Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Заканчваецца прыём заявак на ФотаБатл

Сёння, 5 мая, заканчваецца прыём заявак да ўдзелу ў ФотаБатле, які пройдзе ў межах Фестываля моладзевай журналістыкі. У кожнага яшчэ ёсць магчымасць заявіць сваю каманду!
Ужо праз тыдзень, 12 мая,  фатографы-аматары з розных куткоў краіны паспрачаюцца за  званне крэатыўных, смелых і знаходлівых. Але і зараз можна сказаць, што бітва за першае месца будзе цікавай і напруджанай!

На сёняшні дзень да ўдзелу заявілася 8 каманд. На мапе ФотаБатла амаль усе вобласці краіны! Удзельнічае Гомель, Брэст, Маладзечна, Слуцк, Гродна, Віцебск, Орша. А гэта 32 юнакоў і дзяўчат!

Каб прыняць удзел патрэбна сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас festyval2012@gmail.com

Пераможцы ФотаБатла завітаюць на Фэст моладзевай журналістыкі 25-27 мая і атрымаюць каштоўныя прызы ад партнёраў і спонсараў фестываля.

Не праспі шанец праявіць СВОЙ стыль!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com,

а таксама па тэл. +375299453615  (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестываля моладзевай журналістыкі “Твой стыль”).

Фота: блог ШМЖ-15

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"