Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

ФотаБатл

Збяры каманду і стань пераможцам ФотаБатла!

Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне свету? Тады першы агульнабеларускі ФотаБатл “Твой Стыль” менавіта для цябе!

Што такое ФотаБатл? Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу.

Правілы турніра вельмі простыя: каманды са ўсёй краіны ў адзін дзень адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якія атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту турніра.

На выкананне задання камандам даецца 8 гадзін. Пасля сканчэння адведзенага часу каманды павінны даслаць на электронны адрас каардынатараў ФотаБатла па 5 здымкаў у кожнай з зададзеных тэматычных серый. Усе здымкі дасылаюцца на адрас festyval2012@gmail.com з пазнакай “ФотаБатл”. Патрабаванні да здымкаў будуць дасланыя ўсім заяўленым да ўдзелу ў турніры камандам напярэдадні ФотаБатла.

Журы конкурса вызначыць як каманды-пераможцы па кожнай з серый, так і каманду-пераможцу ў агульным заліку.

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.

Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, –  сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы (націсні на спасылку ўнізе старонкі) да 5 мая і даслаць яе на адрас festyval2012@gmail.com

Першы агульнабеларускі ФотаБатл “Твой Стыль” адбудзецца 12 мая.

Прымі ўдзел ў фотабатле, праяві СВОЙ Стыль!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com, а таксама па тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”).

ФотаБатл-Анкета каманды

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"