Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Фестывальны аўкцыён: Хто больш? Прададзена!

Унікальныя рэчы з лагатыпамі “Твой стыль” і “Белсат”, фотаздымкі пераможцаў “Фотабатла” і конкурсу “Лаві момант”, канструктар, кнігі і набор паштовак для аматараў Гародні – усё гэта маглі набыць удзельнікі аўкцыёну, які прайшоў у трэці дзень фестывалю.

фестывальны аукцыён

Вядоўца Аляксей Шота заахвочваў публіку выкупляць лоты, дасціпна рэкламуючы кожны з іх: майкі, “зробленыя далікатнымі рукамі ўзбекаў са 100-працэнтнай бавоўны”, унікальная кніга, за якой асабіста “хадзіў пешшу праз сумёты ў Кузніцу”, мыла для супрацоўнікаў і прыхільнікаў “Белсату”. Вядоўца прапаноўваў (вядома, не без долі іроніі) набываць лоты нават ў крэдыт.

фестывальны аукцыён

фестывальны аукцыён

На аўкцыёне былі выстаўленыя хэнд-мэйд вырабы, зробленыя ўдзельнікамі фестывалю. Юля Катаржынская адмыслова для мерапрыемства падрыхтавала два кавалачкі мыла з лагатыпамі “Твой стыль” і “Белсат”.

фестывальны аукцыён

фестывальны аукцыён

Ірына Новік зляпіла вожыка – сімвал сёлетняга фестывалю. Гэтыя лоты сталі прадметам самых гарачых аўкцыённых спрэчак і аднымі з самых дарагіх на аўкцыёне. Удзельніцы самі ўручылі лоты іх уладальнікам.

фестывальны аукцыён

А вось мастачка, якая малюе з дапамогай пераапрацаваных пакрышак, спачатку не хацела “раскрывацца”. Аднак удзельніца, што прэтэндавала на малюнак-лагатып “Твайго стылю”, зроблены шыннай крошкай, была згодная выкупіць гэты лот толькі пры ўмове, што ўбачыць аўтарку і атрымае ад яе аўтограф. Сціплая мастачка ўсё ж “адкрыла свой твар”.

фестывальны аукцыён

фестывальны аукцыён

Карысталіся папулярнасцю і лоты, звязаныя з Гародняй: канструктар “Гарадзенская ратуша”, набор паштовак, прысвечаных драўлянай забудове гарадзенскага Новага свету.

фестывальны аукцыён

Найбольш дарагім лотам стала кніга “GrodnoNaStarejFotografii” (“Гродна на старой фатаграфіі”), адмыслова прывезеная з Польшчы. Каштоўнасць яе ў багатым ілюстратыўным матэрыяле – фотаздымках Гродна пачатку ХХ стагоддзя, а яшчэ – у цяжкадаступнасці: у беларускіх кнігарнях такая кніга не прадаецца.

фестывальны аукцыён

Удзельнікам аўкцыёну таксама прапаноўвалася набыць конкурсныя фатаграфіі, высока адзначаныя фестывальным журы. Уладальнікі лотаў мелі магчымасць звярнуцца па аўтографы да аўтараў. Цікава, што адзін з фотаздымкаў выкупіў сам аўтар.

фестывальны аукцыён

фестывальны аукцыён

фестывальны аукцыён

фестывальны аукцыён

На фестывальным аўкцыёне ўдалося выручыць паўтара мільёна беларускіх рублёў. Выручаныя грошы арганізатары фестывалю ахвяравалі грамадскаму дабрачыннаму аб’яднанню “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”.

фестывальны аукцыён

“Гэта наш сціплы ўнёсак у працу з дзеткамі з абмежаванымі магчымасцямі, гэта наша агульная добрая справа”, – адзначыла Лана Руднік.

Вікторыя Воўкава, фота аўтара, відэа Сяргей Людкевіч

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"