Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Сябры фэста аб’явілі новыя ўзнагароды пераможцам конкурса для маладых і пачынаючых аўтараў

Гарадзенскі праект “Энкаўтэр” адзначыць лепшую работу пра экстрэмальныя гульні, віды спорту і адпачынку ў Беларусі. Рэдакцыя штодзённіка пакалення Y Generation.by узнагародзіць працу, якая адлюстроўвае магчымасць паспяховай самарэалізацыі ў Беларусі, унікальныя праекты, падзеі, цікавыя ініцыятывы, перамогі, эксперыменты і дасягненні асобных людзей ці цэлых камандаў. Не спазніся да заканчэння конкурса!

“Для чалавека, які жыве ў горадзе, экстрэмальным можа стаць нават звычайны паход у лес, – пракаментаваў аўтар узнагароды ад “Энкаўтэра” Андрэй Мялешка. – Увогуле ў нас даволі шмат чаго незвычайнага можна знайсці: катанне на роварах на адным коле, трэніроўкі з агнём, джыптрыал. Рэпартажы і артыкулы на такую тэму і будуць адзначаны намі. Лепшы атрымае прызавы ўдзел у адной з гульняў “Энкаўтэра”.

Паспейце ў дэдлайн! Умовы нацыянальнага конкурса журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў у раздзеле “КОНКУРС”.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"