Сацыяльная анімацыя: з душою і верай у свае сілы

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Сацыяльная анімацыя: з душою і верай у свае сілы

Вітаўт Руднік, Лана Руднік

«З верай у тое, што людзі ў стане дапамагчы сабе самі – мы, як грамадскія аніматары, актывізуем іх праз навучанне, натхненне, падтрымку, матываванне з мэтай вырашэння мясцовых праблем і развіцця супольнасці на аснове прынцыпаў павагі да іх разнастайнасці, партнёрства і талерантнасці»

Місія дзейнасці сацыяльнага аніматара ў Польшчы

Паняцце “сацыяльная анімацыя” з’яўляецца дастаткова новым для спецыялістаў, якія працуюць у сацыяльнай сферы.

Упершыню пра анімацыю загаварылі ў канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў Заходняй Еўропе і ЗША стала відавочнай неадпаведнасць дзяржаўнай сістэмы (адукацыі, сацыяльнай дапамогі і г.д.) дынаміцы развіцця гамадства.

Анімацыя разглядалася як працэс, скіраваны на ажыўленне, свядомае заахвочванне, пабуджэнне груп і асобных людзей да самастойнага прыняцця рашэнняў, праектавання і рэалізацыі дзейнасці, накіраванай на вырашэнне ўласных праблем.

Тое, што сапраўднае жыццё грамадства не існуе без сацыяльных груп, што менавіта яны з’яўляюцца той школай, у якой фармуецца ўменне індывідуальнай і калектыўнай дзейнасці, станавілася ўсё больш відавочным не толькі для даследчыкаў, але і для практыкаў, занятых у сацыяльнай сферы.

Анімацыя стала спробай змены кансерватыўных і бюракратычных адносін паміж людзьмі, адраджэння камунікацыі паміж імі, выкарыстання іх патэнцыялу на карысць задавальнення ўласных патрэбаў і вырашэння праблемаў у грамадстве.

Знаходжанне і прывядзенне ў рух творчага патэнцыялу людзей для іх уласнага развіцця і развіцця супольнасці стала мэтай для дзеячоў культуры, сацыяльных педагогаў, сацыяльных работнікаў, лідэраў мясцовых устаноў, прадстаўнікоў улады і прадпрымальнікаў.

Паняцці «аніматар» і «анімацыя» канчаткова замацаваліся ва ўжытку на Захадзе ў васьмідзесятых гадах мінулага стагоддзя. Сёння гэтыя тэрміны актыўна выкарыстоўваюцца ў сферы культуры, турызма, самакіраваня, сацыяльнай дапамогі.

Усё часцей гэтае слова гучыць і на посткамуністычнай прасторы. Доўгія гады панавання аўтарытарных рэжымаў выхавалі тут у многіх людзей адчуванне таго, што ад цябе нічога не залежыць, што пра твае праблемы паклапоціцца нехта іншы (партыя, правадыр і г.д.). У выніку сфармаваліся цэлыя пакаленні безініцыятыўных людзей, не здольных да самастойнага вырашэння ўласных праблем.

Наступствы гэтай з’явы цяжарам ляжаць зараз на сацыяльнай сферы многіх краін.

Традыцыйныя формы прадстаўлення дапамогі беспрацоўным, сталым, хворым людзям патрабуюць ад дзяржавы ўкладання аграмадных сродкаў і пры гэтым часта толькі замацоўваюць спажывецкае стаўленне гэтых людзей, іх імкненне задаволіцца мінімумам.

У многіх суседніх краінах ужо зразумелі, што сістэма сацыяльнай працы патрабуе сур’ёзных рэформаў, што асноўны ўхіл трэба рабіць не столькі на тое, каб дапамагчы ўсім, хто мае патрэбу ў дапамозе, колькі навучыць людзей самім задавальняць свае патрэбы, браць ініцыятыву ў свае рукі.

Менавіта таму тэрмін “анімацыя” ужо ўвайшоў у сталы ўжытак сярод спецыялістаў у галіне культуры, адукацыі, сацыяльнай працы. У суседняй Польшчы гаворка ідзе ўжо пра афіцыйнае прызнанне асобнай прафесіі – “сацыяльны аніматар”.

Што ж на самай справе азначае гэты папулярны зараз тэрмін? Слова “анімацыя” паходзіць ад лацінскага слова anima (душа). У гэтым сэнсе сацыяльная анімацыя азначае працэс ажыўлення, натхнення людзей на выкарыстанне свайго патэнцыялу для задавальнення як індывідуальных, так і грамадскіх патрэбаў.

Адпаведна, аніматары – гэта людзі, якія дабраахвотна ўскладаюць на сябе працу па актывізацыі людзей, умацаванню сацыяльных сувязей паміж імі, стымуляванню індывідуальных і калектыўных дзеянняў.

Сацыяльным аніматарам можа быць чалавек з розных прафесійных сфераў: работнік культуры, настаўнік, сацыяльны работнік, бібліятэкар, лідэр грамадскай арганізацыі, дэпутат альбо прадпрымальнік.

Задача гэтых людзей не ў тым, каб узначаліць працэс ды паказаць людзям “правільны” шлях.

Супрацоўнікі Фонда развіцця мясцовай супольнасці з англійскага Брысталя сфармулявалі сем галоўных функцый сацыяльнага аніматара:

  • Ангажаванне. Звычайна праца сацыяльнага аніматара пачынаецца з таго, што ён знаходзіць людзей, якіх хвалююць пэўныя праблемы, пераконвае іх у тым, што трэба самім браць актыўны ўдзел у вырашэнні гэтых праблем. Вынікам такой працы, як правіла, становіцца стварэнне невялікіх ініцыятыўных груп, якія ператвараюцца затым у групы самадапамогі, клубы па інтарэсах, аргкамітэты розных мясцовых акцый і г.д.
  • Спрыянне. Людзям, якія не маюць досведу сумеснай дзейнасці, часта складана спачатку дамаўляцца паміж сабой, слухаць і чуць адзін аднаго, вырашаць канфлікты ў групе, прымаць рашэнні. Сацыяльны аніматар павінен выступаць у ролі добрага фасілітатара, а часам і арбітра, каб праца групы была максімальна эфектыўнай і камфортнай для яе ўдзельнікаў.
  • Навучанне. Людзі, якія пачынаюць разам займацца вырашэннем нейкіх праблемаў, часта не маюць патрэбных кампетэнцый. Задача аніматара – дапамагчы ўдзельнікам групы авалодаць неабходнымі ведамі і ўменнямі, якія зробяць працу групы больш эфектыўнай.
  • Заахвочванне. Часта здараецца так, што людзі бяруцца за нейкую справу, а затым з-за розных прычын “згасаюць”. Добры сацыяльны аніматар павінен знайсці словы і спосабы, якія будуць трымаць людзей “у тонусе”, натхняць на працу.
  • Наданне адчування сілы. Некаторыя простыя з выгляду ўчынкі для асобных людзей з’яўляюцца подзвігам. Пайсці ўладкоўвацца на працу пасля 10 год сядзення ў хаце, выйсці ў 70 год упершыню на сцэну – усё гэта не павінна застацца без увагі аніматара. Адзнака дасягнутых поспехаў, словы падтрымкі – усё гэта ўмацоўвае веру людзей у тым, што яны недарэмна ўзяліся за тую альбо іншую дзейнасць.
  • Дэлегаванне паўнамоцтваў. Сацыяльны аніматар не ўзвальвае на сябе ўсе магчымыя справы. Больш таго – яго задача ў тым, каб дэлегаваць як мага больш паўнамоцтваў і адказнасці самім людзям, паказаць, што дасягненне чакаемых вынікаў будзе магчымым толькі ў тым выпадку, калі людзі самі будуць працаваць на гэтыя вынікі.
  • Ураўнаважванне. У складзе групы, з якой працуе сацыяльны аніматар, могуць быць людзі з розным сацыяльным статусам, узроўненем адукацыі, рознага ўзросту і веравызнання. Задача аніматара – ураўнаважыць адносіны паміж людзьмі ў групе, стварыць атмасферу талерантнасці.
  • Ацэньванне вынікаў дзейнасці. Любая зробленая праца патрабуе ацэнкі. Добра зробленая ацэнка дазваляе замацаваць станоўчыя вынікі, пазбегнуць у будучым зробленых памылак. Вельмі часта гэты этап становіцца апошнім у працы аніматара з групай, асабліва калі гэтая праца была…паспяховай. Калі група сфармавалая, стала на ногі, гатовая далей працаваць разам – аніматар павінен адыйсці ў бок. Яго справа цяпер – дапамога ў стварэнні іншых групаў, у арганізацыі ўзаемадзеяння паміж рознымі групамі ў сваёй супольнасці.

З чаго ўсё пачынаецца?

Як правіла – з некалькіх энтузіястаў, якія хочуць паспрабаваць сябе ў новых формах працы з насельніцтвам. Такіх энтузіястаў мы сустракалі ў польскім курортным гарадку Мікалайкі, дзе людзі аб’ядналіся ў грамадскую арганізацыю, якая збудавала ўласны дом – Цэнтр мясцовай актыўнасці. На базе гэтага дома сёння працуюць разнастайныя курсы, групы самадапамогі, ладзяцца дабрачынныя акцыі.

У цэнтрах сацыяльнай дапамогі ў Лодзі, Радаме, шэрагу іншых польскіх гарадоў і мястэчак, мы сустракаліся з сацыяльнымі работнікамі, якія карэнным чынам змянілі свой падыход да працы. Замест руціннай працы па раздачы гуманітарнай дапамогі, дапамогі па беспрацоў’і і г.д. яны перайшлі да стварэння групаў самадапамогі і клубаў па інтарэсах для беспрацоўных, сталых, хворых людзей. Эфекты ад такой працы часам пераўзыходзілі самыя смелыя спадзяванні!
Мы бачылі старую школу ў адной з польскіх вёсак, зачыненую з-за малой колькасці дзяцей. Мясцовыя жыхары выкупілі гэты будынак і зрабілі на яго базе такі цэнтр для творчага і інтэлектуальнага развіцця дзяцей і падлеткаў, якому б пазайздросцілі ў многіх гарадах.
Мы бачылі, як намаганнямі асобных аніматараў-энтузіястаў бібліятэкі і дамы культуры ў Польшчы і Літве ператвараліся ў сапраўдныя цэнтры грамадскай актыўнасці, дзе адбываліся цікавыя дыскусіі, творчыя мерапрыемствы, арганізаваныя самімі жыхарамі…
Беларусь сёння мае добрую матэрыяльную базу для ўдасканалення сістэмы сацыяльнай працы: тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамы культуры, бібліятэкі і г.д.

У гэтых структурах працуе шмат таленавітых, здольных спецыялістаў.

Рэфармаванне гэтай сістэмы, набліжэнне яе да рэальных патрэбаў грамадства, пераарыентацыя на выкарыстанне патэнцыялу грамадзян для вырашэння важных праблемаў дазволіць зрабіць сацыяльную працу куды больш эфектыўнай, узняць статус сацыяльнага работніка, заашчадзіць дзяржаўныя сродкі.

Сацыяльная анімацыя сёння – гэта не проста модны тэрмін, а працэс, які адпавядае патрабаванням часу. Дык давайце не марнаваць яго!

27 Снежня 2010 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • #прашчальнаесловапрэзідзента. Як гродзенцы смяюцца з прэзідэнта
    Беларусы прагназуюць, што б пра іх сказаў Лукашэнка, калі б яны памерлі ад каранавіруса. Допісы пачалі з’яўляцца пасля таго, як Лукашэнка нетактоўна выказаўся пра дзве смерці ад COVID-19. Беларусы палічылі гэта абуральным і запусцілі флэшмоб. Глядзіце, што пішуць гродзенцы. Да херня вапрос. Баба. Пісят лет. Чэво дальшэ жыць та? Ні ана цібе дзіцей ні радзіт большэ, […]
  • Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі на святочную імшу ў Фарным касцёле
    У нядзелю 5 красавіка  каталікі адзначылі уваход гасподні ў Іерусалім – Пальмовую, ці Вербную, нядзелю. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам вернікам Гродна прапанавалі паўдзельнічаць у набажэнствах анлайн. Але многія гродзенцы вырашылі ўсё-такі наведаць храмы. Як праходзіла святочнае набажэнства ў гродзенскім Фарным касцёле, глядзіце ў рэпартажы БЕЛТА.  The post Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі […]
  • У Беларусі – 562 выпадкі каранавіруса. 8 чалавек памерла
    Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя лічбы колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі вырасла на 28% за дзень. У Беларусі па стане на 05.04.2020 на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Ачунялі 52 чалавекі. 8 пацыентаў памерлі. Як […]
  • Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці
    Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў. Кавярні “Наша Кава” і “Справа” Кавярня працуе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY