Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Дзённік фестывалю

  • У траўні Гродна зноў стане сталіцай беларускай журналістыкі

    У траўні Гродна зноў стане сталіцай беларускай журналістыкі

    IV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” адбудзецца 16-18 траўня. Аргкамітэт Фестывалю распачаў падрыхтоўку да адной з найбольш яркіх падзей у жыцці журналісцкай супольнасці Беларусі. У чарговы раз у Гродна з’едуцца лепшыя беларускія журналісты і тыя, хто марыць авалодаць сакрэтамі журналістыкі. Арганізатары Фестывалю – сябры грамадскіх аб’яднанняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, рыхтуюць насычаную […]

    12Лютага
  • Месяц пасля “Фестывалю моладзевай журналістыкі”: узгадаем самыя яркія ўражанні

    Месяц пасля “Фестывалю моладзевай журналістыкі”: узгадаем самыя яркія ўражанні

    Узгадаць адну з самых яркіх і цікавых падзей сёлетняй вясны (калі казаць сціпла) – ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі – прапануем падборкай здымкаў і меркаванняў хлопцаў і дзяўчат ад удзелу ў гэтай вялікай моладзевай тусе. Чым Фестываль запомніўся, уразіў, закрануў, якія ёсць пажаданні па ўдасканальванні яго арганізацыі – глядзіце і слухайце! Сустрэнемся праз два гады!

    29Чэрвеня
  • Фестываль моладзевай журналістыкі: да сустрэчы ў 2014-м!

    Фестываль моладзевай журналістыкі: да сустрэчы ў 2014-м!

    Каля ста пяцідзесяці чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі ўзялі ўдзел у сёлетнім Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Калі дадаць да гэтай лічбы яшчэ ўдзельнікаў конкурса для журналістаў-пачаткоўцаў (звыш 100 чалавек), а таксама ўдзельнікаў ФотаБатла (каля 70 чалавек), то можна смела сцвярджаць, што ў Фэсце брала ўдзел звыш 300 чалавек! Адметнасцю ІІІ Фестывалю быў міжнародны склад […]

    07Чэрвеня
  • Навучэнцы ШМЖ-15 “выпусціліся” у час Фестывалю

    Навучэнцы ШМЖ-15 “выпусціліся” у час Фестывалю

    … пад гукі ўласна створанага гімна “Школы маладога журналіста”! Атрымаўшы пасведчанні пра сканчэнне курса, удзельнікі юбілейнага набору гарадзенскай  ШМЖ зрабілі сімбалічныя падарункі сваім рэдактарам-куратарам, выкладчыкам і кіраўнікам праграмы. Набор новых удзельнікаў “Школы маладога журналіста” пачнецца ў верасні бягучага года. У адрозненні ад папярэдніх гадоў, упершыню ў гэтай праграме будзе знятая верхняя ўзроставая мяжа, што дасць […]

    29Траўня
  • Віншуем пераможцаў конкурсу для маладых журналістаў!

    Віншуем пераможцаў конкурсу для маладых журналістаў!

    Кульмінацыяй трэцяга дня Фестывалю стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў нацыянальнага конкурса для маладых журналістаў. На перамогу ў трох асноўных і ў сямі спецнамінацыях прэтэндавала больш за сто аўтараў! Акрамя дыпломаў, лаўрэаты конкурсу атрымалі таксама памятныя прызы ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю. У прыватнасці, пераможцы трох асноўных конкурсных намінацый атрымалі магчымасць прайсці стажыроўку на тэлеканале “Белсат”. […]

    28Траўня
  • Журналістыка не згіне!

    Журналістыка не згіне!

    Да такой «сенсацыйнай» высновы прыйшлі эксперты, якія бралі ўдзел у фестывальным ток-шоў «Журналістыка — 2020». Прагнозамі наконт эвалюцыі (а можа, дэградацыі) нашай прафесіі дзяліліся пад пільным вокам вядучага тэлеканалу «Белсат» Алеся Залеўскага публіцыст «Белгазеты» Віктар Марціновіч, карэспандэнт польскай штодзёнкі «Газета Выборча» Андрэй Пачобут, супрацоўнік польскага штомесячніка PRESS Марыюш Кавальчык і знакаміты беларускі блогер Яўген Ліпковіч. […]

    27Траўня
  • Фестывальны музычны пачастунак

    Фестывальны музычны пачастунак

    Яскравай культурнай падзеяй у жыцці Гродна сталіся вечаровыя канцэрты, якія завяршылі другі дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі. Пасля прэзентацыі Арцёмам Атрашэўскім ўнікальнага для Беларусі музычнага інструмента – тэрменвокса, на фестывальнай сцэне з’явілася жаночае этна-джаз трыа “Акана”. Спявачкі прэзентавалі слухачам народныя спевы. Выкананне кожнага спеву дзяўчыны суправаджалі расповедам пра тое, калі і чаму гэтая песня выконвалася […]

    27Траўня
  • Удзельнікі Фэсту журналістыкі маглі зайграць на тэрменвоксе

    Удзельнікі Фэсту журналістыкі маглі зайграць на тэрменвоксе

    Арцём Атрашэўскі прыехаў на Фэст з надзвычайным для Беларусі музычным інструментам – тэрменвоксам. Калі глядзіш на інструмент і выканаўцу, падаецца, што музыка проста водзіць каля скрыначкі з антэнай рукамі. Ад плаўных жэстаў музыкі тэрменвокс выдае гукі, падобныя на жаночы голас ці скрыпку. Каб упэўніцца, што грае не пад фанаграму, Арцём даў паспрабаваць усім ахвотных зайграць […]

    26Траўня
  • Прайшлі майстар-класы другога дня. Уражанні вядучых

    Прайшлі майстар-класы другога дня. Уражанні вядучых

    Іван Чарнічкін, Кіеў, Украіна, вядучы майстар-класа «Фотаздымак у СМІ»: “Вельмі спадабалася аўдыторыя. Шкада, што было малавата пытанняў. З іншага боку – шмат пытанняў, тым больш ідыёцкіх, сведчыла б пра непадрыхтаванасць слухачоў”. Марыюш Кавальчык, штомесячнік PRESS, Варшава, Польшча, вядучы майстар-класа “Інтэрв’ю – гэта не толькі размова”: “Для мяне вельмі важна прыязджаць у Беларусь. Калі Польшча была […]

    26Траўня
  • Фестывальная капоэйра

    Фестывальная капоэйра

    Рухі бразільскай барацьбы прэзентавалі ў фестывальным перапынку хлопцы і дзяўчаты з гродзенскага філіяла Міжнароднай школы капоэйры «FICAG». Капоэйра пачыналася як вулічная барацьба, але дзякуючы майстру Бімба, які ў 1932 годзе адкрыў першую школу капоэйры, яны выходзіць на новы ўзровень тэхнікі і папулярызацыі ў свеце. У Бразіліі, зноў жа дзякуючы майстру Бімба, капоэйра афіцыйна была дазволена […]

    26Траўня
Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"