Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Як пазбавіцца сэксізму, выбіраючы тэмы для рэпартажаў і артыкулаў

Майстар-класс Ліны Казаковай цалкам прайшоў у форме размовы. Эксперт распавядала пра дэскрімінацыю адносна жанчын. Сам занятак Ліна Казакова назвала “спробай выпіць пілюлю, як у “Матрыцы”, зняць акуляры і пачаць глядзець на свет па-іншаму”.

Прысутныя на майстар-класе былі не толькі слухачамі, але і чытачамі, і ацэншчыкамі. Чыталі рэпартаж тэлеканала “ОНТ”  пра аварыю, якую ўчыніла бландынка, артыкул з onliner.by, дзе псіхолаг распавядаў пра “бракаваных жанчын” і “сапраўдных мужыкоў” і артыкул з Cosmopolitan пра леапардавыя легінсы. Такім чынам удзельнікі не толькі ведалі пра пэўныя гендарныя памылкі, а бачылі іх у сапраўдных журналісцкіх матэрыялах.

Майстар-клас быў накіраваны на пазбаўленне гендарных стэрэатыпаў, калі мужчына – гэта норма, а жанчына – адхіленне ад нормы. Падчас выкладу Ліна Казакова спрабавала данесці да аўдыторыі, што іранічныя выразы  “жаночае шчасце”, “жаночая логіка” і г.д. – памылка грамадства. “Наша грамадства хворае на сэксізм”, – сказала эксперт. Самае цяжкае  не ў тым, што гэндар адбіваецца ў артыкулах, а ў тым, што “ёсць адбітак у грамадстве такой маральная свядомасці”. Ліна Казакова назвала жанчыну “вечнай звінячай бруяй ідыятызму”, калі абапірацца на гендарныя адносіны да яе. Эксперт раіла ігнараваць розныя стэрэатыпныя выразы кшталту “баба з возу – каню лягчэй”, бо гэта “эфектыўны спосаб нейтралізацыі”.

Прысутныя павінны былі зразумець, што трэба пазбаўляцца ад моўная эмансіпацыі, сэксізму і стэрэатыпаў. Як адзначыла эксперт, можна і дзяўчыну навучыць стругаць дрэва, і яна будзе рабіць гэта не горш за хлопца ці хлопца паставіць разам з дзяўчатамі вырыць боршч, і ён яго зварыць.

Наведвальнікі  майстар-класа пачулі вершы некаторых сучасных паэтаў: Ліноры Гараліі, Ганны Логвінавай, Веры Паўлавай, Дзмітрыя Вадзяннікава. Вершы гэтых паэтаў – доказ сэксуальнага прарыву ў грамадстве, а вершы менавіта паэтак – сучасны аналаг Ахматавай.

Ліна Казакова шмат гаварыла пра агульную праблему людзей, ад якой ідзе ўсё,  у тым ліку і сэксізм у журналістыцы: “Самая галоўная праблема ў медыйным свеце – мы ўсе павінны есці смецце і запіваць яго ядам. У трэшы тоне ўсё. Чалавеку неабходна зрабіцца рабом спажываецкай логікі”.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельніцы майстар-класу.

Алена:

– Мне было цікава. У тэме гендара я трошку разбіраюся, наведвала гендарны курс. З майстар-класа я зразумела, што Ліна Казакова вельмі дасведчаная жанчына, сапраўдны эксперт у сваёй вобласці. Для мяне былі сапраўдным адкрыццём пачутыя вершы, якія ляглі мне на душу. Да сённяшняга дня я не ведала пра гэтых паэтэс. Ад мяне ўвогуле паэзія крышку далекавата: я больш чытала навуковую літаратуру, прозу.

Наталля:

– Мне вельмі спадабалася. Я гэтай праблемай даўно цікаўлюся і ў мяне таксама ёсць ідэі па дадзенай тэме. Мне падабаюцца такія людзі, як Ліна, такія жанчыны, якія не толькі маюць сваю думку, а яшчэ і выкладчыкі, якія даносяць гэтую думку да грамадства.

Алена Старасціна

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"