Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

16 каманд з розных куткоў Беларусі пазмагаюцца ў ФотаБатле

Скончыўся прыём заявак на ўдзел у II агульнанацыянальным ФотаБатле. Фатографы-аматары з Гродна, Мінска, Слуцка, Брэста ды Гомеля ўжо 26 красавіка паспрачаюцца за  званне крэатыўных, смелых і знаходлівых! Бітва за першае месца будзе цікавай і напружанай.

Школа Маладога Журналіста

Большая частка заявак прыйшла з Гродна – з горада пазмагаюцца 8 каманд. Чатыры каманды прадстаўляюць Мінск, дзве – Брэст і па адной камандзе заявіліся з Гомеля і Слуцка.

Сярод заявіўшыхся на спабор каманд дзе прадстаўляюць сайты: гэта каманда ТБМ Гомель “Кli4nik.info” і каманда каталіцкага парталу гарадзенскай дыяцэзіі “Grodnensis.by”. Таксама заяўка прыйшла ад каманды-ўдзельніцы мінулага, I ФотаБатла – “Дзеці Гародні”.

Падрябязная інфармацыя пра каманды-ўдзельніцы хутка з’явіцца на нашай старонцы.

Сачыце за навінамі Фестывалю!

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"