Экалагічна-творчая імпрэза “Балоты будуць жыць!”

budz-7-1

Як з дапамогай песні ўратаваць балоты ад асушэння ведаюць арганізатары экалагічна-творчай імпрэзы “Балоты будуць жыць!”, якая адбылася ў Гродне 10 красавіка.

Пачалася імпрэза з прагляду фільма беларускага рэжысёра Ігара Бышнёва “Балоты будуць жыць” аб праблеме меліарацыі. Такія фільмы зараз не паглядзіш у кінатэатры, не заўважыш сярод рэкламы і трылераў у тэлевізары і наўрацці будзеш траціць час на яго прагляд дома. Але прапанова паглядзець фільм ў кампаніі за гарбатай і сустрэцца з сапраўднымі эка-актывістамі, прыцягнула на імпрэзу каля трыдцаці чалавек.

Далей крэатыўнай групай “Без балот.Нет”, якая ездзіць па краіне з мэтай данясення інфармацыі пра жахлівыя планы ўладаў, была праведзена дыскусія на тэму асушэння балот і яго наступствы для мясцовых жыхароў.

Актывісты распавялі аб існуючай пагрозе знікнення найбольш каштоўных балот для ўсёй Еўропы. З’явілася гэтая пагроза пасля падпісання 17 чэрвені 2011 годзе Саветам Міністраў пастановы аб “Некаторых пытаннях здабычы торфу і аптымізацыі сістэмы ААПТ”. Для Гродзенскай вобласці яно закране двух балот: Дакудаўскае (заказнік “Дакудаўскі”) і Святое (заказнік “Азёры”), і першым сярод усёй рэспублікі будзе асушваць балота каля вёскі Азёры, торфаздабыча пачнецца ўжо ў гэтым годзе.

budz-7-2

Лірычнай часткай сустрэчы было выступленне гродзенскага гурта “Людзі на балоце”: http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=TX56meHQFp0

Песні з партызанскім настроем, перанеслі нас у далекія часы да прадзедаў, простых беларусаў, што абаранялі свай род, хату ад чужых укладаў. На той час гэта быў першы канцэрт гурта ў родным горадзе.

Праблемы, якія кранаюць кожнага беларуса, не заўсёды лёгка да яго данесці. Таму абраны фармат сустрэчы з экалагічнымі актывістамі, здаецца нам вельмі ўдалым. Нехта з гарадзенцаў прыйшоў, каб паслухаць любімых музыкаў, нехта – каб паглядзець у кампаніі дакументальны фільм, але застацца абыякавым ужо было не магчыма…

Здымкі: http://bezbolot.net/2012/04/12/

http://greengrodno.info/


CACKLE comment system