Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Фестываль моладзевай журналістыкі: станьце нашымі партнёрамі

Аргкамітэт Фестывалю запрашае да супрацоўніцтва патэнцыяных партнёраў і спонсараў.

222

Сёлетні  IV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”  пройдзе з 16 да 18 мая 2014 г. у г. Гродна. Яго арганізатарамі з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (www.3sektar.by) сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (www.baj.by).

Удзельнікамі Фестывалю стане каля 200 маладых журналістаў, а таксама журналістаў-прафесіяналаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Мерапрыемства будзе шырока асвятляцца ў СМІ і Інтэрнэт-прасторы.

Запрашаем вас стаць партнёрамі нашага Фестываля і выкарыстаць яго для рэкламы сваёй арганізацыі. Прапануем вам наступныя варыянты партнёрства:

1) Вы можаце далучыцца да ўзнагароджвання пераможцаў конкурса для маладых журналістаў у межах Фестывалю і прадставіць у якасці прызоў прадукцыю ці паслугі сваёй кампаніі. У межах Фестывалю адбудзецца конкурс матэрыялаў маладых і пачынаючых журналістаў. Адну з намінацый гэтага конкурсу можаце заснаваць і вы (напрыклад, у час III Фестывалю такімі спецнамінацыямі былі “Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі” (узнагарода ад Грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”), “Нестандартная Беларусь” (заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”) і інш.)

Калі вы маеце жаданне заснаваць конкурсную спецнамінацыю ад імя сваёй арганізацыі, калі ласка, дашліце нам на адрас festyval2014@gmail.com да 6 сакавіка наступныя звесткі:

●    Назва конкурснай намінацыі
●    Назва арганізацыі, якая заснавала намінацыю і бярэ на сябе адказнасць узнагароджання пераможцаў
●    Варыянты ўзнагароды для пераможцаў намінацыі
●    Кантакты прадстаўніка вашай арганізацыі, з якім можна весці перамовы на гэтую тэму.

2 Вы можаце аказаць інфармацыйную, тэхнічную, фінансавую  падтрымку ў правядзенні мерапрыемстваў Фестываля (майстар-класаў, прэзентацый, выставаў, кінапраглядаў, канцэртаў).

У выпадку дасягнення дамоўленасці пра партнёрства і спонсарскую дапамогу арганізатары Фестывалю бяруць на сябе абавязак размяшчэння банера вашай кампаніі на старонцы Фестывалю.

Таксама мы прапануем вам:

– размяшчэнне лагатыпа і назвы вашай арганізацыі на друкаванай рэкламнай прадукцыі Фестывалю;

– лагатып спонсара на галоўнай старонцы афіцыяльнага сайта мерапрыемства;

– распаўсюджванне рэкламных матэрыялаў спонсара (лістовак, буклетаў і г.д.) на мерапрыемстве;

– размяшчэнне інфармацыі аб спонсарскай падтрымцы нашага мерапрыемства на рэкламных матэрыялах вашай кампаніі.

Арганізатары гатовыя разглядзець іншыя магчымасці і прапановы па рэкламе вашай кампаніі ў межах спонсарства Фестывалю. За больш падрабязнай інфармацыяй і з пытаннямі  па спонсарстве звяртайцеся па тэлефоне +37529-283-63-06, альбо пішыце нам на пошту festyval2014@gmail.com.

Фестываль быў заснаваны грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці Сектар” у 2007 годзе і быў задуманы як дадатковая пляцоўка для павышэння прафесійнага ўзроўню маладых журналістаў. ІІ Фэстываль быў прызнаны “Лепшай рэгіянальнай падзеяй года” у Беларусі, а ў ІІІ Фестывалі прынялі ўдзел больш за 150 журналістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Падрабязней пра Фестываль 2014 можна даведацца на афіцыйнай старонцы Фестывалю.

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"