Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Гісторыя Фестывалю

Фестываль моладзевай журналістыкі: ад першага да чацьвёртага

Упершыню Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” адбыўся 18-20 траўня 2007 году. Фэст стаў унікальнай падзеяй для жыхароў Гродна і сапраўдным святам для журналістаў.

Майстар-класы правялі вядомыя журналісты: карэспандэнтка “Deutsche Welle” Наталля Макушына, галоўны рэдактар сайта “Салідарнасць” Аляксандр Старыкевіч, уласны карэспандэнт міжнароднай інфармацыйнай агенцыі “The Associated Press” Юрась Карманаў, рэдактары сайта generation.by Воля Кузьміч і Юра Сідун, фатограф Юлія Дарашкевіч, галоўны рэдактар электроннай газеты “Ежедневник” Сяргей Сацук, карэспандэнтка радыё BBC у Беларусі Таццяна Мельнічук, PR-мэнаджэр радыё Unistar Наталля Кулінка.

Адмыслова да Фэста мы зрабілі альбом лепшых выпускнікоў “Школы маладога журналіста” (1997-2007).

Удзельнікаў Фестывалю чакала вялікая культурная праграма.

Першы поспех нахтніў нас на паўтор удалага мерапрыемства – 21 траўня 2009 году ўрачыста адкрыўся ІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”.

Яшчэ больш удзельнікаў, больш пляцовак, больш парнёраў і больш прафесіяналаў: фатограф Андрэй Лянкевіч, рэдактарка сайта “Заўтра тваёй краіны” Марына Загорская, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Эдуард Мельнікаў, журналісты тэлеканала “Белсат” Зміцер Ягораў і Алесь Залеўскі, журналіст-фрылансер, блогер Глеб Лабадзенка, уласны карэспандэнт польскай газеты “Rzeczpospolita” Анджэй Пісальнік.

У рамках ІІ Фэста прайшла прэзентацыя конкурса прэсавай фатаграфіі “BelarusPressPhoto”, прагляд фільмаў рэжысёра Андрэя Куцілы, выстава майстроў хэнд-мэйд, канцэрты гуртоў “Босае сонца”, “Знарок”, Пётр Клюеў Band”, рэпера Вінсэнта.

ІІ Фэстываль быў прызнаны Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі “Лепшай рэгіянальнай падзеяй года”.

З дапамогай змешчаных ніжэй спасылак можаш прачытаць, што пісалі пра Фестывалі беларускія і замежныя СМІ.

І Фэст

Фестиваль молодёжной журналистики в Гродно

Шалёныя! Маладыя! Жжжжурналістыя!

ІІ Фэст

Фестываль моладзевай журналістыкі распачаўся прэзентацыяй фота гродзенскіх рэпарцёраў

У Гродна працягваецца ІІ Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой Стыль» (ФОТА)

Фестываль «Твой Стыль» скончыўся ўзнагароджаннем пераможцаў конкурсу і выпускным «Школы Маладога Журналіста-13» (ШМАТ ФОТА)

У Гародні адбудзецца самы маштабны фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль»

Прызы «Будзьма!» на фестывалі моладзевай журналістыкі «Твой Стыль» (фотарэпартаж)

Маладыя журналісты збяруцца ў Гродна

Фотокорреспондент «Брестской газеты» Александр Шульгач привез со II Фестиваля молодежной журналистики (г. Гродно) «серебро»

III Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”

Удзел у Фестывалі, які праходзіў 25-27 траўня 2012 г. брала больш за 150 чалавек.

Падрабязную інфармацыю пра ўсе самыя цікавыя падзеі Фестывалю можна атрымаць на старонцы 3sektar.by/fest

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"