Форум велаактывістаў Беларусі

budz-5-1

У лістападзе 2012 у Гродна прайшоў Другі Форум велаактывістаў Беларусі. Пад велаактывістамі мы разумеем веласіпедыстаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія адстойваюць інтарэсы веласіпедыстаў, якія вядуць працу з мясцовымі ўладамі па развіццю велаінфраструктуры ў рэгіёнах. Форум праводзіўся з мэтай знаёмства велаактывістаў Беларусі, абмена вопытам і аб’яднання нашых намаганняў у 2013-м годзе.

Першы Форум велаактывістаў Беларусі быў праведзены ініцыятыўнай групай “Вела Гродна” ў верасні 2011 года. На Форуме сабраліся каля 15 чалавек з усёй Беларусі. Некаторыя з распрацаваных тады ідэй былі рэалізаваны ў 2012 годзе. Да іх можна аднесці святлапарад ў Гродна (лістапад, 2011) , кампанію “Забяспеч сабе паркоўку” (2012). Пасля Першага Форуму завязаўся кантакт і супрацоўніцтва паміж Гродзенскімі і Мінскімі веласіпедыстамі.

З мэтай умацавання адносін паміж рэгіёнамі і распрацоўцы новых ідэй намі было вырашана правесці Другі Форум велаактывістаў Беларусі ў 2012 годзе. І, у адрозненні ад Першага, Форум быў адкрыты для ўсіх жадаючых. Такое рашэнне дазволіла сабраць у гэты раз каля 50 удзельнікаў, якія з’ехаліся з розных куткоў Беларусі: Брэста, Гомеля, Ліды, Ваўкавыска, Магілёва, Мінска і, вядома, Гродна.

Актывісты з розных гарадоў Беларусі прадставілі вынікі сваёй дзейнасці за апошні год і падзяліліся з удзельнікамі магчымасцямі і ідэямі па працы з мясцовымі ўладамі па праблеме інфраструктуры сваіх гарадоў, абмеркавалі ролю грамадскіх веласіпедных арганізацый, развіццё веласіпеднага турызму і многае іншае. Удзельнікі не толькі слухалі даклады, але і праяўлялі творчыя парывы: так вымаляваўся калектыўны арт-аб’ект “Велагарады будучыні”.

У другі дзень Форуму былі сабраныя ідэі мерапрыемстваў, кампаній і акцый, якія могуць паўплываць на паляпшэнне велаінфраструктуры гарадоў Беларусі, а некаторыя з іх прапрацаваны больш дэталёва. Удзельнікі Форуму выказалі гатоўнасць да далейшых сумесных дзеянняў па папулярызацыі ровара як сродка транспарту, па змяненні ПДР, развіццю веламаршрутаў і г.д.

Напярэдадні Форуму на адрас актывістаў “ВелаГродна” прыйшоў ліст ад старшыні беластоцкага вела-клуба “Eskspada” з віншаваннямі і пажаданнямі вырашэння праблем, звязаных з велаінфраструктурай горада. Падобна на тое, што Трэці Форум у 2013 годзе стане міжнародным!

Фота: http://velogrodno.by/photo/gallery/2012/ii-forum-veloaktivistov-2012


CACKLE comment system