«Ружовы слон». Ініцыятыва па працы з дзецьмі-сіротамі

Ініцыятыва “Ружовы слон” нарадзілася 20 снежня 2009 г. У яе ўваходзяць актыўныя і энергічныя маладыя людзі з добрым сэрцам і добрымі намерамі, людзі, якім проста не ўсё адно, што дзеецца вакол…

Мы не адносімся да якіх-небудзь грамадскіх арганізацый, не звязаныя з рэлігіяй ці палітыкай. Мы – проста група ініцыятыўнай моладзі, якая хоча зрабіць гэты свет крышку лепшым. Мы дзейнічаем самі па сабе, але канешне, адкрытыя да супрацоўніцтва з іншымі ініцыятывамі і арганізацыямі. Так, мы ладзілі некаторыя нашыя мерапрыемствы разам з актывістамі Юнэска і Чырвонага Крыжа.

Уся наша дзейнасць накіравана на дапамогу дзеткам з дзіцячага прытулку на Гая. Мы прыходзім да дзяцей у госці з рознымі развіваючымі і навучальнымі гульнямі, арганізоўваем для іх паездкі па цікавых гістарычных месцах, арганізоваем трэнінгі з прафесійнымі псіхолагамі, а часам проста весялімся і сваволім, як гэта і належыць дзецям. Шчырая ўсмешка, зіхатлівыя вочы, ямачкі на шчоках у дзіця – самая каштоўная ўзнагарода!

Наша ініцыятыва нарадзілася напярэдадні Каляд, і мы ўсе вельмі спадзяемся, што ў нас атрымалася стварыць для нашых дзетак маленечкі цуд! Дзеля таго, каб запаліць хоць бы адну іскрынку шчасця ў вачах гэтых дзетак, мы і наведваем дзіцячы прытулак! Вядома, мы не зможам замяніць гэтым дзеткам родных мам і тат, але затое ў нашых сілах стаць для іх вельмі добрымі і сапраўднымі сябрамі, каб дарыць ім сваё цяпло і ласку!

Чытай пра нас у гарадзенскіх СМІ!

http://t-styl.info/by/91/Hrodnaoutlook/4491/

Фотарэпартаж з нашай паездкі на возера Свіцязь. Мы – у вобразе герояў казак, нашы дзеці – у вобразе шукальнікаў прыгод. Праз казкі і паданні Свіцязі мы вучылі дзетак быць добрымі сябрамі, любіць і шанаваць беларускую культуру: http://www.t-styl.info/by/85/ProvincialReports/4223

Фотарэпартаж з паездкі ў Свяцк. Аказваецца, так проста ствараць казку сваімі ж рукамі! У Свяцку жыве зачараваная прынцэсса! Злы гном ахоўвае цудоўны клад! Плюс да гэтага – мы арганізавалі там лялечны тэатр пад адкрытым небам і занятак па танцам. І нават гэта далёка не ўсё! http://t-styl.info/by/89/ProvincialReports/4399/

Наш ЖЖ: http://detkigrodno.livejournal.com/

Група, дзе вы можаце паглядзець здымкі з нашых мерапрыемстваў і даведацца пра нас яшчэ больш: http://vkontakte.ru/id86982567#/club19514363

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Міністр эканомікі патлумачыў, чаму дакументы аб інтэграцыі не публікуюць, а Мінфін пачаў працу над адзіным Падаткавым кодэксам
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
  • Гродзенскіх закаханых падлеткаў, якія зноў уцяклі з дома, знайшлі
    Закаханыя падлеткі – уцекачы, якіх тыдзень таму абвесцілі ў вышук, знайшліся. Яны ўцякаюць з дома ўжо другі раз. Мінулы раз, у жніўні, 15-гадовая гарадзенка Дыяна Кавалёва і 17-гадовы Яўген Рукша прыйшлі самі, пасля таго, як больш за тыдзень хаваліся ў лесе. У інтэрв’ю яны распавялі, што збіраліся хавацца да таго часу, пакуль дзяўчынцы ня споўніцца 18. Тады яны […]
  • Маці, якая біла сваё немаўля, далі сем гадоў калоніі
    Гродзенку, якая збівала маленькага сына, асудзілі на 7 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёну Гродна 16 верасня. Ён яшчэ не набыў законнай моцы, піша svaboda.org. Як расказалі ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна, 20-гадовая жанчына нарадзіла сына сёлета ў лютым. Калі дзіцяці было 2-3 месяцы, маці сістэматычна яго біла. Суд прызнаў жанчыну вінаватай […]
  • Амаль тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт адправілі ў Вялікабрытанію поштай
    Амаль 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі адправілі пад выглядам цацак з Беластока ў Вялікабрытанію. Польшча не заўсёды з’яўляецца канчатковай кропкай нелегальна перапраўленай з Беларусі кантрабанды цыгарэт. Чым далей ад Беларусі на Захад, тым цыгарэты ў цане робяцца даражэй, піша euroby.info. У час адной з праверак, праведзеных у першай палове верасня на пошце ў польскім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY