Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Каманды ФотаБатлу распавядаюць пра свае ўражанні і творчы працэс

Пакуль журы бітвы  ацэньвае работы, мы запыталіся ў фатографаў-аматараў, як прайшоў дзень здымак. Нагадаем, ФотаБатл адбыўся ў суботу 12 мая. Конкурс аказаўся не з легкіх – адна каманда сышла з дыстанцыі.

Але шаснаццаць – дайшлі да фініша! У канцы дня мы атрымалі 144 фотаздымкі на тэмы “Горад сёння”, “Еўропа, мы свае!” і “Быць у стылі”. Вось яны – каманды-удзельніцы першага нацыянальнага ФотаБатла!

Расказваюць удзельнікі ФотаБатлу:

Mazunga (Брэст):
“Нам было вельмі цікава. Адзінае, што надвор’е падвяло. Заданні выклікалі дэбаты ў камандзе. Кожны па-рознаму бачыў раскрыццё тэмы, але ў выніку сыходзіліся на якой-небудзь агульнай ідэі і ўвасаблялі яе ў жыццё.
Дзякуй вялікі! Чакаем вынікаў”.

ПраЖУЖЭктар (Маладзечна):

“У пошуках цікавых ідэй і асоб мы хадзілі пад вокнамі радзільні, узбіраліся на высокі плот, заходзілі ў інтэрнаты і крамы. Хацелася знайсці нешта, з аднаго боку, крэатыўнае, а з другога тое, што адлюстроўвае штодзённасць. Вось толькі з надвор’ем нам не пашанцавала. На вуліцы стала халодна і пайшоў дождж.

А яшчэ праз некалькі гадзін горад апусцеў цалкам! Мы мокрыя хадзілі па пустым вуліцам с фоцікамі, пакуль жыхары грэліся дома 🙂 Раней ніхто з нас не прымаў удзел у падобных гульнях. Таму не шкадуем, што прымалі удзел у фотабатле 🙂 “

“Дзяўчаты”  (Брэст):

Таня, лідар каманды: “Мне, як фатографу, было цікава выконваць заданні, адражаць нашыя думкі ў матэрыяльнай форме, набываць новы досвед у фотапрацы, ды і проста гэта было весела!”

“Kerouac & co” (Брэст):

“Конкурс аказаўся сапраўдным узварушэннем мазгоў. Да нас часам “стукаліся” ідэі, але безвынікова, таму што мы захапіліся новым здымкам. Тым не менш, сам працэс здымак прынес нам шмат весялосці, будзе што ўспомніць праз пару год”.

“Прыцэл-120” (Гродна):

“Прыгоды – самыя адрэналінавыя, пошук рашэнняў для заданняў – самы супярэчнасны, пачуцці – самыя ўзнёслыя, жаданне удзельнічаць яшчэ – самае шчырае!”

“РабКор” (Гродна):

“Наконт  таго, як прайшоў гэты дзень можна сказаць адно, уся каманда пажадала, каб такія конкурсы былі як мага часцей. Ну і жадаем самі сабе перамогі 🙂 “

“Лови момент” (Гомель):

“Гэтага турніру чакалі даўно. Калі прыйшлі заданні, мы сабраліся і склалі план дзеянняў. Было шмат ідэй, фантазія проста разрывалася на часткі. У выніку атрымаліся фота, якія, нам падаецца, самыя добрыя. Дзякуй за такую магчымасць весела правесці час і атрымаць асалоду ад сонечнага дню з фоцікам у руках”.

“Гарадзенскія вочкі” (Гродна):

“Спачатку, спужалі тэмы, але развагі за піццай і кавай далі плён. За гадзіну мы распланавалі ідэі і іх рэалізацыю. Гуляючы па вуліцах, кожны ўважліва шукаў сюжэты і прапаноўваў. За дзень вельмі стаміліся. Бачылі каманду супернікаў. Папілі гарбаты і паехалі дамоў адпраўляць здымкі”.

“ПРОФИль” (Лунінец):

“Падчас фотабатлу ўдзельнікі каманды атрымалі зарад энэргіі і мноства станоўчых эмоцый. Мы аббеглі ўвесь горад у пошуках лепшых здымкаў і ракурсаў, сталі больш прафесійна глядзець на фотаздымкі. Добрых фатографаў мала, і нам пасля гэтага конкурсу захацелася стаць аднымі з тых нямногіх. Дзякуй, што далі нам такую магчымасць!”

“Чацьвёра з Гародні” (Гродна):

“У большасці выпадкаў фатографы працуюць у адзіночку. Конкурс даў магчымасць папрацаваць у камандзе ды абмяняцца досведам з калегамі. Ідэя ФотаБатла вельмі добрая! Класна, калі конкурс стане традыцыяй”.

“По колено!” (Брэст):

“Адчувалася сапраўдная атмасфера спаборніцтва, бо ў нашым горадзе было як мінімум 4 каманды, таму шпацыруючы па горадзе, усе пачалі заўважаць тое, на што ў штодзённым жыцці не звярталі ўвагі. Тэмы конкурса спачатку нас здзівілі, але не спалохалі, магчыма гэта і дапамагло сабрацца і знайсці цікавыя ідэі. У нас з’явілася больш за 500 работ, сярод якіх трэба было выбраць толькі 9. Напэўна, гэта было самым складаным момантам”.

“407” (Мінск):

“Мы навучаемся ў педагагічным універсітэце, вывучаем кампутарную графіку. У нас ёсць прадмет па фотаграфіі, таму нас і зацікавіў гэты турнір. Заданні падаліся нам складанымі, але мы стараліся знайсці штосьці цікавае. Для нашай каманды гэтае выпрабаванне стане вялікім досведам у далейшай працы. Спадзяемся на добры вынік”.

“Mazunga – продолжение” (Брэст):

“Ад самаго працэсу засталося вельмі добрае ўражанне. У нейкі момант мы захапіліся ідэяй бэтмэнаў, і нам было вельмі складана перайсці на нешта іншае. Але ж мы вельмі добра і легка правялі час”.

“ОбъективНА” (Баранавічы):

Лера: “Вельмі спадабалася,было цікава!”
Маша: “Абыйсці ўсе месцы ў горадзе – не простая задача. Радая, што ўсе скончылася добра”.
Алеся: “Усе было крута, мне спадабалася!”
Рома: “Было класна, цікава, але я крыху стаміўся пад фініш…”
Андрей: “Трохі не пашанцавала з надвор’ем, страшна ўсе замерзлі, а потым яшчэ праблемы з часам і дохлым інтэрнэтам, максімальным памерам далучанага файла… Але было весела! Арганізатары ішлі насустрач і тлумачылі незразумелыя моманты, усім респект!”

“Cheese по-слуцки” (Слуцк):

Аліна Уласевіч: “Было вельмі цікава, займальна і карысна. Калі здымаеш, забываеш пра ўсё. Існуе толькі фотаапарат і тое, што я здымаю. Гэтыя пачуцці апісаць намагчыма! Усё прайшло вельмі добра, я нават забыла на імгненне пра спаборніцтва, просто здымала ў сваё задавальненне. Такія фотабатлы патрэбны, і правадзіць іх неабходна”.
Вікторыя Макарава: “Атрымала вялікае задавальненне і досвед. Да праекта трошкі саромелася здымаць мінакоў, але зараз разумею, што дарма. Спадабалася працаваць у камандзе, але было цяжка выбіраць здымкі. Ішлі на кампраміс”.

“ВЕДА” ( Брэст):
“Заданні спачатку падаліся лёгкавыканальнымі, але потым над галавой з’явіліся хмаркі і планы прыйшлося змяніць. Думаю, калі  б надвор’е было лепшым, то вынікі парадвалі б больш”.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"