Новая праграма Еўрасаюза Erasmus+

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Новая праграма Еўрасаюза Erasmus+

Аб праграме Erasmus+

Erasmus+ (Эразмус Плюс) – гэта новая праграма Еўрасаюза па пытаннях адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, моладзі і спорту. Яна разлічана на 2014-2020 гады. Мэты праграмы – развіццё навыкаў і павышэнне працаздольнасці, а таксама мадэрнізацыя адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі і моладзевай працы. Бюджэт праграмы на 7 год складае  14.7 мільярдаў еўра.

Праграма Erasmus+ прыйшла на замену некалькім ранейшым праграмам Еўрасаюза (“Навучанне праз усё жыццё” – у прыватнасці, Erasmus, Leonardo da Vinci, Comenius i Grundtvig; Jan Monnet; “Моладзь у дзеянні”; Erasmus Mundus, Tempus і некаторыя іншыя).

Прыярытэты

Акцэнт у новай праграме зроблены на сістэму фармальнай і нефармальнай адукацыі, якая дапаможа развіць навыкі студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў і палепшыць іх становішча на рынку працы.

На практыцы, праграма Erasmus + прапаноўвае міжнародную мабільнасць: адукацыйныя выезды (напрыклад, навучальныя абмены, стажыроўкі, або валанцёрства) для навучэнцаў, студэнтаў, педагагічных кадраў і моладзевых работнікаў, а таксама падтрымлівае стварэнне партнёрскіх адносін паміж універсітэтамі, каледжамі і школамі, прадпрыемствамі і некамерцыйнымі арганізацыямі з мэтай умацавання інавацый і засваення новых ведаў.

Структура

Праграма Erasmus+ складаецца з трох вялікіх блокаў:

  • Акцыя 1: адукацыйная мабільнасць,
  • Акцыя 2: супрацоўніцтва з мэтай інавацый і абмену добрымі практыкамі,
  • Акцыя 3: увядзенне рэформ у галіне адукацыі.

А таксама дзве спецыяльныя акцыі: Jean Monnet i Sport.

Удзельнікі праграмы

У праграме Erasmus+ могуць удзельнічаць наступныя краіны:

  • 28 краін-членаў Еўрасаюза,
  • краіны-ўдзельніцы EFTA (Еўрапейскай Асацыяцыі Вольнага Гандлю): Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія,
  • краіны-кандыдаты на членства ў ЕС: Турцыя, Македонія.

Некаторыя з акцый праграмы (моладзевыя абмены, Еўрапейская валантэрская служба, некаторыя іншыя) даступныя таксама для арганізацый з партнэрскіх краін (у тым ліку Беларусі). У такіх праектах хаця б адзін з партнёраў павінен быць прадстаўніком праграмнай краіны, каб падаць заяўку ў сваю Нацыянальную агенцыю.

Больш інфармацыі пра магчымасці можна знайсці ў правадніку па праграме.

EU flag-Erasmus+_vect_POS

ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” у праграмах “Моладзь у дзеянні” і Erasmus+

З 2009 па 2014 арганізацыя з’яўлялася актыўным удзельнікам праграмы Еўрапейскай Камісіі “Моладзь у дзеянні”.

Прадстаўнікі арганізацыі прымалі ўдзел у моладзевых абменах, трэнінгах, стажыроўках.

Арганізацыя прымала (14 валанцёраў з Польшчы і Аўстрыі) і дасылала валанцёраў Еўрапейскай валанцёрскай службы EVS.

З 2014 года арганізацыя бярэ ўдзел у праграме Erasmus +.

У рамках праграмы беларуская моладзь можа паўдзельнічаць у наступных падзеях:

  • Моладзевыя абмены ў Беларусі і за мяжой (сачыце за абвесткамі на сайце і старонках сацсеткак арганізацыі);
  • Міжнародныя трэнінгі, адукацыйныя візіты, стажыроўкі (сачыце за нашымі абвесткамі, а таксама шукайце праекты на сайце Salto-Youth і звязвайцеся з намі);
  • Еўрапейская валанцёрская служба (cачыце за абвесткамі, або самі шукайце праект у базе дадзеных  і звязвайцеся з намі).

Наш профіль у базе дадзеных EVS праектаў.

Партнёры па праектах “Моладзь у дзеянні” і “Erasmus+”:  Centrum Współpracy Młodzieży (Гдыня, Польшча), InfoEck-Jugendinfo Tirol (Інсбрук, Аўстрыя), NaturKultur (Брэмен, Нямеччына), Family Planning Association of Moldova|FPAM (Кішынёў, Малдова), Leppe-ganespalteforeningen i Norge (Альта, Нарвегія),  Association “Georgian Youth For Europe” (Руставі, Грузія),  Youth Aid Center Association (Любляна, Славенія), Youth Association DRONI (Тбілісі, Грузія), Academy for Peace and Development (Тбілісі, Грузія), Таварыства “АНАВОЙ” (Міхалова, Польшча)

 

Ёсць пытанні? Пішыце на 3sektaryia@gmail.com 

 

25 Лістапада 2014 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Суўлакі, напалетана, бурыта: Што пакаштуюць гродзенцы на фестывалі Vulitsa Ezha. Grodno
    Фестываль вулічнай ежы Vulitsa Ezha пройдзе ў Гродне ўжо ў гэтыя выходныя 22-23 верасня ў ЦСК “Нёман”. Эксклюзіўныя стравы прадставяць ўстановы Мінска і Гродна. Hrodna.life знаёміць вас з стравамі, дзеля якіх дакладна варта наведаць фестываль Vulitsa Ezha. Бульба па-бельгійску і каўбаскі грыль Для гэтай стравы адбіраюцца арыгінальныя інгрэдыенты: адмысловы гатунак бульбы, асаблівая нарэзка, апрацоўка спецыямі […]
  • Леанід Анацка з Ліды стаў прызёрам ультрамарафона у Італіі і паставіў рэкорд Беларусі
    Чарговы шасцісуткавы ультрамарафон на мінулым тыдні пераадолеў лідчанін Леанід Анацка. На гэты раз ён спаборнічаў у італьянскім горадзе Палікора, піша lidanews.by. У выніку за адведзенае час ён прабег 721,5 км (рэкорд Беларусі) і ў сваёй узроставай катэгорыі (50-59 гадоў) заняў першае месца. 56-гадовы лідчанін прабег 602 км і заняў другое месца ў 6-сутачным забегу ў Афінах У […]
  • У лесе пад Гродна знайшлі маленькую дзяўчынку. Абноўлена: бацькі знайшліся
    У лесе пад Гродна днём 18 верасня знайшлі дзяўчынку, піша TUT.BY. Каля 17.00 міліцыя знайшла яе маці. Дзіця было знойдзена прыкладна ў 14.30 у лясным масіве каля вёскі Каробчыцы. Меркавана дзяўчынку клічуць Насця, яе маму – Алена, а тату – Міхаіл. Як паведаміў намеснік начальніка Гродзенскага РАУС Валерый Шамрук, у ходзе адпрацоўкі мясцовасці ўдалося адшукаць маці […]
  • Цягнік у польскі Шчэцін праз Варшаву і Беласток хочуць пусціць з Гродна
    Пусціць цягнік, які будзе курсіраваць з Гродна ў польскі Шчэцін праз Беласток і Варшаву, плануюць у бліжэйшы час. Гэта дасць падарожнікам больш магчымасцяў, каб прыехаць у бязвізавы Гродна. Як распавёў Sputnik генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксенджек, маюцца тэхнічныя магчымасці, каб з Гродна ў Польшчу курсіравала два цягнікі ў дзень, а не адзін, як […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY