Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне аховы жывелаў “Адданае сэрца”

budz-3-2ГГААЖ “Адданае сэрца” існуе з красавіка 2011 года і складаецца з маладых людзей, якім неабыякавае пакутнае жыццё бадзялых жывелаў.

Нашая дзейнасць патрабуе не толькі спачування да безабаронных жывелаў, але таксама вялікай маральнай моцы і адказнасці, бо часам прыходзіцца прымаць вельмі цяжкія рашэнні ці дапамагаць жывёлам, якія знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане.

За час існавання арганізацыі невялічкая каманда змагла ўратаваць і знайсці новыя сем’і для амаль 300 катоў і сабакаў. На дадзены момант пад апекай арганізацыі знаходзяцца амаль 80 жывелаў. Да нас трапляюць толькі хворыя ці траўмаваныя на дарогах каты і сабакі, што абумоўлівае іх доўгае ўтрыманне ў прытулку ці на кватэрах чальцоў і валанцераў арагінзацыі. Але мы працягваем марыць і верыць у тое, што калі-небудзь мы будзем расказваць нашым нашчадкам, што ў нашай маладосці была такая з’ява як бадзялыя жывелы, а нашыя ўнукі не будуць нам верыць, што такое можа быць.

Мы выступаем за адказных і добрых людзей і шчаслівых жывелаў!

Суполка ў Кантакце: http://vk.com/predannoeserdce

Сайт арганізацыі знаходзіцца ў распрацоўцы, але яго таксама можна ўжо наведваць: http://predannoeserdce.org/

http://forum.grodno.net/index.php?board=161.0 – ветка “Дапамога бадзялым жывёлам”

http://forum.grodno.net/index.php?topic=632972.0 – тэма “Патрэбы падабраных бадзялых жывёл”

http://forum.grodno.net/index.php?topic=721143.0 – каталог жывёл


CACKLE comment system