Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Сюпрыз ад фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” – СМІ-шныя паштоўкі

Карткі ручной працы зроблены ў выглядзе лагатыпаў беларускіх інфармацыйных выданняў і будуць прадстаўлены на фэсце.

Майстрыха Юлія Сідзіфарава ў сваіх handmade-паштоўках пастаралася захаваць канцэпцыю і стыль СМІ.

Квадратныя пазітыўна-ружовыя карткі з лога “Еўрарадыё” са стылёвымі сардэчкамі, джынсавымі кішэнямі з гузікамі.

Паштоўкі “Радыё Свабода” вытрыманы ў аранжавым колеры і маюць цікавую дэталь: два гузікі на стужцы з нотамі быццам кнопкі радыёпрымача на кароткіх і сярэдніх хвалях.

“Першая беларуская газета з рысункамі” “Наша Ніва”. За аснову для паштовак узяты дызайн выдання сярэдзіны 2000-х гадоў, калі НН мела фармат А4 і распаўсюджвалася ў канвертах. Той выгялад газеты аказаўся больш натхняльным для майстрыхі.

Карткі з лога “Камсамольскай праўды ў Беларусі” маюць адценне жаўцізны і мілы рамонак у тон асноўнаму колеру.

Шыкоўныя глянцавыя паўнакаляровыя старонкі польскага часопіса пра медыі “Press” выдатна парэзаліся на паштоўкі.

Гродзенскі інфармацыйны партал “Твой Стыль”: някідка і проста.  Дамінуючы элемент – птушка, падобная на Твітар. Відаць, глядзіць на “Гародню і свет вачыма гарадзенцаў”.


Паштоўкі зроблены ў вельмі абмежаванай колькасці экзэмплялаў (на тое ён і handmade).  Карткі Юліі Сідзіфаравай будуць прадстаўлены пад час фестывальнага аўкцыёну 27 мая.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"