Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Абвешчаны нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя журналісты і журналісты-пачаткоўцы са стажам працы да 3 год.

Арганізатарамі конкурсу з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар”  і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі і дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі ў заключны дзень IV Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, які пройдзе ў Гродна з 16 па 18 мая 2014 г.

Пераможцы конкурсу будуць вызначацца ў чатырох асноўных намінацыях, заснаваных арганізатарамі Фестывалю, а таксама ў спецнамінацыях, заснаваных партнёрамі Фестывалю.

Асноўныя намінацыі:

“Нешта не так”

Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны вострым і актуальным для грамадства пытанням, нестандартным падыходам да іх вырашэння.

“Стылёвыя людзі”

Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет асобы, якая вызначаецца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, нестандартным пунктам гледжання, незвычайнымі ўчынкамі альбо планамі.

“Лаві момант”

Лепшы рэпартажны фотаздымак, які перадае атмасферу падзеяў, адлюстроўвае іх дынамічнасць, стварае эфект прысутнасці гледача на месцы падзеі.

“No comments”

Лепшы рэпарцёрскі відэаролік, які адлюстроўвае сутнасць цікавай для грамадства падзеі, з’явы настолькі, што не патрабуе дадатковых каментароў.

Інфармацыю пра дадатковыя намінацыі шукайце ў бліжэйшыя дні на нашай конкурснай старонцы.

Умовы конкурса:

На конкурс могуць быць прадстаўлены як апублікаваныя ў 2013-2014 г. працы, так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.

Адзін аўтар можа заявіць на конкурс не больш за 3 матэрыялы ў кожную з намінацый. Адзін і той самы матэрыял можа быць заяўлены максімум у 2 розныя намінацыі.

Усе матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (за выключэннем апублікаваных відэаролікаў – тут дастаткова даслаць спасылку на іх):

1) Тэкставыя матэрыялы: у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памера. Назва файла павінна ўтрымліваць прозвішча аўтара. Калі працаў дасылаецца некалькі, яны павінны быць пранумераваныя (напрыклад, Іваноўскі_1, Іваноўскі_2). Калі матэрыялы ўжо былі да гэтага надрукаваныя ў інтэрнэце – просім таксама дадаткова даслаць спасылкі на іх.

2) Дасылаемыя на конкурс фотаздымкі павінны быць падпісаныя (аўтар_дата здымку_яго назва). Памер фотаздымкаў павінен быць не меншы за 2500 і не большы за 4500 пікселяў па шырыні. Кожны фотаздымак павінна суправаджаць кароткае апісанне: подпіс да фота, дата і месца, дзе быў зроблены фотаздымак.

3) На конкурс відэа прымаюцца відэаролікі працягласцю не больш за 3 хвіліны. Удзельнікі конкурсу ў гэтай намінацыю дасылаюць спасылку на апублікаваны ў інтэрнэце ролік, а таксама яго кароткае апісанне: назва, дата і месца здымак.

Усе матэрыялы разам з анкетай удзельніка павінны быць дасланыя арганізатарам на адрас festyval2014@gmail.com не пазней за 1 мая 2014 г.

Увага! У тэме ліста неабходна пазначыць “конкурс”.

Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права публікацыі (з пазначэннем аўтарства) дасланых на конкурс матэрыялаў на вэб-старонцы IV Фестываля моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”, а таксама публічнага прадстаўлення матэрыялаў у час Фестывалю (плануецца арганізаваць выставу лепшых конкурсных фотаздымкаў).

Дасланыя на конкурс матэрыялы будуць ацэньвацца прафесійным журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя беларускія журналісты.

Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з чатырох намінацый. Усе намінанты будуцьі запрошаныя для ўдзелу ў IV Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць каштоўныя ўзнагароды ад арганізатараў конкурсу, а таксама дыпломы.

Пераможцаў у спецыяльных намінацыях будуць вызначаць заснавальнікі намінацый. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама адбудзецца ў час Фестываля.

Конкурс у межах спецнамінацый будзе лічыцца адбыўшымся пры ўмове, што ў кожную са спецнамінацый заявіцца не менш за 7 матэрыялаў. У выпадку, калі колькасць дасланых прац будзе меншай, чым сем, журы конкурса пакідае за сабой права пераносіць дасланыя матэрыялы ў іншыя намінацыі альбо скасаваць намінацыю.

Пра ўзнагароджванне пераможцаў конкурса ІІІ Фестывалю можна пачытаць тут.

За дадатковай інфармацыяй адносна конкурсу можна звяртацца па тэлефоне +37529-283-63-06 (Ганка), альбо пісаць на пошту festyval2014@gmail.com.

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"