Форум моладзевых ініцыятываў “Іnfo МІГ’99”

Форум моладзевых ініцыятываў стаў сваеасаблівым творчым дэбютам для навучэнцаў чацьвёртага набору гарадзенскай Школы маладога журналіста. Пад час Форуму яны папрасілі падзяліцца сваімі ўражаньнямі гасьцей і ўдзельнікаў гэтай акцыі. Вынікі гэтага апытаньня можна было ўбачыць у распаўсюджаным на Форуме буклеце “Крок наперад”, зробленым маладымі журналістамі. Зь іх дазволу мы прапануем вашай увазе вытрымкі з гэтага выданьня.

Сваімі ўражаньнямі пра “Іnfo МІГ’99” мы папрасілі падзяліцца гасьцей і ўдзельнікаў фэста –, а таксама:

Марыя Петэрсан, прадстаўніца Шведзкай нацыянальнай моладзевай Рады

-Марыя, гэта ваш першы прыезд на Беларусь?

-Гэта ўжо мой восьмы прыезд, таму што зараз я навучаюся ў Мінскім лінгвістычным універсітэце.

-Падзяліцеся ўражаньнямі ад Гародні і Форуму.

-Я прыехала толькі сёньня раніцай, але была ў Гародні раней. Мне вельмі падабаецца ўзровень арганізацыі Форуму, тое, як тут працуюць з маладзёвымі ініцыятывамі. У гэтым сэнсе сітуацыя ў Гародні істотна адрозьніваецца ад іншых вобласьцяў у лепшы бок.

-На ваш погляд, якія адрозьненьні паміж шведзкай і беларускай моладзьдзю і, адпаведна, паміж маладзёвымі арганізацыямі?

-Я думаю, што адрозьненьняў паміж шведзкай і беларускай моладзьдзю амаль не існуе. Адзіная істотная адметнасьць у тым, што ў Швецыі маладыя людзі прывыклі атрымліваць усё даволі лёгка. Канешне, ёсьць і ў іх пэўныя праблемы, але гэта цяжкасьці абсалютна іншага ўзроўню ў параўнаньні з тымі, якія паўстаюць перад беларускай моладзьдзю.

-Ці існуюць рэальныя перспектывы сталых кантактаў паміж моладдзю Швецыі і Беларусі?

-Не скажу канкрэтна наконт Гародні, але наогул існуе вялікі патэнцыял супрацоўніцтва паміж маладзёвымі арганізацыямі нашых краінаў, шматлікія фонды выдаткоўваюць сродкі на падтрымку гэтага ўзаемадзеяньня, а знайсьці сувязь са шведзкай моладзьдзю – гэта ўсё задача беларускіх арганізацыяў.

Вольгу Іўкіна і Тацьцяна Кунцэвіч з Таварыства польскай моладзі пры Саюзе палякаў на Беларусі

-А з чым прыехала на Форум Таварыства польскай моладзі?

Т.: Мы бярэм удзел дзеля таго, каб расказаць пра дзейнасьць нашай арганізацыі, паказаць, што яна існуе, і аб’яднаць палякаў беларускага паходжаньня, дапамагчы адраджэньню іх сьвядомасьці. Спадзяемся ў будучым на цесную сувязь зь іншымі беларускімі і польскімі маладзёвымі арганізацыямі.

-Якія мэты дзейнасьці Таварыства польскай моладзі?

-В.: Таварыства існуе дзеля аб’яднаньня маладых людзей – палякаў, каб яны сьвядома жылі на гэтай тэрыторыі і сапраўды лічылі сябе палякамі. Намагаемся адукаваць моладзь, каб яна добра ведала польскую мову, культуру, літаратуру. Таксама дапамагаем таленавітым палякам беларускага паходжаньня навучацца за межамі краіны і, здаецца, у нас пакуль што гэта добра атрымоўваецца.

-На якія сродкі існуе Таварыства?

-Т.: З гэтым цяжка, На Форуме будзем ажыцьцяўляць пошук шляхоў фінансаваньня. Пакуль што мы існуем на сродкі польскіх грамадзян (ёсьць такая арганізацыя “Wspulnota polska”). І, канешне, нам дапамагае “Zwiаzek polakow na Bialorusi”, які ў сваю чаргу падтрымліваецца ўнёскамі з той самай “Wspulnota polska”

-Вашыя ўражаньні ад арганізацыі Форуму?

-Цяжка сказаць ужо пасьля некалькіх гадзінаў, але наогул было вельмі прыемна сустрэць старых сяброў, зь якімі бачыліся на іншых семінарах і курсах. Яшчэ больш прыемна пазнаёміцца з новымі ўдзельнікамі, атрымаць новыя веды, якія могуць быць выкарыстаныя нашым Таварыствам.

Вольга Венская ( Гарадзенскі Дэбат-клуб)

–          Калі была заснавана ваша арганізацыя?

–          Арганізацыя была заснавана прыкладна ў 1998 г. Ініцыятарам заснаваньня быў аддзел культуры і гісторыі Гродна пры Палацы дзіцяча-юнацкай творчасьці.

–          Вашыя ўражанні ад арганізацыі Форуму?

–          Пакуль што вельмі падабаецца, паглядзім, што будзе далей. Але, спадзяюся, што першае ўражаньне застанецца нязьменным. Наогул, падабаецца і народ, і арганізацыя вельмі цікавая.

–          А з чым вы прыйшлі на Форум?

–          Нашая мэта – набыць больш сяброў.

Роберт Браўжук

(Галоўны сьпецыяліст  па справах моладзі камітэту па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкаму)

–          Вашыя ўражаньні ад Форуму і  планы, зь ім зьвязаныя?

–          Па-першае , — уражаньне даволі добрае .Такі форум вельмі патрэбны. Гэтая ідэя ўжо даўно вітала ў паветры. Тое, што мы  тут сабраліся і зьбіраемся пагутарыць аб праблемах, якія цікавяць моладзь ,– гэта вельмі добра .

Супрацоўніцтва  дзяржаўных структур і грамадзкіх аб’яднаньняў — гэта той сінтэз , які дасць свой вынік і, канечне, вынік, станоўчы.

–          Чаму форум  адбываецца ў Гародні?

–          Фестывалі таксама праводзіліся ў Мінску і ў Берасьці. Чаму ў Гародні? Ды таму, што тут упершыню была ўтворана такая арганізацыя як Рада “23”, якая ўзяла на сябе ініцыятыву правядзеньня такіх форумаў. Можа быць таму, што спрыяе выгоднае эканамічнае становішча ў вобласьці.

–          Ёсць будучыня ў такога Форума?

–          Надзея памірае апошняй. Патрэбна гэтую надзею падтрымаць, але ці атрымае Форум пуцёўку ў жыцьцё — будзе відаць па выніках: што мы атрымаем і як мы будзем супрацоўнічаць.

Ад сябе дадамо, што аўтарам ідэі стварэньня буклета  быў  Васіль Ярашэвіч, рэдактарскую працу выконвала Аля Буевіч, а зборам матарыялаў займаліся іншыя навучэнцы Школы.

Матэрыял быў надрукаваны ў часопісе “Трэці сектар” (№11, 1999)

Рэзалюцыя ўдзельнікаў Форума моладзевых ініцыятываў Гарадзеншчыны ў галіне інфармацыйнай палітыкі

Мы, удзельнікі Форума  моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў Гарадзеншчыны “InfoМІГ’99” прызнаем наяўнасць праблемаў, звязаных з інфармацыйным забеспячэннем дзейнасці моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў.

Гэтыя праблемы звязаныя найперш з абмежаваным доступам моладзі да інфармацыі, з недахопам кваліфікаваных кадраў, здольных эфектыўна працаваць у галіне інфармацыйнай палітыкі, недахопам матэрыяльных і тэхнічных сродкаў, неабходных для збора і распаўсюджвання інфармацыі, з недаверам моладзі да СМІ, з адсутнасцю стабільнага інфармацыйнага абмену паміж моладзевымі арганізацыямі і дзяржструктурамі.

Для вырашэння гэтых праблемаў мы прапануем зрабіць наступныя крокі:

-прадстаўнікі дзяржаўных ворганаў улады і моладзевых грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў павінны з павагай ставіцца да Канстытуцыі краіны, якая гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на атрыманне інфармацыі;

-дзяржава павінна выступаць гарантам роўных правоў і магчымасцяў прадстаўнікам розных моладзевых грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў у справе выказвання сваіх поглядаў па пытаннях моладзевай палітыкі;

-дзяржава павінна спрасціць доступ да інфармацыі прадстаўнікам моладзевых грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў і журналістам, якія асвятляюць моладзевую тэматыку;

-моладзевыя грамадзкія арганізацыі павінны вучыцца працаваць з інфармацыяй. Формамі навучання могуць быць трэнінгі, семінары, школы журналістыкі, стажыроўкі, абмен досведам працы паміж арганізацыямі, прыцягненне спецыялістаў з ліку прадстаўнікоў дзяржаўнай улады. Навучанне можа праводзіцца пры фінансавай, тэхнічнай ды іншай падтрымцы дзяржавы;

-наспеў час разбурэння вобразу ворагаў у стасунках паміж прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў і дзяржструктураў. Для гэтага неабходна найперш наладзіць абмен інфармацыяй паміж моладзевымі арганізацыямі і ініцыятывамі і дзяржструктурамі.

-абмен інфармацыяй павінен ажыццяўляцца на падставе роўнасці і ўзаемнай зацікаўленасці бакоў. У якасці формаў абмену могуць выступаць стварэнне з дапамогай дзяржавы інфармацыйнага цэнтру для моладзі, сумесныя круглыя сталы, абмен друкаванымі выданнямі, прадстаўленне інфармацыі пра сваю дзейнасць і г.д.

Мы дэкларуем свой намер сумесна працаваць над рэалізацыяй гэтых прапановаў дзеля ўсталявання канструктыўнага дыялога паміж моладзевымі грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі з дзяржструктурамі і будаўніцтва дэмакратычнага адкрытага грамадства ў нашай краіне.

17 кастрычніка 1999 года

Пра Фестываль моладзевых ініцыятыў Гарадзеншчыны “ІнфаМІГ-2002” чытайце тут

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Першы канцэрт ля фантана прайшоў у парку Жылібера
    Ад 22 ліпеня у Гродне стала на адну нагоду больш выбрацца суботнім днем у парк Жылібера. З гэтага дня па выходных каля фантана будуць  праходзіць канцэрты гродзенскіх творчых калектываў. Адкрыў шэраг мерапрыемстваў выходнага дня народны вакальны ансамбль «Гармонія» пад кіраўніцтвам Наталлі Шамлі, што ад 1982 года працуе пры абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Калектыў добра […]
  • Законы “Фарадэя” vs гаджэты. Як фізіка спрыяе развіццю барнай культуры Гродна
    Два сімпатычныя хлопцы атлетычнага целаскладу, апранутыя ў чорнае, гасцінна віталі падыйшоўшых словамі: “Месцаў няма”. Ішла 15-я хвіліна пасля аб’яўленага на вечар 21 ліпеня часу “Х”, калі было прызначана адкрыццё новага бара “Фарадэй” у Гродне. “Гэты месца для тых, хто шукае эмоцый і не можа знайсці іх у іншых месцах. Сюды будуць прыходзіць, каб адключыцца ад […]
  • Прапановы працы ёсць, але зарплаты — не вельмі. У Гродне прайшоў кірмаш вакансій
    Ярмарка вакансій для ахвотных знайсці працу ў галінах гандлю, грамадскага харчавання і паслуг прайшла ў Гродзенскім цэнтры занятасці 21 ліпеня. Такія мерапрыемствы праходзяць тут амаль штотыдзень, каб даць магчымасць патэнцыйным супрацоўнікам непасрэдна сустрэцца з працадаўцамі і адразу прайсці размову па прапанаваных вакансіях. “Калі прадпрыемствы маюць патрэбу не ў адзінкавых спецыялістах, а ў вялікай колькасці кадраў, […]
  • «Чаму Пагоня?» — «А чаму — не?» На мытні затрымалі студэнта летняй школы «Руху «За Свабоду»»
    Гадзіны часу і спазнення на цягнік каштавала Паўлу Антусевічу паштоўка з Пагоняй, знойдзеная мытнікамі ў асабістых рэчах пры пераходзе мяжы. Студэнт вяртаўся з летняй школы «Руху «За Свабоду». Паведамленне пра інцыдэнт з’явілася на старонцы прэс-сакратара руху Вольгі Быкоўскай каля 15 гадзін 21 ліпеня. У 16.30 у тэлефоннай размове Вольга паведаміла, што, пратрымаўшы гадзіну і зрабіўшы […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY