Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Абвешчаны нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны пад час урачыстай цырымоніі ў заключны дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.
Да ўдзелу ў конкусе запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

“Маё пакаленне”
Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.
“Твой стыль”
Лепшае інтэрвю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.
“Свет вачыма”
Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.
На конкурс могуць быць прадстаўлены апублікаваныя ў 2011-2012 г. працы, так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.

Дыплом пераможцы конкурса “Твой стыль” на Фестывалі 2010 г.

Усе заяўляемыя тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам не пазней за 1 мая 2012 г. у электронным выглядзе  на адрас festyval2012@gmail.com.

У тэме ліста неабходна пазначыць konkurs.
У час правядзення конкурса могуць з’явіцца дадатковыя намінацыі, заснаваныя нашымі партнёрамі.

Сачыце за нашай конкурснай старонкай, на якой змешчаныя поўныя ўмовы конкурсу.

Пераможцы конкурса журналісцкіх матэрыялаў на ІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі (2010 г.).

У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.

Арганізатарамі конкурсу з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"