Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў

Арганізатарамі конкурсу выступілі грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) і “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).

Да ўдзелу ў конкусе запрашаліся журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Асноўныя намінацыі конкурсу:

Маё пакаленне”

Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.

Твой стыль”

Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.

Свет вачыма”

Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.

Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:

1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”

Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

У намінацыі  ўганараваны лепшы матэрыял, прысвечаны забытым ці слаба даследаваным сімвалам Беларусі.

2. “Нестандартная Беларусь”

Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”

У гэтай намінацыі  разглядаліся журналісцкія матэрыялы, прысвечаныя незвычайным, містычным, малавядомым месцам і падзеям у Беларусі.

3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”

Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”

У межах намінацыі быў вызначаны лепшы матэрыял (артыкул, відеа- ці радыё матэрыял), прысвечаны тэме беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, праблемам, дзеянням і перспектывам у гэтай сферы, асобам, якія зрабілі вялікі ўнесак у пашырэнне беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

4. «Беларускае мысленне і адукацыя»

Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Універсітэт”.

Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаліся аўтары артыкулаў, відэа- ці радыё матэрыялаў, якія адлюстроўвалі тэму адукацыі і навукі ў сённяшняй Беларусі, а таксама постаці інтэлектуалаў, новыя погляды і перспектыўныя дзеянні ў гэтай сферы.

5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі

Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org

Па выніках конкурсу ў гэтай намінацыі ўзнагароджаныя аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных моладзеваму лідэрству, ініцыятывам беларускай моладзі, маладым актывістам, якія сваёй дзейнасцю імкнуцца паляпшаць жыццё беларускага грамадства.

6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”

Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.

На конкурс у гэтай намінацыі прымаліся матэрыялы, якія адлюстроўваюць пытанні свабоды слова ў нашай краіне (праблемы, тэндэнцыі, важныя перамены на рынку СМІ, параўнаўчы аналіз, арганізацыі і асобы, якія займаюцца гэтымі пытаннямі і г.д.).

7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”

Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.

На перамогу ў гэтай намінацыі прэтэндавалі матэрыялы, аўтары якіх даследуюць важныя пытанні, звязаныя са станам і аховай навакольнага асяроддзя.

Умовы конкурса:

На конкурс былі прадстаўленыя як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.

Адзін аўтар мог заявіць на конкурс не больш за 3 матэрыялы ў кожную з намінацый. Адзін і той самы матэрыял мог быць заяўлены максімум у 2 розныя намінацыі.

Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права публікацыі (з пазначэннем аўтарства) дасланых на конкурс матэрыялаў на вэб-старонцы ІІІ Фестываля моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”.

Дасланыя на конкурс матэрыялы ацэньваліся прафесійным журы, у склад якога ўвайшли вядомыя беларускія журналісты. Журы вызначыла па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты былі запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе былі агучаныя імёны пераможцаў.

У якасці галоўных прызоў пераможцы конкурсу атрымалі стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.

Пераможцаў у спецыяльных намінацыях  вызначылі заснавальнікі намінацый.

Вынікі конкурса ІІІ Фестывалю глядзі тут


Працы пераможцаў конкурса ІІ Фестывалю глядзі тут

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"