Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне аховы жывел «Адданае сэрца»

Добры дзень! Мы – Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёл “Адданае сэрца”. Магчыма, некаторыя з вас ужо чулі пра нас ці нават дапамагалі нам у нашай дзейнасці. Афіцыйна наша арганізацыя паўстала ў красавіку 2011 г., хоць зааахоўны рух у Гродна ўзнік значна раней. Проста не адразу атрымалася структураваць ідэю ў пэўную форму і арганізаваць усіх ахвотнікаў.

Ідэйным натхніцелем стала актыўная зааахоўніца Эла Лассончык. Неўзабаве да яе далучыліся іншыя людзі, якія ўжо не адзін год дапамагалі бадзялым жывёлам у сваім раёне і захацелі аб’яднаць высілкі і вырашаць праблему разам. З часам да арганізацыі далучалася ўсё больш людзей, такіх жа энтузіястаў з добрым сэрцам, неабыякавых да праблемы бадзялых жывёл.

Сярэдні ўзрост арганізатараў – 26 год, усе людзі маюць вышэйшую адукацыю.

Нажаль, пакуль у Гродна, як і ў большасці іншых беларускіх гарадоў, няма прытулку для жывёл. І дамагчыся яго стварэння вельмі і вельмі нялёгка, хоць мы ўжо вядзём працу ў гэтым кірунку. Таму пакуль валанцёры трымаюць падабраных імі жывёл у сваёй хаце. Выходжваюць, лечаць, стэрылізуюць (каб прадухіліць далейшы рост колькасці бадзялых жывёл) і шукаюць адказных гаспадароў. Вяртаюць пакрыўджаным сабакам і коткам веру ў чалавечую дабрыню.

Варта асобна распавесці і пра тое, як мы знаходзім жывёлам новых гаспадароў. Галоўным чынам гэта адбываецца праз Інтэрнэт. Напрыклад, у нас ёсць галінка на Гарадзенскім форуме, дзе мы абмяркоўваем бягучыя справы, публікуем фатаграфіі нашых падапечных. Праўда, гэта больш для ўнутранага карыстання. Для патэнцыйных гаспадароў існуе асобная тэма, таксама на Гарадзенскім форуме. Вядома ж, падаём аб’явы і на рэкламныя сайты. А нядаўна мы вырашылі публікавацца і на гарадзенскіх блогах (http://fotogrodno.net/, http://s13.ru/). Зараз рыхтуем матэрыялы, пішам артыкулы, так што вельмі хутка (хутчэй за ўсё, ужо ў гэтым месяцы) нас і нашых жывёл можна будзе ўбачыць і там.

Важная частка нашай дзейнасці – стэрылізацыя бадзялых жывёл. Усе ўдзельнікі нашай арганізацыі добра разумеюць, што забойствам бадзялых жывёлаў немагчыма рэгуляваць іх колькасць і санітарна-эпідэмічную сітуацыю ў горадзе, таму адной з галоўных нашай мэтай з`яўляецца стэрылізацыя як мага большай колькасці жывёлаў.

Мы глыбока перакананы, што гэта адзіна магчымы гуманны спосаб рэгуляцыі іх колькасці. Менавіта такім чынам праблема была вырашана ў развітых заходніх краінах. У нас жа пакуль, як ні сумна, цэнтралізавана ўжываюцца толькі жорсткія метады:

жывёл адлоўліваюць і забіваюць, але колькасць іх з года ў год толькі расце. Нажаль, далёка не ва ўсіх яшчэ ёсць глыбокае ўсведамленне таго, што здрадамі і забойствамі праблему не вырашыць ніколі. Таму наша галоўная мэта – паляпшэнне стаўлення людзей да жывёл, усведамленне чалавекам сваёй адказнасці за братоў нашых меншых, пераадоленне абыякавасці і жорсткасці.

Перыядычна мы арганізоўваем тэматычныя мерапрыемствы. Найбліжэйшае адбудзецца 20 жніўня – акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны бадзялых жывёл. Мы запрашаем і вас прыняць удзел у гэтум мерапрыемстве, калі вы салідарныя з нашай дзейнасцю і, магчыма, жадалі б далучыцца і неяк дапамагчы (ці хоць бы даведацца пра нас больш, пазнаёміцца асабіста). Акцыя будзе праходзіць на пляцоўцы для выгулу сабак на вуліцы Болдзіна (недалёка ад лазні) з 12 гадзін дня да вечара. Падрабязнае апісанне праграмы з’явіцца праз некалькі дзён на Гарадзенскім форуме, на блогах і ў газетах.

У “Адданае сэрца” памкнуліся людзі з самымі рознымі заняткамі, інтарэсамі, талентамі. Напрыклад, у нас ёсць выдатная дзяўчына Аксана – майстар на ўсе рукі – яна сама робіць асноўную тэхнічную працу ў арганізацыі, майструе вальеры, чыніць, калі штосьці зламалася. Ёсць у нас і дызайнер Юля, якая распрацоўвае плакаты і ўлёткі. Вядома ж, валанцёры, якія ахвяруюць свой час дзеля добрай справы, а таксама людзі, якія даюць часовы прытулак кінутым жывёлам і выкормліваюць знойдзеных нованароджаных шчанюкоў, якіх хтосьці жорстка адняў у маці. Тыя ж, каму не дазваляе жылплошча ўзяць на ператрымку жывёлу, дапамагаюць матэрыяльна, купляюць ежу жывёлам.

І, вядома ж, мы хочам сказаць проста велізарнае дзякуй тым людзям і арганізацыям, якія па меры сіл нам дапамагаюць самымі рознымі спосабамі: перадаюць лекі і сілкаванне, выратоўваюць транспартам, даюць грошы на ўтрыманне жывёл. Цешыць тое, што людзі адгукаюцца. Так, не ўсё, вядома ж, становяцца валанцёрамі: у кагосьці няма такой магчымасці, а камусьці проста бракуе жадання.

Але, калі ў адказны момант яны не застаюцца абыякавымі і працягваюць руку дапамогі, яны, усведамляючы гэта ці не, робяць вялікую справу. Без іх дапамогі нічога б не атрымалася.

Было б няправільна і несумленна сказаць, што “Адданае сэрца” ў сілах самастойна вырашыць набалелую для грамадства праблему бадзялых жывёл. Рэсурсы нашай невялікай арганізацыі не дазваляюць гэтага зрабіць. За некалькі месяцаў нашага існавання мы выратавалі некалькі дзясяткаў жывёл, але гэта кропля ў моры. Мы імкнемся, але патрэбныя і высілкі кожнага неабыякавага чалавека.

Таму мы жадаем вам сказаць: калі вы адчуваеце ў сабе жаданне дапамагаць, калі ў вас б’ецца добрае, неабыякавае сэрца, ні ў якім разе не дазвольце мітусні і праблемам заглушыць яго голас.

P.S: Хацелася б пакінуць нашыя кантакты і даць некалькі асноўных спасылак:

http://www.predannoeserdce.net – толькі нядаўна створаны сайт і пакуль яшчэ не запоўнены; цяпер вядуцца бурныя дэбаты наконт таго, якім яму быць. Вы можаце далучыцца да гэтага абмеркавання!

http://vkontakte.ru/club7810024 Гэтая суполка ў межах Кантакта была створаная летам 2009 года. Асноўнай мэтай, як тады так і зараз, з’яўляецца пошук гаспадара бяздомным жывёлам. У межах суполкі існуюць альбомы з фотаздымкамі жывел, якім патрэбен гаспадар, шчаслівыя гісторыіі, зніклі/знойдзены, фотаздымкі з мерапрыемстваў ды папросту любімых пітомцаў удзельнікаў. Таксама дзейнічае сцяна з аб’явамі ды тэмы-разважанні, якія цікавяць удзельнікаў.

http://forum.grodno.net/index.php?board=161.0 – наша ветка “Дапамога бадзялым жывёлам”

http://forum.grodno.net/index.php?topic=632972.0 – тэма “Патрэбы падабраных бадзялых жывёл”

http://forum.grodno.net/index.php?topic=721143.0 – каталог нашых жывёл

ГГААЖ “Адданае сэрца”

Старшыня: Шчыманіца Елена Вітальеўна 6856759 (MTC)

Намеснік старшыні: Высоцкая Алеся Сяргееўна 9104718 (Velcom)

І ваш пакорлівы слуга валанцёр Долбік Дзіна 8822174 (MTC)

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На мяжы двойчы канфіскавалі гарбату з марыхуанай
    Адразу дзве спробы правезці гарбату «Relax», якая змяшчае каноплі, былі выяўлены на беларуска-літоўскай мяжы. Першая адбылася 15 лістапада ў пункце пропуску “Прывалка”. На заднім сядзенні аўтамабіля «Mercedes», які ехаў на ўезд у Беларусь, пагранічны нарад знайшоў дзве ўпакоўкі «Relax». Кіроўца аўто – 21-гадовы грамадзянін Літвы – заявіў, што купіў заспакойвальны напой у самай звычайнай краме, […]
  • У Гродне не змаглі прадаць з таргоў піўзавод
    Аўкцыён павінен быў адбыцца 18 лістапада ў будынку камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Але на яго не падалі ніводнай заяўкі. Лот ўяўляў сабой комплекс будынкаў і збудаванняў з прылеглымі інжынернымі сеткамі па вуліцы Заводскай, а таксама права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,8 га. Пачатковы кошт – Br2,28 млн. Комплекс будынкаў піваварнага […]
  • Назіральнікі: яўка не адбылася на 5 акругах, зафіксаванае 731 парушэнне
    Паводле дадзеных назіральнікаў, на 5 акругах з 9, дзе прысутнічалі іхныя прадстаўнікі, яўка не адбылася. Усяго падчас працэсу галасавання і падліку галасоў было зафіксавана 731 парушэнне, піша Белсат. Інфармацыю пра вынікі назірання агучыў адзін з каардынатараў «Права выбару» Аляксей Сігаеў. Паводле яго, цягам назірання яны абапіраліся на прынцыпы непрырыўнасці, у выпадку парушэнняў адразу рыхтавалі скаргі і […]
  • Пад Ваўкавыскам мужчына зарэзаў брата, будучы п’яным
    Увечары 16 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне ад дыспетчара «103» аб тым, што ў адным з дамоў населенага пункта Ваўкавыскага раёна мужчыну ўдарылі нажом. У адной з пакояў дома знойдзена цела 45-гадовага мужчыны з колата-рэзанай ранай шыі, паведамляе тэлеграм-канал СК. Па папярэдніх дадзеных, каля 21.30 гадзін загінулы з братам ужывалі алкаголь. Узнік канфлікт, і старэйшы […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY