Інтэрактыўная мапа велапарковак

budz-4-2Інтэрактыўная мапа велапарковак http://velogrodno.by/parking была створана ў жніўні 2012 года ініцыятыўнай групай “Вела Гродна” у рамках грамадскай кампаніі “Забяспеч сабе паркоўку!”.

Мапа была створана, каб сабраць інфармацыю аб тым, дзе ў Гродна ёсць патрэба ў велапаркоўках. Любы жадаючы можа адзначыць месца (крама, музей, парк і інш), дзе велапаркоўкі пакуль няма, але яна запатрабавана веласіпедыстамі. За два месяцы сабралося 120 такіх месцаў. Таксама мапа дазваляе даведацца, што ў Гродне на сённяшні дзень ёсць ужо не менш 21 велапаркоўкі.

Мапа была адным з этапаў кампаніі. Пасля збору дадзеных, 80-ці з паказаных на мапе гродзенскім арганізацыям былі накіраваныя лісты з просьбай аб устаноўцы каля іх будынкаў велапарковак, а таксама перададзена неабходная тэхнічная інфармацыя (чарцяжы, нарматывы і г.д.)

Унікальнасць нашай працы не толькі ў тым, што мы стварылі першы беларускі рэсурс, які дазваляе выявіць патрэбы раварыстаў у паркоўках, але і тое, што мапу мы выпусцілі пад “вольнай ліцэнзіяй”. Гэта дало магчымасць іншым ініцыятыўным групам скарыстацца ёй для маніторынгу сітуацыі з велапаркоўкі ў сваіх гарадах, што можа паўплываць на паляпшэнне велаінфраструктуры па ўсёй Беларусі.


CACKLE comment system