Прыродны моладзевы абмен у Нямеччыне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Прыродны моладзевы абмен у Нямеччыне

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у супрацы з нямецкімі партнёрамі прапануюць выдатную магчымасць з’ездзіць на “прыродны” моладзевы абмен і правесці 11 дзён, даследуючы розныя культуры. Круты шанец паспрабаваць кэмпінг і пажыць у летніку пад адкрытым небам.

Што: Міжнародны моладзевы абмен “United in Nature and Humanity”

Калі: 7 – 17 жніўня 2019.

Дзе: Бэрн (Брэмен), Германія (Juliusplate кемпінг)

Для каго: 7 удзельнікаў (18-25 гадоў) + 1 лідар(ка) групы (18 + …, неабходна мець папярэдні досвед працы ў міжнародных праектах)

Тэрмін падачы заявак: да 31.05.2019

Падрабязнасці:

У абмене будуць удзельнічаць 42 чалавекі і 7 кіраўнікоў груп з 6 розных краін: Беларусі, Харватыі,
Лівану, Паўночнай Македоніі, Тунісу і Нямеччыны.

Арганізатары NATURKULTUR распавядаюць, як нарадзіўся праект:
“Ідэя гэтага праекта ўзнікла падчас моладзевага абмену “Прырода. Культура.Я”, які мы арганізавалі ў жніўні 2018 года, калі некаторыя з удзельнікаў упершыню сустрэліся з людзьмі з іншых культур, з рознымі звычаямі. Падчас абмена многія з іх казалі, што перабаролі стэрэатыпы і забабоны, якія мелі. Мы гаварылі аб іх вопыце і вырашылі напісаць разам праект, які будзе засяроджаны на паразуменні і павазе да  іншых культур, дапамагаючы з уключэннем бежанцаў і меншасцяў ў грамадства і ў барацьбе з радыкалізмам і неталерантансцю, якія растуць унутры Еўропы. Таксама мы хацелі зноў зрабіць праект у кемпінгу, бо быць на прыродзе і свежым паветры вельмі важна для сучаснай моладзі.”

Мэты абмена:
1. Прасоўванне здаровага ладу жыцця і важнасці актыўнага адпачынку;
2. Стварэнне бяспечнага асяроддзя для ўдзельнікаў, каб падзяліцца сваім вопытам і культурай;
3. Заахвочванне да сацыяльнай згуртаванасці;
4. Павышэнне важнасці прыналежнасці да еўрапейскай супольнасці;
5. Заахвочваючванне да міжкультурнага абмену, паразумення і салідарнасці;
6. Рашэнне праблемы росту радыкалізацыі моладзі ў Еўропе, пошук прычын і шляхоў яе прадухілення;
7. Уключэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі і / ці людзей з меншымі магчымасцямі ў грамадства.

ВАЖНА:
Гэты моладзевы абмен будзе вельмі актыўным, і ўдзельнікі будуць праводзіць шмат часу на адкрытым паветры, будуць фізічна актыўным і бавіць час на прыродзе. Абмен будзе ў кемпінгу, удзельнікі будуць спаць у агульных палатках і не будуць мець хатніх умоваў. Гэты абмен будзе вялікім шанец зрабіць выклік самім сабе і паспрабаваць нешта новае, тое, што мы ніколі не рабілі раней, і арганізатары спадзяюцца, што ўсе ўдзельнікі падыйдуць да абмену з адкрытым сэрцам і захочуць паспрабаваць нешта новае.

Выдаткі: Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 275 еўра. Пражыванне (у кемпінгу) і харчаванне пакрытыя на 100%. Страхоўка будзе адказнасцю кожнага ўдзельніка. Удзельнікам пры неабходнасці будзе аказана візавая падтрымка (віза выключна на час праекта), калі віза будзе платнай, выдаткі за яе кампенсуюцца.

Працоўная мова: Англійская

Як падаць заяўку?

1. Падпішыся на суполку ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у кантакце  або ў фэйсбуку.
2. Запоўні форму да 31.05.19 і чакай вынікаў адбору на электронную пошту.

15 Траўня 2019 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Незаконны прызыў». Гродзенец патрабуе кампенсацыю за паўгода ў войску
    У 22-гадовага Мікіты Балоціна з Гродна язва дванаццаціперснай кішкі. З такім захворваннем ён паводле закону ў мірны час “не прыдатны”. Аднак малады чалавек праслужыў у арміі паўгода, перш чым яго камісавалі. Цяпер ён збіраецца вярнуць сабе страчаныя, як ён лічыць, за гэты час 10 000 рублёў, пішуць naviny.by. «Збірайся ў армію. Папрацуеш потым» У мінулым годзе […]
  • Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі
    Разам з зоаабарончай арганізацыяй “Адданыя сэрца” пачынаем публікаваць фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар? Цэзар шукае дом Хлопец сярэдняга памеру, малады (яшчэ няма двух гадоў) і гуллівы. Выдатна ладзіць з сабакамі. Да людзей недаверлівы, яго давер яшчэ трэба заслужыць. Гэта і […]
  • Веламарафон “Суседзі-2019” стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна
    На шлюзе “Дамброўка” 20 ліпеня стартаваў 9-ы веламарафон “Суседзі”. У гэтым годзе на выбар удзельнікаў былі чатыры дыстанцыі – на адну больш, чым у мінулыя гады. На марафон зарэгістравалася амаль 1000 удзельнікаў. Сярод іх каля 90 замежнікаў. Акрамя звыклых літоўцаў і палякаў, прыехаў і веласіпедыст з Будапешта. Але як заўсёды лідзіруюць беларусы – іх сярод […]
  • Гродзенцы адолелі першы этап велатура вакол Балтыкі
    Прадстаўнікі “ВелаГродна” разам з літоўскім клубам LKA 19 ліпеня пераадолелі першыя 1000 км па Балтыйскім узбярэжжы. Спыніліся каля мяжы з Германіяй. Стартавалі велааматары 6 ліпеня ў цэнтры Вільні ў Дзень дзяржаўнасці Літвы. Стартавала 37 чалавек, сярод іх 4 гродзенца. 19 ліпеня група пераадолела першы этап у Свінауйсце [горад у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы – рэд.]. «Пераадолелі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY