Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Вадзім Шмыгаў: Людзі сталі лянівымі і развучыліся чытаць

“Інфаграфіка – гэта графічны спосаб падачы інфармацыі, дадзеных і ведаў” – апавяшчае нас сайт-энцыклапедыя. Але усё аказалася прасцей: “Інфаграфіка – гэта журналістыка для лянівых! Бо ўсё заключаецца ў візуалізацыі” – растлумачыў вядучы майстар-класа “Інфаграфіка для пачаткоўцаў: Што? Чаму? Дзе? Хто? Калі?” Вадзім Шмыгаў.

Вадзім Шмыгаў

Шмат магчымасцяў для інфаграфікі, візуалізацыі, таму і зразумела:  тыя, хто прыйшоў да Вадзіма Шмыгава толькі і рабілі,  што глядзелі. Эксперт паказваў і свае добрыя матэрыялы з вялікай  колькасцю каментароў,  і зусім раннія “рукаліцо”.

Першае настаўленне і, бадай, самае галоўнае: “Можна навучыцца рабіць інфаграфіку, калі рабіць яе”. Таму ўвесь занятак складаўся з прагляду ўжо зробленых інфаграфік, якія могуць стаць пракладам будучай працы для пачаткоўцаў.
Падчас майстар-класу прысутныя даведаліся, што для інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных ёсць шмат розных рэсурсаў. Гэта і звычайны Excel ці аналагічны бясплатны Libre Office, і розныя інструменты Google Fusion Tables, Tableau Public. Падрабязней пра рэсурсы можна пачытаць на i.vad.by.

Паказваючы інфаграфікі, Вадзім Шмыгаў папярэдзіў, што можна шмат дыскутаваць пра даступнасць дадзеных. Аднак  “інфаграфіка дае магчымасць паказваць людзям рэчы так, як яны хочуць іх бачыць”. Трэба памятаць, што добрая інфаграфіка – гэта праца каманды. Плюсы такого віда журналістыкі – можна зфакусіравацца на тым, што вам цікава. Калі гэта нейкія статыстычныя дадзеныя, то іх можна цягам часу аднаўляць, і вашая інфаграфіка будзе жыць доўга. Пачынаючы, трэба вылучыць  фокус цікавасці, а потым нанізваць дадзеныя. “Усе не так складана, галоўнае зразумець структуру дадзеных”, – дадае эксперт.

Наведвальнікі майстар-класа атрымалі парады па тым, як абіраць тэмы цікавыя для чытача. Напрыклад, калі працаваць на рэгіянальным узроўні, трэба візуалізаваць цікавыя рэчы пра свой горад, браць такія назвы, каб людзі рэагавалі, карастыцца гумарам у сваіх інфаграфіках.

Некалькі разоў Вадзім Шмыгаў паўтараў слухачам: “Вучыцеся шукаць, умець  гугліць вельмі важна”.

Эксперт прывёз лепшую частку сваёй бібліятэкі, лепшыя кнігі па інфаграфіцы, з якімі наведвальнікі майстар-класа змаглі падрабязней пазнаёміцца.

Як кажа Вадзім: “Гэта здаецца складаным. Галоўнае пагуляцца, і ўсё гэта атрымаецца цікавым”.

Каб нічога не ўпусціць, прадстаўляем вашай увазе

“Кароткі зборнік усіх каштоўных саветаў ад Вадзіма Шмыгова” ( запамінаць, выкарыстоўваць, цытаваць РЭКАМЕНДУЕЦЦА):

Навучыцца рабіць можна. Калі вы робіце самі.

Табліца ў інфаграфіцы – гэта першапачатковы этап.

Пачынаць трэба з аднаго: вылучыць фокус цікавасці. Што цікава вам і вашай аўдыторыі?

Будзьце гатовыя да таго, што вы выдаткамі сілы, час, сродкі, але гэта акажацца нецікавым, незапатрабаваным.

Пастаянная актуалізацыя і сістэматызацыя вельмі важна ў інфаграфіцы.

Вучыцеся шукаць. Трэба ведаць крыніцы.

Людзі павінны рэагаваць. Вы павінны атрымліваць эмацыйную рэакцыю.

Чагосьці не ведаеце – спытайце. Бо хтосьці да вас гэта ўжо рабіў.

 

Сваімі ўражаннямі пра майстра-клас падзяліліся некаторыя ўдзельнікі.

Караліна:

– Мне вельмі спадабалася, паколькі я займаюся ў медыястудыі па курсе інфаграфікі і штосьці ўжо пачала рабіць. Было вельмі цікава пазнаёміцца з працамі Вадзіма, даведацца, якімі інструментамі ён карыстаецца для апрацоўкі дадзеных. Усе было наглядна, дэманстратыўна, можна было азнаёміцца з працамі іншых аўтараў з кніг, якія ён прывёз.

Вікторыя:

– Для мяне гэта дастаткова складана і я зараз разумею, што мне яшчэ  шмат чаму трэба навучыцца, хоць я і рабіла штосьці да гэтага. Калі размаўляеш са спецыялістам па такой тэме, гэта вельмі шмат дае. І вось зараз канспекцірую штосьці, але нават не ўсё разумею, застанецца на будучае. Яшчэ пералапачваць і пералапачваць гэтую інфармацыю.

Яна:

– Вельмі карысны майстар-клас. Інфаграфікаў на Беларусі не хапае. Я гэтым хацела займацца, і Вадзім дае такія рэсурсы, якія даступныя для ўсіх. Добрага трэнера падабралі арганізатары фестывалю, таму што тут даюцца веды для “чайнікаў”.

Алена Старасціна,  Гарашнякова Юлія, фота Яўген Саломенік

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"