Грамадская кампанія “Забяспеч сабе паркоўку!”

budz-5-4Колькасць раварыстаў у г. Гродна з кожным годам расце. Тым не менш у нашым горадзе практычна адсутнічае велаінфраструктура, у прыватнасці – веласіпедныя паркоўкі. У такой сітуацыі даводзіцца прыфастрыгоўваць ровары да парэнчаў, дрэваў, сметнікаў і іншых падручных сродкаў. Для многіх людзей адсутнасць зручных парковак з’яўляецца істотнай перашкодай на шляху да набыцця ровара.

Грамадская кампанія “Забяспеч сабе паркоўку!”, якая прайшла ў Гродна ў жніўні-лістападзе 2012 года, была накіравана на павелічэнне колькасці велапарковак у г.Гродна. У рамках кампаніі была створана інтэрактыўная мапа, праведзены маніторынг велапарковак, накіравана некалькі дзесяткаў лістоў і напісана некалькі публікацый.

Першым і адным з найважнейшых этапаў кампаніі было напаўненне “усім мірам” інтэрактыўнай мапы велапарковак Гродна. Інтэрактыўная мапа была створана з мэтай збору інфармацыі аб месцах, дзе ў Гродна неабходныя велапаркоўкі, а таксама інфармацыі аб ужо наяўных. Зборам дадзеных займаліся ўсе жадаючыя гродзенскія веласіпедысты.

Па выніках маніторынгу, асноўная актыўнасць якога прыйшлася на верасень, мы даведаліся, што ў Гродна існуе ўжо не менш 21 паркоўкі для ровараў. Палічыць гэтую лічбу вялікай досыць складана … Так як месцаў, дзе парковак няма, а яны там вельмі неабходныя, аказалася значна больш – 121!

Пасля збору дадзеных па існуючых і пажаданых паркоўках намі было падрыхтавана 80 лістоў гродзенскім арганізацыям і прадпрыемствам. Да пісьмовых зваротаў прыкладаліся таксама схемы канструкцый і чарцяжы размяшчэння велапаркоўкі ў адносiнах да будынкаў, кантакты вытворцаў металаканструкцый.

На нашыя лісты мы атрымалі 6 адказаў: 4 станоўчых, 2 адмоўных. У сувязі з тым, што не ўсе адказы нас не задавальняюць, у 2013 годзе мы працягнем працу з некаторымі з гаспадарнікаў. Напрыклад, Гродзенскі Заапарк на наш зварот адказаў, што не мае месца для ўстаноўкі велапаркоўкі. Просьбу аб усталёўцы велапарковак у грамадскіх і масавых месцах горада, у тым ліку турыстычных, мы таксама накіравалі ў гарадскі выканаўчы камітэт.

Па выніках правядзення кампаніі намі выдадзена брашура «Агульныя рэкамендацыі па прыладзе веласіпедных парковак у г. Гродна». Адзін асобнік брашуры быў перададзены ў Гродзенскі філіял ДУ “Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка”.

Ход усёй кампаніі быў адлюстраваны на нашым сайце http://velogrodno.by/

Такім чынам мы змаглі сабраць погляды на праблему веласіпедыстаў і гаспадарнікаў, паспяховыя гісторыі актывістаў.

СМІ пра акцыю:

Ініцыятыва “Вела Гродна” аб’яўляе аб пачатку новай кампаніі “Забяспеч сабе паркоўку” http://velogrodno.by/velosipednyj-grodno/obespech-sebe-parkovku.html

Дзе ў Гродна не хапае велапарковак? http://velogrodno.by/infrastruktura/gdevgrodnonexvataetveloparkovok.html

Новая старонка ў кампаніі “Забяспеч сабе паркоўку!” (Пра адпраўленыя лісты) http://velogrodno.by/infrastruktura/novaya-stranica-v-kampanii-obespech-sebe-parkovku.html

Веласіпедысты: Надакучыла прывязваць ровар да сметніцы

http://velogrodno.by/velosipednyj-grodno/velosipedisty-nadoelo-privyazyvat-velosiped-k-musorke.html

Гарадзенскія гаспадарнікі: усталяваць велапаркоўкі дорага і клапотна

http://velogrodno.by/infrastruktura/grodnenskie-xozyajstvenniki-ustanovit-veloparkovku-dorogo-i-xlopotno.html

Адпраўлены ліст ў гарадскі выканаўчы камітэт г. Гродна

http://velogrodno.by/akcii/3640.html

Актывісты распавядаюць як дамагчыся ўстаноўкі велапарковак

http://velogrodno.by/infrastruktura/kak-dobitsya-ustanovki-veloparkovok.html

Мапай велапарковак змогуць карыстацца іншыя гарады Беларусі

http://velogrodno.by/akcii/kartoj-veloparkovok-smogut-polzovatsya-drugie-goroda-belarusi.html

Актывісты ініцыятывы “Вела Гродна” разлічваюць, што ў Гродна дзякуючы праведзенай кампаніі “Забяспеч сабе паркоўку!” у 2013 годзе будзе ўстаноўлена каля дзясятка новых велопарковок.


CACKLE comment system