Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Марына Клінава: 10 карысных лічбавых інструментаў для маладых журналістаў

Сучасную журналістыку ўжо складана ўявіць без шматлікіх інтэрнэт-тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца журналістамі пры пошуку інфармацыі і падрыхтоўкі матэрыялаў. З некаторымі карыснымі лічбавымі інструментамі  змогуць пазнаёміцца і ўдзельнікі Фестывалю.

Адзін з майстар-класаў правядзе Марына Клінава (на здымку), прадстаўніца некамерцыйнай арганізацыі Sourcefabric, якая стварае інструманты з адкрытым кодам для журналістаў, рэдакцый і радыёстанцый. Sourcefabric з’яўляецца лаўрэатам прэміі Найт-Баттэн за інавацыі ў журналістыцы за 2011 г. і ўзнагароды за лічбавыя інавацыі Гардзіян у намінацыі за лепшыя тэхналогіі для сацыяльных пераменаў 2012 г.

Напярэдадні Фестывалю мы папрасілі Марыну распавесці пра тое, што карыснага атрымаюць для сябе ўдзельнікі, якія завітаюць на яе майстар-клас:

– Удзельнікі майстар-класа змогуць паспрабаваць сябе ў ролі пісьменніка, аўтара зборніка карысных для маладых журналістаў артыкулаў, рэдактара і дызайнера адначасова працуючы ў суаўтарстве з іншымі журналістамі.

У якасці праграмнай платформы для навучання будзе выкарыстаны праграмны прадукт нашай кампаніі – Booktype . Гэта сучасная свабодная платформа з адкрытым кодам для стварэння і публікацыі друкаваных і электронных кніг.

Booktype дазваляе распрацоўваць прывабныя, добра адрэдагаваныя кнігі і дакументацыю ў фармаце pdf, epub, mobi, odt, html і інш. для публікацыі у лічбавым фармаце альбо для друкаваных прыстасаванняў.

– Каму ў першую чаргу можа быць цікавы гэты майстар-клас і праграма Booktype?

– Журналістам, пісьменнікам (прафесіяналам і аматарам), блогерам, рэдактарам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам ды і ўсім, каму цікава збіраць матэрыял, рэдагаваць, сістэматызаваць яго і публікаваць для ўласнага карыстання, іншых чытачоў альбо для бізнесу.

– Якія водгукі мае праграма Booktype у свеце?

– Forbes калісьці напісаў, што “Booktype спрашчае працэс збору, сістэматызацыі, рэдагавання і публікацыі кантэнту для кампаній і асобных людзей”. GoodEReader назваў яе “унікальным інструментам для аўтарскіх электронных матэрыялаў”, а ReadWriteWeb – “Wordpress для кніг”.

– Якія яшчэ інструменты SourceFabric будуць прадстаўленыя ў час майстар-класа?

– Акрамя прэзентацыі “Свабодныя праграмныя інструменты для лічбавай журналістыкі” я сапраўды пазнаёмлю ўдзельнікаў з іншымі свабоднымі праграмнымі інструментамі Sourecfabric для для журналістаў, рэдакцый і радыёстанцый.

Гэта Airtime – праграмнае забеспячэнне для радыёвяшчання, Newscoop – сістэма кіравання кантэнтам для навінавых сайтаў і Superdesk (у распрацоўцы) – праграмнае забеспячэнне з адкрытым кодам для кіравання працай рэдакцыі.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"