Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Вазьміце ўдзел у ІІ-м агульнабеларускім ФотаБатле

Збяры каманду і стань пераможцам ФотаБатла!

CHatsvyora-z-Garodni.-Pratses-1

Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне свету? Тады другі агульнабеларускі ФотаБатл “Твой Стыль” менавіта для цябе!

Экспрэс-турнір для фаторэпарцёраў-аматараў з усёй Беларусі у другі раз пройдзе ў межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу мы запрашаем каманды непрафесійных фатографаў, гатовыя паспаборнічаць ва ўменнях і крэатыўнасці з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу з усіх куткоў Беларусі.

Правілы турніра вельмі простыя: каманды з усёй краіны ў адзін дзень (26 красавіка) адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць праз інтэрнэт у гадзіну старта турніра. На выкананне задання каманды будуць мець восем гадзін.

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (16-18 мая 2014 г., г. Гродна), дзе атрымаюць каштоўныя ўзнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.

Каб прыняць удзел у ФотаБатле трэба  сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана і запоўніць анкету да 6 красавіка.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2014@gmail.com, а таксама па тэл. +375298691570 (Іна).

Удзел у першым нацыянальным  ФотаБатле, які адбыўся 12 мая 2012 года, узялі 16 каманд з розных гарадоў Беларусі.

Прымі ўдзел ў фотабатле, праяві СВОЙ Стыль!

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"