Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна “Нёман”

18-19 кастрычніка 2002 года ў Гродне (Беларусь) адбыўся Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёну “Нёман”. Форум быў арганізаваны грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” (г. Гродна) пры падтрымцы Прадстаўніцтва Сусветнага Банка ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзел у працы Форума прымалі прадстаўнікі 30 грамадскіх арганізацый з Беларусі, Літвы, Польшчы і Калінінградскай вобласці Расіі, а таксама дырэктар Беларускага Бюро еўрарэгіёна Віктар Зданчук, консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Зоф’я Шмід, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Прадстаўніцтва Сусветнага Банка ў Рэспубліцы Беларусь Ірына Алейнік, спецыялісты ўпраўленняў інфармацыі Гродзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Мэтай Форума з’яўлялася абмеркаванне стратэгіі развіцця супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі, мясцовымі ўладамі і структурамі еўрарэгіёну.

У першы дзень працы Форума разглядаліся наступныя пытанні:

• супрацоўніцтва НГА з мясцовымі ўладамі і структурамі еўрарэгіёну “Нёман”

• фандрэйзінг для НГА ў межах еўрарэгіёну “Нёман”;

• абмен інфармацыяй (пошук, абмен) у межах еўрарэгіёну “Нёман”.

Вынікамі працы Форума сталіся:

Зварот удзельнікаў Форума да сябраў Рады і кіраўнікоў Бюро еўрарэгіёну «Нёман» у Беларусі, Польшчы, Літве і Калінінградскай вобласці Расіі, а таксама да кіраўнікоў выканаўчых улад і самакіраванняў;

Стварэнне Ініцыятыўнай групы па стварэнні Працоўнай групы НГА еўрарэгіёну «Нёман». (Каардынацыяй працы ініцыятыўнай групы ў Гродзенскай вобласці Беларусі займаецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна), у Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі – грамадскае аб’яднанне “Рэсурсны інфармацыйна-аналітычны цэнтр (г. Калінінград), у Падляшскім ваяводстве Польшчы – арганізацыя “Малады цэнтр” (г. Беласток), у Літве –  Віленскі звяз маладзёвых арганізацый “Круглы стол” (Вільня).

Створаная электронная канферэнцыя НГА еўрарэгіёну “Нёман”.

Дамоўленасць аб правядзенні ўлетку 2003 года маладзёвага летніка “ПоЛіБелКа” для актывістаў маладзёвых НГА з розных частак еўрарэгіёну.

Зварот удзельнікаў Форума Еўрарэгіёна “Нёман”

Прывітальнае слова Зоф’і Шмід да ўдзельнікаў Форума

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На гарышчы дома ў цэнтры Гродна знайшлі зброю загорнутую ў сцяг са свастыкай
    У час дэмантажа даху ў доме №11 па вуліцы 1 Мая будаўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу з патронамі, якая была загорнута ў нямецкі сцяг са свастыкай. Аб знаходцы будаўнікі адразу паведамілі ў міліцыю. Гэта здарылася 24 красавіка. «Расчышчаючы паддашша будаўнікі выявілі скрутак, загорнуты ў газету «Праўда», датаваную кастрычнікам 1944 года, – распавядае начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага […]
  • «Сяржант і яфрэйтар удвух збілі пяцярых салдат». У Гродне чарговы суд за дзядуху 
    Яшчэ адзін судовы працэс над стараслужачымі ідзе ў судзе Гродзенскага раёна. На лаве падсудных двое хлопцаў: сяржант Уладзіслаў Ялец і яфрэйтар Максім Малышка з 6-й асобнай механізаванай брыгады, якая месціцца ў Гродне. Хлопцам пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Фармулёўка стандартная — 20-гадовага сяржанта Яльца вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў з ужываннем гвалту, […]
  • Вярблюды, быкі, акрабаты і клоўны: у Гродна прыехаў цырк
    Незвычайную карціну маглі назіраць мінакі на праспекце касманаўтаў раніцай 25 красавіка. На гарадскім газоне пасвіліся экзатычныя для нашага горада жывёлы: вярблюды, альпакі, афрыканскія быкі і чатырохрогія бараны. Гэта не міраж і не чарговы красавіцкі розыгрыш. У горад прыехаў цырк. Прадстаўленні пачнуцца ад пятніцы, 27 красавіка. Пакуль артысты адпачываюць з дарогі і наладжваюць абсталяванне. Жывёлы праводзяць […]
  • 500 маладых гродзенцаў павіншавалі Ленінскі раён з юбілеем
    Студэнты, навучэнцы і школьнікі горада 25 красавіка на Савецкай плошчы танцамі і флэшмобам павіншавалі Ленінскі раён з 40-годдзем. У флэшмобе прыняло ўдзел 500 чалавек. Спачатку яны правялі масавае прывітанне і віншаванне, а пасля станцавалі ды ўтварылі з натоўпу юбілейную лічбу – 40. The post 500 маладых гродзенцаў павіншавалі Ленінскі раён з юбілеем appeared first on […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY