Апублікаваны Глабальны Індэкс старэння-2015

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Апублікаваны Глабальны Індэкс старэння-2015

Новы выпуск Глабальнага індэкса старэння з’явіўся ў публічным доступе 9 верасня. У дакуменце прадстаўленыя вынікі ацэнкі сітуацыі са старэннем насельніцтва ў 96 краінах свету. Месца кожнай краіны ў рэйтынгу выводзіцца на аснове 4-х паказчыкаў: матэрыяльнай забеспечанасці сталых людзей, стану іх здароўя, магчымасцей для развіцця асабістага патэнцыялу, а таксама спрыяльнага асяроддзя для сталых людзей.

Адносна нізкая пазіцыя Беларусі ў рэйтынгу звязаная найперш са станам здароўя сталых беларусаў. Па гэтым параметры нашая краіна знаходзіцца ажно на 84-й пазіцыі. Так, у адносна здаровым стане пасля дасягнення 60-гадовага ўзросту беларусы ў сярэднім могуць пражыць 13,6 года. У Швайцарыі гэты паказчык складае 19 год.

Лідэры і суседзі

Лідэрамі рэйтынгу краін з лепшымі ўмовамі для жыцця сталых людзей з’яўляюцца Швайцарыя, Нарвегія і Швецыя.

Глабальны індэкс старэння-2015

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, прысвечаным Індэксу 2015 г., гэтыя краіны кансультуюцца са сталымі людзьмі, каб задавальняць іх патрэбы і развіваць іх досвед і кампетэнцыі, забяспечыць годную ахову здароўя, магчымасці для адукацыі на працягу ўсяго жыцця, бяспечнае і спрыяльнае асяроддзе для людзей усіх узростаў.

А вось як выглядаюць месцы ў рэйтынгу краін-суседзяў Беларусі (у дужках месца ў Індэксе 2014 г.):

Польшча – 32 месца (32)

Латвія – 35 месца (35)

Літва – 63 месца (60)

Расія – 65 месца (65)

Украіна – 73 месца (82).

Глабальны Індэкс старэння-Еўропа

Для чаго патрэбны Індэкс?

Актывісты міжнародных і нацыянальных арганізацый ва ўсім свеце выкарыстоўваюць дадзеныя Індэкса для таго, каб заахвочваць урады краін прымаць больш эфектыўныя меры для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, абароны іх правоў і павышэння іх удзелу ў жыцці грамадства.

Упершыню Глабальны Індэкс старэння быў прадстаўлены арганізацыяй HelpAge international у 2013 г. У першым выпуску Індэкса Беларусь займала 60-е месца.

Каб пазнаёміцца з Глабальным Індэксам старэння-2015 навядзіце курсор на публікацыю ўнізе і пагартайце яе старонкі.

09 Верасня 2015 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Канцэрт «Lady Pank» у Гродне перанеслі на восень
    Канцэрт польскага гурта меўся адбыцца 28 ліпеня у Новым замку. Але яго перанеслі з-за знайдзеных парэшткаў XII стагоддзя, якія патрабуюць дбайнага вывучэння. Папярэдне новы канцэрт запланаваны на 22 верасня.  – Канцэрт адбудзецца, ён не адменены, але пройдзе пазней. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя парэшткі будынкаў прыкладна XII стагоддзя, якія патрабуюць вельмі […]
  • На будаўніцтве БелАЭС упаў і загінуў мантажнік (абноўлена)
    16 ліпеня на БелАЭС упаў з вышыні мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі. Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку са смяротным зыходам расследуюцца, піша Мінэнерга. Вядома, што стажор-мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі загінуў раніцай 16 ліпеня. Яму было 42 гады. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Праводзяцца ўсе неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні. Сяргей Шаршаневіч адзначае, што праблема вытворчага […]
  • «Нам будзе чым накарміць дзіця заўтра!» Як гродзенцы дапамаглі хвораму хлопчыку
    У маі 2018 года Гродзенскае дабрачыннае таварыства звярнулася да людзей з просьбай дапамагчы Ягору Дузю – хлопчыку з сіндромам кароткай кішкі, на падтрыманне жыцця якога штогод патрабуецца 18035 рублёў. На просьбу дапамагчы Ягору адгукнулася вялікая колькасць людзей, арганізацый і прадпрыемстваў. За месяц ўдалося сабраць 29721 рублёў, а гэта ў паўтары разы больш, чым прасілі. Грошы […]
  • “Кіслае піва становіцца папулярным”. “Лідскае піва” выпусціла новы крафт
    Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які буйны піўзавод вывеў на масавы рынак. Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і з’явіцца на прылаўках з 16 ліпеня. – Беларусы ахвотна знаёмяцца з сусветнымі піўнымі трэндамі, і мы гатовыя падтрымліваць іх у гэтым імкненні, выпускаючы неардынарныя для рынку гатункі, – адзначыў галоўны […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY