Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Дзённік фестывалю

  • Фестываль “Твой Стыль” абвяшчае ФотаБатл

    Фестываль “Твой Стыль” абвяшчае ФотаБатл

    Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне свету? Тады першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» менавіта для цябе! Што такое ФотаБатл? Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу. Правілы і ўмовы ўдзелу – у раздзеле ФОТАБАТЛ

    10Красавіка
  • Экскурсія па журналісцкай Гародні ў рамках фестываля “Твой Стыль” запрашае ўсіх цікаўных

    Экскурсія па журналісцкай Гародні ў рамках фестываля “Твой Стыль” запрашае ўсіх цікаўных

    Чаму першая газета ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім выйшла менавіта ў Гродна? Калі ў нашым горадзе з’явілася абавязковая падпіска? Дзе знаходзіліся падпольныя рэдакцыі і друкарні? Пра што пісаў Васіль Быкаў у “Гродзенскай праўдзе”? Пра гэта і іншае вы даведаецеся пад час экскурсіі па журналісцкім Гродна. Яе аўтар – краязнаўца і экскурсавод з вопытам Віктар Кірэеў. […]

    07Красавіка
  • Сябры фэста аб’явілі новыя ўзнагароды пераможцам конкурса для маладых і пачынаючых аўтараў

    Сябры фэста аб’явілі новыя ўзнагароды пераможцам конкурса для маладых і пачынаючых аўтараў

    Гарадзенскі праект “Энкаўтэр” адзначыць лепшую работу пра экстрэмальныя гульні, віды спорту і адпачынку ў Беларусі. Рэдакцыя штодзённіка пакалення Y Generation.by узнагародзіць працу, якая адлюстроўвае магчымасць паспяховай самарэалізацыі ў Беларусі, унікальныя праекты, падзеі, цікавыя ініцыятывы, перамогі, эксперыменты і дасягненні асобных людзей ці цэлых камандаў. Не спазніся да заканчэння конкурса! “Для чалавека, які жыве ў горадзе, экстрэмальным […]

    04Красавіка
Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"