, а таксама выданняў НГА Гарадзеншчыны, прэс-сакратараў для НГА, павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама інфармаванасці насельніцтва.

Праграма рэалізуецца ў выглядзе штогадовых 6-7-мі месячных праектаў пад агульнай назвай “Школа маладога журналіста”.

Маладыя людзі праходзяць курс “Асновы журналістыкі”, стажыруюцца ў рэдакцыях мультымедыйнага парталу “Твой стыль”.

З 1997 году ўдзел у праекце “Школа маладога журналіста” ўзяло больш 300 чалавек.

Амаль кожны чацьвёрты выпускнік «Школы маладога журналіста» дагэтуль звязаны з дзейнасцю СМІ альбо НГА Беларусі і іншых краін.

У межах праграмы ладзяцца таксама Фестывалі маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” (2007, 2010, 2012, 2014), навучальныя візіты для маладых журналістаў у іншыя беларускія гарады, а таксама ў суседнія краіны.

Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, сацыяльная і фізічная актывізацыя сталых людзей

 

Праграма распачалася са студзеня 2010 г. і мае сваёй мэтай павышэнне якасці жыцця сталых людзей. Дзейнічае ў выглядзе сямімесячных акадэмічных курсаў, якія пачынаюцца ў кастрычніку і сканчаюцца ў красавіку. Удзел у праграме ўзялі ўжо больш за 200 сталых гарадзенцаў ва ўзросце ад 55 год і вышэй.

Пра мерапрыемствы, секцыі інтэграцыйныя мерапрыемствы, навучэнцаў і іх дасягненні можна прачытаць на блогу Універсітэту Залатога веку, які ў снежні 2012 г. быў прызнаны лепшым беларускім сайтам у сферы нефармальнай адукацыі, а таксама на сайце Праграмы.

Развіццё мясцовых супольнасцей і сацыяльнай анімацыі

 

У межах праграмы дзейнічала “Адкрытая школа мясцовай супольнасці” (2003-2008) – трэнінгі і навучальныя візіты для грамадскіх актывістаў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі, кансультацыі па стварэнні і развіцці сайтаў мясцовых супольнасцей. Намі быў выдадзены дапаможнік “Сацыяльны аніматар”. Змест і асобныя матэрыялы дапаможніка ты знойдзеш тут

З ліпеня 2010 г. быў рэалізаваны праект “Фарбы жыцця”, накіраваны на сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю дзяцей з дзіцяга дома г. Гродна і валанцёраў з ініцыятыўнай групы “Ружовы слон”, а таксама на іх знаёмства з беларускай гісторыяй і культурай. Больш  падрабязна можна пазнаёміцца тут і тут

Культура і спадчына

 

Праграма скіравана на захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны Гарадзеншчыны і беларускага памежжа. Здзяйсняецца  ў выглядзе выдавецкіх праектаў (“Песьня пра Зубра”, “Легенды і міфы”: ад Нёмана да Буга”, “Традыцыйная кухня Беласточчыны і Гарадзеншчыны”), міжнародных культурніцкіх праектаў (“У пошуках скрыжаванняў культур” і інш.), іншых праектаў на мясцовым узроўні (Захаванне і папулярызацыя гістарычнай і культурнай спадчыны Гродна, Гарадзеншчыны і Беларусі (праекты “Захаваем “Новы свет”, “Постаці” і інш.). Наш відэаблог “Постаці” атрымаў дыплом на 4-м Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску (7-9 снежня 2012 г.).

Яшчэ адной адметнай імпрэзай арганізацыі ў гэтым накірунку з’яўляюцца Гарадзенскія паэтычныя слэмы.

Развіццё транспамежнага супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі

 

Праграма распачалася ў 2002 г. Найбольш адметнымі яе мерапрыемствамі былі Форум НГА (Гродна, 2002) Еўрарэгіёна “Нёман”, міжнародныя летнікі і Школы “IDEA for Youth”ПоЛіБелКа (2003, 2006, 2010), праект “Зялёныя лёгкія Еўропы” (2008), абмен валантэрамі ў межах праграмы “Моладзь у дзеянні” і г.д. У межах гэтага накірунку мы таксама актыўна працуем у межах Праграмы “Моладзь у дзеянні” (бярэм удзел у міжнародных моладзевых семінарах і летнікаў, прымаем валанцёраў з іншых краін).

 

Умацаванне патэнцыялу грамадскіх ініцыятываў

 

Праграма распачалася ад моманту заснавання арганізацыі (1997).  Складаецца з навучальных візітаў, трэнінгаў, кансультацыі па планаванні дзейнасці, сувязях з грамадскасцю, распрацоўцы праектаў, арганізацыйным развіцці, распрацоўцы навучальных праграм, выкарыстанні новых медыяў і г.д.

У межах гэтага кірунку з нашым удзелам праводзіліся Форумы моладзёвых ініцыятыў Гарадзеншчыны “ІнфоМІГ” (1999, 2002), Фестывалі нефармальнай адукацыі (2006, 2008, 2010, 2012).

Паслугамі экспертаў нашай арганізацыі скарысталіся прадстаўнікі больш як 300 грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з Беларусі і іншых краін.

Скарыстайцеся таксама і Вы!

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Чабурэкі па-гродзенску: рэканструкцыя 90-х і турыстычная атракцыя бязвізавага Гродна
    Набраць поўныя лёгкія паветра, нахіліць галаву і спусціцца па чатырох прыступках у падвальчык пад шыльдай “Чабурэчная”. Гатова. Вэлкам ту 90-я. Тут, у камяніцы старога горада, ужо больш за чвэрць стагоддзя гатуюць шэдэўр савецкай кулінарыі – чабурэкі “па-гродзенску”. Мяняцца можа што заўгодна – ад цаны да палітычных строяў. А гэтыя чабурэкі застаюцца. Мяркую, ніводзін дызайнер не змог […]
  • Святары і паэты ў 100-годдзе з дня смерці Багдановіча памаліліся на магіле яго маці ў Гродне
    Паніхіда на спачын душ паэта і яго бацькоў прайшла ў Гродне 25 мая. На магіле маці паэта на старых праваслаўных могiлках праводзіў малітву святар Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка. На могілкі прыйшлi паэты Данута Бічэль і Алесь Чобат. Гэта былі адзіныя людзі, акрамя святароў і журналістаў, якія прыйшлі ўшанаваць памяць Багдановiчаў. «Максім […]
  • На гістарычны забег «Гарадзенская Вандроўка» зарэгістравалася больш за 200 чалавек
    За тры дні да гістарычнага забегу «Гарадзенская Вандроўка» на яго зарэгістравалася 209 чалавек. Удзельнікі гэта спартсмены і аматары, якiя прадстаўляюць розныя гарады Беларусі, Літвы і Польшчы. На вуліцах Гродна пройдуць забегі на дыстанцыях 5 і 10 км. Найлепшыя акрамя медалёў атрымаюць і грашовыя прызы. Гарадзенская Вандроўка 2017 — гэта новы фармат традыцыйнага Прабегу Міру, які мае 20-гадовую традыцыю […]
  • Прынц Г. наведаў горад Г. Лялечнікі з Беластока паказалі гродзенцам “Гамлета”
    Спектакль з выкарыстаннем фрагментаў шэкспіраўскага тэкста “Гісторыя прынца Г.” паказалі ў гродзенскім тэатры лялек 24 мая ў межах гастроляў Беластоцкага тэатра. Рэжысёр-пастаноўшчык Яцэк Маліноўскі кажа, што гэты спектакль — спроба падгледзець скрозь замочную адтуліну за акцёрам у яго грымёрцы, у інтымным творчым працэсе, падчас падрыхтоўкі да ролі Гарацыя ў пастаноўцы «Гамлет». На сцэне ўвесь час іграе толькі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY