Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Журы конкурса для маладых журналістаў ужо працуе

У спаборы ўдзельнічаць  больш за 130 маладых і пачынаючых аўтараў з усёй Беларусі. Найбольш канкурэнтнай барацьба будзе ў намінацыях “Маё пакаленне” і “Твой Стыль”. У іх прыйшло 86 і 80 артыкулаў адпаведна. Сярод спецыяльных намінацый найбольшую колькасць работ заяўлена ў “Беларускае мысленне і адукацыю”, заснаванай Праграмай “Лятучы Універсітэт”: 27 прац ад 21 удзельніка, а таксама ў “Нестандартную Беларусь” ад турфірмы “Мерцана”: 28 публікацый ад 17 канкурсантаў.

Дасланыя на конкурс матэрыялы ацэньвае прафесійнае журы, у складзе якога вядомыя беларускія журналісты. Яны атрымалі ананімныя працы канкурсантаў – кожнаму матэрыялу прысвоены асабісты нумар, без пазначэння імя і фаміліі журналіста.

Журы вызначыць па 5 лепшых работ у намінацыях “Маё пакаленне”, “Твой Стыль”, “Свет вачыма”. Іх аўтары будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.

Пераможцаў у спецыяльных намінацыях вызначаць іх заснавальнікі. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама адбудзецца пад час Фестывалю.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"