Кантактны заапарк на Антонава зачыніцца ў пачатку 2020 года. Усіх гадаванцаў уладальнікі вырашылі прадаць ці разыграць за лайкі і рэпосты ў Instagram. У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася чытачка Валерыя, якая расказала, што любыя абураныя каментары ў запісе заапарка выдаляюць. А неўзабаве выдалілі і пост аб розыгрышы жывёл. Мы зрабілі скрын паста. «Заапарк зачыняецца, але аддаваць жывёлак […]
Вечарам 5 снежня каля Ашмянскага РАУС выявілі памерлым оперупаўнаважанага мясцовага аддзелу. Паводле Тэлеграм-каналу NEXTA супрацоўнік Ашмянскага РАУС знойдзены памерлым у сваім асабістым аўтамабілі. Машына знаходзілася на стаянцы насупраць будынку міліцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі гаворка ідзе пра суіцыд. Надзвычайнае здарэнне «Белсату» пацвердзілі ў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму. «Смерць не носіць крымінальнага характару і не звязаная з выкананнем службовых абавязкаў», […]
Гродзенскую вобласць у парламенце шостага склікання прадстаўляла трынаццаць дэпутатаў. Трое з іх – Лілія Кір’як, Тамара Далгашэй і Аляксандр Маркевіч – застануцца на другі тэрмін, астатнія перададуць паўнамоцтвы сваім пераемнікам. TUT.BY даведаўся, як складзецца далейшы лёс экс-парламентарыяў. Праўда, многія з дэпутатаў ад Гродзеншчыны пакуль яшчэ не вырашылі, чым будуць займацца і дзе будуць працаваць. Кажуць: […]
На тэрыторыі вобласці размешчаны 697 гісторыка-культурных каштоўнасцей, многія з якіх знаходзяцца ў жаласным стане, піша ej.by са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці. Праверка пракуратуры паказала, што ўласнікі не толькі не займаюцца рэканструкцыяй, але нават не наводзяць элементарны парадак у будынках, залічаных да культурнай спадчыны. Гэта адбываецца пры патуранні мясцовых уладаў. Так, да гэтага […]