Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Журы вызначыла пераможцаў конкурса для маладых журналістаў

Іх імёны трымаюцца ў сакрэце да ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання 27 мая. Усе лаўрэаты асноўных і спецыяльных намінацый запрошаны да ўдзелу ў мерапрыемствах фестывалю. Калі вы дасылалі артыкулы і фота на конкурс і не знайшлі ў сваёй паштовай скрыні запрашэння, не расстройвацеся і прыязджайце на фэст проста так.

Намінацыю “Свет вачыма” ацэньвалі фатографы Аляксандр Саенка, Яўген Бузук і Леанід Шчаглоў. Інтэрв’ю, дасланыя ў намінацыю “Твой Стыль”, выбіралі журналіст тэлеканалу “Белсат” Зміцер Ягораў, трэнер “Школы Маладога Журналіста” Алена Раўбецкая, карэспандэнт радыё “Свабода” Міхась Карневіч. Артыкулы і рэпартажы намінацыі “Маё пакаленне” ўважліва чыталі карэспандэнт газеты “Rzeczpospolita” у Беларусі Анджэй Пісальнік, карэспандэнт газеты “Gazeta Wyborcza” у Беларусі Анджэй Пачобут і галоўны рэдактар газеты “Вечерний Гродно” Іна Максімчык.

Артыкулы, заяўленыя ў спецыяльныя намінацыі, выбралі іх заснавальнікі, партнёры фестывалю.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"