Форум моладзевых ініцыятыў “ІнфаМІГ-2002”

У пэўнай ступені Фэстываль-Форум “ІнфаМІГ-2002”, што праходзіў 15-17 лістапада ў Гародні, – унікальны. Арганізатары здолелі сумясьціць практычна несумешчальнае: на кірмашы маладзёвых грамадзкіх аб’яднаньняў у метры адзін ад аднаго спакойна суіснавалі  піянерская арганізацыя і “Малады фронт”, а на канцэрце сярод “іракезаў” там-сям мільгацелі чынавецкія гальштукі. Сам Фэстываль-Форум атрымаўся адначасова забаўляльным і адукацыйным мерапрыемствам.

Арганізатары Фэстывалю ставілі перад сабой некалькі мэтаў. Да прыкладу, у шырокім коле абмеркаваць стратэгію рэалізацыі маладзёвай палітыкі на Гарадзеншчыне. Аўдыторыя для дыскусіі на гэтую тэму сабралася адпаведная: сябры 33 арганізацый і ініцыятываў, больш як два дзесяткі прадстаўнікоў ворганаў мясцовай улады, госьці з Польшчы і Расеі.

Па дадзеных, агучаных на Форуме, колькасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі ўвесь час расьце, але… Рост гэты выкліканы не адпаведным ростам актыўнасьці моладзі, а,хутчэй, тым, што маладзёвыя арганізацыі, як найпрасьцейшыя істоты, памнажаюцца шляхам дзяленьня і пачкаваньня. Таму яшчэ адной мэтай імпрэзы было знаёмства неасацыяванай моладзі з грамадзкімі аб’яднаньнямі і ініцыятывамі Гарадзеншчыны.

У рамках Фестываля-Форума праводзіліся і адукацыйныя мерапрыемствы – круглыя сталы, майстар-клясы і сэмінары. Асабліва прыцягнулі ўвагу ўдзельнікаў такія тэмы, як “Моладзь і культура”, “Моладзь і адукацыя”, “Вырашэньне канфліктаў”. Надзённым было правядзеньне  сэмінара па тэме “Прававое забясьпячэньне дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў”.

Па выніках Форума была прынята рэзалюцыя, якая дэкляруе імкненьне грамадзкіх і дзяржструктур аб’яднаць намаганьні ў справе разьвязаньня праблем моладзі. Сярод двух дзесяткаў пунктаў у рэзалюцыі ёсць і шэраг нечаканых. Цяжко было чакаць, да прыкладу, што прадстаўнікі ўладаў стануць публічна дэкляраваць сваё імкненьне дапамагчы зарэгістравацца маладзёвай газэце “Новы век”, якую гарадзенскія чыноўнікі да гэтага часу безпасьпяхова спрабавалі “задушыць”. Акрамя таго ўдзельнікі Форума прапанавалі стварыць ў Гародні маладзёвы цэнтр – Дом моладзі.

Зьміцер Ягораў, часопіс “Трэці сэктар” (№ 27, 2002 г.)

Фэстываль-Форум маладзёвых грамадзкіх аб’яднаньняў і ініцыятываў Гарадзеншчыны “ІнфаМІГ-2002”.

Арганізатары: Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар”, Гародня, грамадзкае аб’яднаньне “Віт”, Гародня, Саюз маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі “РАДА” пры падтрымцы Праграмы ТАСІС у Беларусі, а таксама адзелу па справах моладзі Упраўленьня адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Удзельнікі: 49 прадстаўнікоў з 33 арганізацый і ініцыятываў, 6 гасьцей з іншых рэгіёнаў Беларусі, 4 госьця з Расеі і Польшчы, 23 прадстаўнікі ўладаў, 10 журналістаў, а таксама каля 700 маладзёнаў, якія наведалі канцэрт і творчыя прэзэнтацыі арганізацый-удзельніц Фэстувалю-Форума. Удзел у канцэрце бралі 10 гуртоў, СТЭМ, танцавальная група і два выканаўцы аўтарскай песьні.

Інфармацыйная кампанія: 31 матэрыял у газэтах, на радыё і тэлебачаньні, а таксама на вэб-пляцоўках і ў электронных рассылках НГА краіны.

Рэзалюцыя

Фэстывалю-форуму маладзёвых грамадзкіх аб’яднаньняў

і ініцыятываў Гарадзенскай вобласьці “ІнфаМІГ- 2002”

Мы, удзельнікі Фэстывалю-форуму маладзёвых грамадзкіх аб’яднаньняў і ініцыятываў Гарадзенскай вобласьці “ІнфаМІГ-2002”, імкнучыся аб’яднаць намаганьні ўсіх зацікаўленых грамадзкіх і дзяржаўных структур у справе разьвязаньня маладзёвых праблем, прыцягненьня маладых людзей да разьвязаньня сацыяльна значных задач на мясцовым узроўні, лічым неабходнымі нашы сумесныя дзеяньні па наступных накірунках:

“Моладзь і адукацыя”

–         удасканаленьне сыстэмы сацыяльных гарантыяў і ўмоваў для сацыяльнай адаптацыі маладых спэцыялістаў;

–         стварэньне дадатковых умоваў для самаадукацыі маладога чалавека;

–         удасканаленьне сыстэмы падрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі пэдагагічных кадраў з улікам інфармацыйна-мэтадычных магчымасьцяў грамадзкіх аб’яднаньняў;

–         увядзеньне на адпаведных спэцыяльнасьцях ВНУ спэцыялізацыі “работа з маладзёвымі і дзіцячымі арганізацыямі і ініцыятывамі”;

–         паглыбленьне інфарматызацыі навучальнага працэсу і пазанавучальнага жыцьця ўва ўстановах адукацыі;

–         разьвіцьцё супрацоўніцтва з замежнымі арганізацыямі і ўстановамі ў галіне адукацыі.

“Моладзь і культура”

–         распрацоўка нарматыўнай базы для стварэньня спрыяльных умоваў правядзеньня грамадзкімі арганізацыямі культурна-масавых мерапрыемстваў;

–         распрацоўка праграмы супрацоўніцтва мясцовых грамадзкіх і дзяржаўных структур у галіне культуры;

–         вывучэньне патрэбаў моладзі ў галіне культуры;

–         удасканаленьне якасьці арганізацыі грамадзкімі аб’яднаньнямі культурна-масавых мерапрыемстваў.

“Моладзь і здаровы лад жыцьця”

–         правядзеньне культурна-спартыўных мерапрыемстваў, накіраваных на ўкараненьне нормаў здаровага ладу жыцьця ў маладзёвым асяродзьдзі;

–         распрацоўка і распаўсюджваньне інфармацыйна-рэклямных матэрыялаў у галіне здаровага ладу жыцьця;

–         правядзеньне адукацыйных праграм у галіне здаровага ладу жыцьця па мэтаду “Роўны навучае роўнага”;

–         правядзеньне мультыплікатыўных праграм у галіне здаровага ладу жыцьця для настаўнікаў;

–         правядзеньне праграмы “Здаровы турызм”.

“Моладзь і інфармацыя”

–         стварэньне ў Гародні Маладзёвага цэнтру (Дому моладзі) як (у тым ліку і) інфармацыйнага цэнтра для моладзі;

–         стварэньне стэндаў маладзёвых выданьняў (газэт, бюлетэняў і інш.) у бібліятэках вобласьці;

–         стварэньне інтэрнэт-рэсурсаў для моладзі (сайты дзяржструктур па працы з моладзьдзю, маладзёвых і дзіцячых арганізацый, іншых адпаведных установаў);

–         стварэньне рубрыкі пра маладзёвыя і дзіцячыя арганізацыі вобласьці ў маладзёвым дадатку да газэты “Гродзенская праўда” (“Ступені”);

–         прыняцьце захадаў па рэгістрацыі маладзёвай газэты “Новый век”.

Для забесьпячэньня эфэктыўнага ўзаемадзеяньня грамадзкіх і дзяржаўных структур мы лічым мэтазгодным стварэньне пры Гарадзенскім аблвыканкаме і ўсіх гар-/ райвыканкамах вобласьці каардынацыйных саветаў па справах моладзі з удзелам прадстаўнікоў усіх маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў, што дзейнічаюць у адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках.

Мы ўпэўненыя, што канструктыўныя сумесныя дзеяньні грамадзкіх і дзяржаўных структур па ўзгаданых вышэй накірунках прынясуць добры плён для нашай гарадзенскай моладзі, для ўсяго нашага грамадзтва, нашай Радзімы.

Пра Фестываль моладзевых ініцыятыў Гарадзеншчыны “ІнфаМІГ-1999” чытайце тут

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • 150 словаў пра эСэСэСэР. Як выбіралі малако ў краме
    Малако звычайна прадавалі ў шкляных бутэльках з шырокай гарлавінай і покрыўкамі з фальгі з адціснутай на ёй датай. На малаку заўсёды былі срэбныя покрыўкі, на кефіры – сінія ці зялёныя, вяршкі, якія з’яўляліся час ад часу, былі з паласатымі покрыўкамі. Покрыўкі часта зляталі з бутэлек. І звычайна малако выбіралі намацваючы ці добра трымаецца покрыўка. А […]
  • Студэнты ГрДУ глядзяць пасланне прэзідэнта стоячы
    У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла трансляцыя штогадовага паслання Лукашэнкі да народу і парламента. Супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў сабралі глядзець прамову ў холе галоўнага корпуса ўніверсітэта, піша grsu.by. Студэнты глядзелі выступ прэзідэнта стоячы. The post Студэнты ГрДУ глядзяць пасланне прэзідэнта стоячы appeared first on Hrodna.life.
  • «Адкрыты Кубак Гродна — 2017» па спартовым арыентаванні праходзіць у горадзе і ваколіцах нягледзячы на кепскае надвор’е
    У Гродне і яго ваколіцах з 20 па 25 красавіка праходзіць «Адкрыты Кубак Гродна — 2017» па спартовым арыентаванні. У спаборніцтвах прымае ўдзел больш за 500 чалавек не толькі з Беларусі, але і з розных краін Еўропы, а нават з Кітая. У гэтым годзе спаборніцтвы па арыентаванні юбілейныя і праходзяць у 40-ы раз. Узрост удзельнікаў ад […]
  • Гродзенка Вікторыя Кушнір у складзе зборнай Беларусі стала срэбраным прызёрам чэмпіянату свету па эстафетах
    У горадзе Насаў на Багамскіх астравах у нядзелю 23 красавіка зборная Беларусі, у складзе якой была і бягунка з Гродна Вікторыя Кушнір, фінішавала другой у эстафетным забегу 4х800 метраў на чэмпіянаце свету па эстафетах. Перамогу ж атрымалі спартсменкі з ЗША, бронза дасталася Аўстраліі. Дар’я Барысевіч, Ілона Усовіч, Марына Арзамасава і гродзенка Вікторыя Кушнір, прынеслі Беларусі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY