Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Другі дзень фестывалю: самае цікавае наперадзе

Другі дзень Фестывалю пачаўся з выставы хэнд-мэйд вырабаў, майстар-класаў па рукадзеллі і дабрачыннай выставы-продажу ад ГА “Гроддзенскі дзіцячы хоспіс”.

Адкрыццё фэста

Далей па праграме адбыліся прэзентацыі цікавых інтэрнэт-рэсурсаў.

Алеся Ляшкевіч прэзентавала сайт livingheritage.by. Сайт утрымлівае інфармацыю пра лепшыя здабыткі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама тыя здабыткі, якім гэты статус яшчэ давядзецца атрымаць.

Алеся Ляшкевіч

Алеся рассказала пра структуру сайта і пра тое, дзе і як знайсці тую ці іншую інфармацыю пра культурныя падзеі ў Беларусі. Дала парады журналістам, да каго можна звярнуцца, каб пачуць прафесійны каментар пры напісанні артыкулаў на тэму культурнага жыцця Беларусі.

Алеся Ляшкевіч

Другім рэсурсам, які прадставілі ўдзельнікам Фестывалю, стаў сайт adukacyja.info. Вікторыя, адна з 24 валанцёраў, якія працуюць над гэтым рэсурсам, адзначыла, што сайт з’яўляецца некамерцыйным рэсурсам, расказала пра канцэпцую сайта. Сайт будзе цікавы для моладзі, паколькі ўтрымлівае інфармацыю пра адукацыйныя мерапрыемствы і падзеі: стажыроўкі, стыпендыі, моладзевыя абмены. Таксама на сайте можна знайсці парады і ўласны досвед простых людзей.

Алеся Ляшкевіч

Наступныя два рэсурсы прадставіла Яся Каралевіч-Картэль, якая і з’яўляецца рэдактарам гэтых сайтаў.

Першы праект, сайт 90s.by, як вызначыла Яся, гэта спроба зафіксаваць час перыяду 90-х гадоў. Крыніцамі інфармацыі пра гэты перыяд з’яўляюцца ключавыя дзейныя асобы: палітыкі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, бізнесмэны і журналісты. На сайце цягам гэтага года павінны з’явіцца 100 артыкулаў пра асноўныя падзеі 1990–1999 гадоў. Усе артыкулы на сайце заснаваныя на інтэрв’ю, а таксама газетах і відэахроніках таго часу. Тут чытач можа дадаць сваю гісторыю і фота таго часу. Таксама можна знайсці метадычны дапаможнік для настаўнікаў, у якім змешчаныя 10 падрабязных планаў-урокаў на розныя тэмы, будзь то палітыка, культура ці іншыя. Сайт будзе карысны тым, хто цікавіцца гэтым перыядам і тым, хто не ведаў ці забыў пра тое, што адбывалася ў Беларусі ў 90-я годы.

Яся Каралевіч-Картэль

Дадзены рэсурс вельмі зацікавіў удзельнікаў Фестывалю, бо менавіта да Ясі было найбольш пытанняў.

Яся Каралевіч-Картэль

Другі праект, які прадставіла Яся, гарадскі часопіс горада Мінска CityDog.by. Журналісты, якія працуюць над сайтам, стараюцца прыйсці першымі і расказаць пра новыя месцы, падзеі, навіны, якія датычацца Мінска. Сайт буддзе карысным і жыхарам, і гасцям горада Мінска.

Яся Каралевіч-Картэль

Аляксей Шота прэзентаваў сайт “Твой Стыль” апошнім.

Аляксей Шота

Многія з прысутных ужо ведалі пра гэты рэсурс, таму Аляксей расказаў пра гісторыю стварэння сайта і пра змены, якія адбыліся з ім на працягу ўсяго існавання. Таксама Аляксей рассказаў пра апошнія праекты, якія могуць зацікавіць чытачоў.

Яўген Саломенік, фота Вікторыя Воўкава, Алена Кавальчук

 

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"