Гісторыя конкурсу

lagatup_budz

Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!”, арганізаваны Грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”, прайшоў восенню 2011 года.

Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній, рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны.

Першы рэгіянальны конкурс грамадскіх інтэрнэт-рэсурсаў праводзіўся ў дзвюх намінацыях:
• Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці;
• Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем грамадства, дапамогу людзям.

На перамогу прэтэндавалі шэсць сайтаў і восем інтэрнэт-кампаній.

У першай намінацыі аднаго пераможцу вызначалі карыстальнікі інтэрнэту, якія маглі  прагаласаваць за рэсурс, які найбольш ім спадабаўся, на інтэрнэт-пляцоўцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Другога пераможцу абрала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі прызнаныя ў беларускай грамадзянскай супольнасці эксперты ў вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю – Вольга Сацук, Вітаўт Руднік, Іван Праўдзін і Паўлюк Быкоўскі.

У намінацыі “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія” пераможцу вызначылі інтэрнэт-карыстальнікі праз галасаванне на старонцы конкурсу. Удзел у галасаванні ўзялі звыш тысячы чалавек

Узнагароджанне пераможцаў адбылося  27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе ўдзельнікі конкурса распавядалі, чым яны займаюцца і якія мэты перад сабой ставяць.

У намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці” пераможцамі па версіі інтэрнэт-карыстальнікаў стаў сайт “Вела-Гродна”.

Другое месца ў гэтай намінацыі заняла “Еўрапейская моладзевая прадпрымальніцкая ініцыятыва”.

Трэцяе месца дасталося сайту назірання за птушкамі, створанага актывістамі грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

А вось па версіі прафесійнага журы сайт BirdWatch.by заняў першае месца, апярэдзіўшы на некалькі балаў “Вела-Гродна”.

Трэцяе месца дасталося сайту “Дзеці і Бацькі Гродна”.

У намінацы “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем супольнасці” перамаглі кампаніі гарадзенскіх веласіпедыстаў “Крытычная маса” і “Бардзюрная пятніца”.

Другое месца ў гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Адданае сэрца”

Трэцяе месца атрымалі актывісты кампаніі “Чысты лес-Чысты розум”

Усе канкурсанты атрымалі дыпломы, а пераможцаў узнагародзілі арыгінальнымі статуэткамі і прызамі.

Падрабязней пра імпрэзу, прэзентацыі і выступы ўдзельнікаў конкурсу можна прачытаць тут.

Інтэрв’ю з пераможцамі можна паглядзець тут:

“Яўген Сліж: “Разам для птушак і людзей”

Ініцыятыва “Вела-Гродна” – “Не прыдумляйце веласіпед – лепш катайцеся на ім!”