Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Хэнд-мэйд: зроблена ў Гародні!

На другім дні Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль” удзельнікі мелі магчымасць наведаць выставу хэнд-мэйд вырабаў і прыняць удзел ў майстар-класах па рукадзеллі.

выстава хэнд-мэйд

На майстар-класе ў Ірыны Новік можна было зрабіць з палімернай гліны сімвал Фестывалю – вожыка. Тэхніка вырабу такая ж як з пластыліну, але гатовых вожыкаў трэба яшчэ выпякаць ў печцы, каб гліна зрабілася цвёрдай. Апроч прыкладной мастацкай творчасці Ірына працуе інжынеркай, выкладае і з’яўляецца журналістам-пачаткоўцам.

выстава хэнд-мэйд

Зрабіць цацку з войлаку можна было ў выкладчыцы па прафесіі Кацярына Неўгень. Кацярына прасунутая майстрыха, якая мае суполку  Укантакце, дзе прэзентуе вырабленыя ёю розныя цікавыя рэчы.

выстава хэнд-мэйд

Уласны  карэспандэнт “Камсамольскай праўды”  Альгуня Камягіна  вучыла рабіць народныя лялькі. Раней майстрыха прафесійна займалася пашывам ляляк.  Такія лялькі папулярныя ва ўсіх народаў свету. У Вольгі можна было зрабіць ляльку на багацце, у якую трэба пакласці манетку ці гузік для прыцягвання грошай. Тэхніка вырабу вельмі простая, не трэба нават іголак з нітак: гэтыя лялькі звязаныя з многімі павер’ямі людзей, таму іх нельга пратыкаць іголкамі.

выстава хэнд-мэйд

Важнай падзеяй была дабрачынная выстава-продаж ГА “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс”. Тут можна было набыць вырабы, зробленыя дзеткамі і іх бацькамі, якімі апякуецца Хоспіс. Сярод вырабаў падстаўкі для кубкаў, розныя лялькі, капелюшы, кубачкі для свечак, кветкі і нават уласнае мыла, якое вырабляе маці-валанцёрка хоспісу.

выстава хэнд-мэйд

“У залежнасці ад страты здароўя  дзеці разам з бацькамі-валанцёрамі займаюцца вырабам цацак. Атрыманыя грошы звычайна ідуць на набыццё медыкаментаў, гігіенічных  сродкаў і на матэрыальную дапамогу сем’ям з дзецьмі-інвалідамі”, – распавядае Алена Касцюковіч, псіхолаг і каардэнатарка валанцёраў Хоспісу.

Таксама падчас майстар-класаў можна было сабе набіць экспрэс-тату вожыка – сімвала Фестывалю ці штосьці іншае, што захочацца.

выстава хэнд-мэйд

Татуіроўшчыца Воля Новік, студэнтка ЕГУ і дызайнерка. Воля – аўтарка  лагатыпу Фестывалю. Татуіроўкі робяцца звычайнымі маркерамі, а потым забрызгваюцца лакам для валасоў. Калі не церсці мачалкай, такая татуіроўка пратрымаецца два тыдні.

Алена Старасціна, фота Яўгена Саломеніка, Алена Кавальчук

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"