Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

IV фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”: post scriptum

IV фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” завяршыўся.

Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў ФотаБатла і нацыянальнага конкурса маладых журналістаў прайшло ў вельмі цёплай і моцна заражанай таварыскай атмасферы. Удзельнікі і арганізатары за тры дні фэсту амаль парадніліся і сталі адной сям’ёй. Шквал апладысментаў, мора шчырых ўсмешак і вітанне ў паветры пазітыўных флюідаў – вось што было напрацягу ўсяго мерапрыемства.

Алена, удзельніца фестывалю:

– Я ўпершыню на такім мерапрыемстве. Не ведала нават куды еду і чаго чакаць ад гэтага фэсту. Вельмі ўдзячная, што мне давялося тут удзельнічаць. Радая, што пазнаёмілася з цікавымі людзьмі, якія сюды прыехалі і дзяліліся вопытам. Усё цікава, усё добра, усё спадабалася. Вялікі дзякуй!

Анастасія, выпускніца ШМЖ-17:

– Усё проста вар’яцка спадабалася! Я вельмі радая, што мой выпускны ў ШМЖ адбыўся падчас фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Змяняць? Нічога б не не змяняла. Адзінае – няма мяжы дасканаласці. Наступны фэст будзе круцейшы, я ўпэўнена. Будзе больш людзей, больш журналістаў, больш пераможцаў, больш драйву. Таму трэба прыцягваць людзей са ўсёй Беларусі і з-за мяжы.

Усё вельмі спадабалася. Трэнінгі былі вельмі добрыя. Не магла сабе ўявіць, што пазнаёмлюся з такой колькасцю цікавых людзей, якія змаглі змяніць маё бачанне як цяперашняга маладога і будучага прафесійнага журналіста. Увогуле, ўсё – крута, усё – супер!

Мікіта, палітычны актывіст, былы студэнт інстытута журналістыкі БДУ:

– Шыкоўная атмасфера. Гэта, канешне, уражвае і, кажучы моладзевым слэнгам, устаўляе. Вельмі шмат людзей з розных куткоў Беларусі – гэта таксама вельмі добра, бо я чакаў пабачыць тут у першую чаргу гарадзенцаў. Сам я з Менску прыехаў і здзівіўся, калі ўбачыў людзей са ўсёй Беларусі, з розных гарадоў, вёсак і адкуль толькі можна. Усе з рознымі поглядамі, з рознымі пазіцыямі, кожны мае нейкі досвед у журналістыцы альбо спробу пяра. Людзі вельмі цікавыя. Арганізатары – дык, увогуле, шыкоўныя. Усё было на ўзроўні.

Анастасія Калач

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"