Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Аляксандр “Tarantino” Ждановіч: Калі няма таленту, добрая тэхніка не дапаможа

Сонечнае надвор’е, шмат ўсмешак, пазітыўны настрой і ўспышкі, ўспышкі, ўспышкі. Менавіта так 17 траўня прайшоў майстар-клас Аляксандра Ждановіча “Канцэртная фатаграфія”.

Аляксандр Таранціна Ждановіч

На майстар-клас прыйшлі дзяўчаты і хлопцы з розных гарадоў Беларусі.

Аляксандр Таранціна Ждановіч

Зацікавіліся тыя, хто ўжо даўно займаецца фота і тыя, хто толькі пачынае свой шлях з камерай у руках.

Аляксандр Таранціна Ждановіч

Аляксандр Таранціна Ждановіч

Аляксандр расказаў пра доўгі шлях ад медыка да канцэртнага фатографа, прадэманстраваў свае работы за пяць гадоў, падзяліўся некаторымі сакрэтамі рэпартажнай здымкі, даў парады па працы на канцэртах, параіў займацца любімай справай да канца, не здавацца і адказаў на шэраг пытанняў.

9

Аляксандр Таранціна Ждановіч

– Аляксандр, раскажыце, у чым асаблівасці і цяжкасці рэпартажнага канцэртнага фотаздымку?

– Канцэртны фотаздымак робіцца ў вельмі цяжкіх ўмовах. Галоўны нюанс – гэта асвятленне: ці дрэннае святло, ці надта яркае, ці надта цёмнае, альбо свеціць не туды, не з таго боку і гэтак далей. Вельмі шмат такіх праблем, якія ўзнікаюць асабліва ў пачынаючых фатографаў, але і ў прафесіяналаў таксама. Але заўсёды ёсць магчымасць вырашыць гэтыя праблемы.

Галоўныя цяжкасці менавіта ў гэтым: дрэнны свет, ўсё мільгаціць, і фота атрымліваюцца альбо засвечаныя, альбо перасвечаныя. Да таго ж і артысты яшчэ рухаюцца ды перашкаджаюць мікрафоны, незразумела, як рухаецца публіка.

Сярод праблем у пачынаючых і тое, што на некаторыя канцэрты не пускаюць без акрэдытацыі, не дазваляюць пранасіць фотаапараты.

А так гэта ўсё, ў прынцыпе, проста (смяецца).

Аляксандр Таранціна Ждановіч

– Ці былі ў вашай працы нейкія смешныя, неспадзяваныя, недарэчныя выпадкі?

– Так. Адзін хлопец вельмі прасіў, каб я яму скінуў фота, дзе ён цалаваўся з дзяўчынай. Праз два дні перазваніў і заявіў: “Як вы можаце лезці ў маё асабістае жыццё? Мяне ўжо ўсе дасталі!”.

А неяк я ўпаў са сцэны. Так быў захоплены, што нават сваліўся. Карацей, з майго боку быў вырваны жмут мяса. Гэта неспадзяваны выпадак? (смяецца)

– Ваша прафесія вельмі траўманебяспечная!

– Так, гэта небяспечна. А аднойчы на саракатысячным фестывалі ў Венгрыі я апынуўся ў такой сітуацыі: там танцпол недзе на дваццаць пяць тысяч людзей, я трапіў у гэты слэм. Мяне насіла туды і сюды з амплітудай у пяць метраў. І там я распрацавай свой спосаб выхаду са слэму: я выходзіў спіной. Амаль не згубіў чаравікі, швэдар. Добра, што ў мяне быў вельмі маленькі фотаапарат, які я змог прыціснуць да грудзей.

Аляксандр Таранціна Ждановіч

– Аляксандр, які вы параілі б “камплект” навічку ў сферы канцэртных рэпартажаў?

– Абсталяванне – гэта і важна, і няважна. Нават, калі ёсць вельмі добрая тэхніка, але няма таленту, дык…

Па-першае, навічку неабходна мець любы люстраны фотаапарат – гэта важна, ён дае хуткасць, якасць. Далей – неабходны хаця б кітавы аб’ектыў, каб здымаць шырока. Патрэбна, каб быў які-небудзь тэлевік, бо не заўсёды можна падысці вельмі блізка да аб’екту здымкі. Добра на пачатку мець хоць які фікс – прыгожая дыяфрагма.

Для гэтага не патрэбныя вялікія грошы, калі ёсць талент і жаданне.

Аляксандр Таранціна Ждановіч

– І пра Гародню. Калі б вы рабілі фотаздымак нашага горада, што б трапила ў ваш аб’ектыў?

– Гледзячы, каму я рабіў бы гэты здымак (смяецца). А калі сур’ёзна, дык я ў Гародні пражыў вельмі шмат часу і вельмі моцна яго люблю. Напрацягу многіх гадоў я жыў тут па тры месяцы.

Канешне – гэта Набярэжняя з боку, дзе Драматычны тэатр, Піўзавод. Зараз яна, праўда, змянілася, але ў мяне ёсць добрыя фотаздымкі. Мне гэта вельмі падабаецца. Таксама прывабны цэнтр горада, асабліва да таго, як яго змянілі. Ён атмасферны, ён з эмоцыямі. І пажадана, канешне, да рэстаўрацыі.

Аляксандр Таранціна Ждановіч

пра нялёгкую справу канцэртнага фотарэпарцёра даведвалася Анастасія Калач

фота Сяргей Людкевіч

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"