Вітаўт Руднік. Да пытання выкарыстання беларускай мовы ў грамадзянскай адукацыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Вітаўт Руднік. Да пытання выкарыстання беларускай мовы ў грамадзянскай адукацыі

У асяроддзі людзей, якія займаюцца ў Беларусі грамадзянскай адукацыяй, сёння багата розных падыходаў да разумення яе мэтаў і метадаў. Ёсць, аднак, яшчэ адно прынцыповае пытанне — мова навучання.

Калі мы кажам пра грамадзянскую адукацыю, пра выхаванне грамадзянскай пазыцыі — абысці гэтае пытанне немагчыма. Мова з’яўляецца адным з чыннікаў,якія аб’ядноўваюць людзей, інтэгруюць грамадствы.

Не дарэмна ж у многіх краінах свету ўмовай атрымання грамадзянства з’яўляецца валоданне дзяржаўнай мовай. У Беларусі, падзеленай моцна ідэалагічна і канфесійна, мова набывае надзвычайнае значэнне. У тым ліку — і ў сферы грамадзянскай адукацыі. Часам на трэнінгах даводзіцца чуць папрокі з боку некаторых удзельнікаў. Чаму, маўляў, не папярэдзілі, што трэнінг будзе па-беларуску? Дажыліся, ды і толькі! У Беларусі людзей абражае не тое, што яны не ведаюць беларускай мовы, а тое, што ёй карыстаюцца іншыя! Мы такіх “грамадзян” выхоўваем?

Гэта яны заўтра будуць весці за сабой беларускі народ ва ўсіх сферах жыцця? Калі так, то я яшчэ падумаю, ці пайсці за імі.

Яшчэ ў 2001 г. на старонках часопіса “Трэці сэктар”, я пісаў, што надышоў час яшчэ раз задумацца над моўнай палітыкай у сферы грамадзянскай адукацыі. Калі мы хочам мець на выхадзе адукаваных людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй — мы павінны прапанаваць гэтым людзям такі ўзровень адукацыі, за які будзе не сорамна ні нам, ні ім.

Калі мы хочам мець на выхадзе грамадзян, якія будуць жыць і працаваць для гэтай краіны — грамадзянская адукацыя мусіць базавацца на нацыянальным падмурку, на беларускай мове ў прыватнасці.

Не трэба забывацца пра тое, што акрамя ведаў і ўменняў мы нясем людзям і пэўныя каштоўнасці. Пачуццё прыналежнасці да гэтай нацыі,павага да яе гісторыі, незалежнасць, родная мова— стаўленне людзей, якіх мы вучым, да гэтых паняткаў часта наўпрост залежыць ад нашага стаўлення.

Два дні трэнінгу ў беларускай мове часам робяць тое, што не ў стане зрабіць палымяныя прамовы па-беларуску на мітынгах ці са старонак газет: дазваляюць людзям скінуць з сябе комплексы, упэўніцца ў тым, што беларуская мова — мова, якая нясе святло новых ведаў.

Моўнае пытанне мае яшчэ і вялікі маральны аспект. Асабіста не раз і не два даводзілася чуць, што трэнерская праца па-руску (у сэнсе мовы навучання) больш эфектыўная: ёй карыстаецца пераважная большасць людзей, у той час як беларускую многія нават і не разумеюць добра.

Такі падыход, аднак, з майго пункта гледжання, толькі цешыць несмяротныя душы тых, хто на працягу апошняга стагоддзя старанна нішчыў беларускую мову, культуру, інтэлігенцыю. Нішчыў, каб беларусы ніколі не сталі Беларусамі, каб Белоруссия не ператварылася ў Беларусь.

Зразумець логіку тых, хто гэта рабіў, лёгка — леніны, сталіны, хрушчовы, брэжневы разам са сваімі памагатымі і паслядоўнікамі будавалі сваё грамадства, “новую общность советских людей” без роду і племені.

Неад’емным інструментам усіх гэтых “будаўнікоў” была татальная русіфікацыя, ганебныя наступствы якой не заўважае толькі сляпы ды глухі. Можна, канешне, ісці па самаму простаму шляху, ажыццяўляючы адукацыйныя праграмы, выдаючы дапаможнікі і іншую навучальную літаратуру па-руску і тлумачыць гэта тым, што людзям так зручней, што яны лепш зразумеюць і г.д.

Але ці не маральная здрада гэта той самай рэпрэсаванай і занядбанай беларускай мове, лепшым яе носьбітам, расстраляным і закатаваным, вымушаным жыць са страхам за сябе і сваіх блізкіх толькі за тое, што пісалі і гаварылі па-беларуску, дбалі пра Беларусь? Пакідаючы ўсё “як ёсць, як зручней”, ці не становімся мы ў такім выпадку на бок тых самых карнікаў беларушчыны ўсіх часоў? Ці не справа гонару беларускіх адукатараў быць у першых шэрагах беларускіх адраджэнцаў?

Не спадзяюся, што ўсе нашы адукатары ад заўтра пачнуць праводзіць трэнінгі і  іншыя мерапрыемствы па-беларуску. Але што замінае пачаць высылаць абвесткі, выдаваць новыя публікацыі па-беларуску (альбо ў двух моўных версіях)? Няведанне мовы? Сорамна для адукатараў… Альбо “так прасцей”?

…Таталітарнай і небеларускай па сваёй сутнасці сістэме афіцыйнай адукацыі трэба стварыць альтэрнатыву ў выглядзе нацыянальнаскіраванай, дэмакратычнай па змесце і высокай па ўзроўні сістэмы грамадзянскай адукацыі.

Прыйдзе час, і напрацоўкі ў гэтай галіне лягуць у падмурак новай беларускай адукацыйнай сістэмы, будаваць і развіваць якую давядзецца нам і тым, каго мы сёння навучаем.

Артыкул быў надрукаваны ў часопісе “Адукатар”, №2(12), 2007
29 Снежня 2010 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Жаночы раман часоў пандэміі. Cерця 6. Крыся выходзіць замуж
    Вы памятаеце Крысю з першай серыі фотарамана? У гэтым сюжэце яна з’яўляецца зноў і выходзіць замуж. Хто стаў яе выбраннікам і як склаўся лёс дзяўчыны з 70-х – чытайце і глядзіце ў чарговай гісторыі ад Наталлі Дораш. Улетку 1974 г. мая прыяцелька Крысціна запрасіла мяне на вяселле. Выходзіла яна замуж не па гарачым каханні, а […]
  • Гол Марушыча прынёс “Нёману” сёмую перамогу запар
    4 ліпеня гродзенскі клуб атрымаў сёмую перамогу запар у чэмпіянаце Белаурсі. Падапечныя Ігара Кавалевіча ў Гродна абыгралі Іслач – 1:0. Адзіны гол у матчы на 91-й хвіліне забіў Зоран Марушыч. Сем перамог запар – гістарычная серыя для гродзенскай каманды. Галоўны трэнер ” Нёмана “Ігар Кавалевіч пасля матчу: – Быў цяжкі матч з добрай камандай. У […]
  • Адключаць гарачую ваду ў Гродне пачнуць з 8 ліпеня
    Адключэнні гарачай вады ў Гродне пачнуцца ў пачатку ліпеня і завершацца 25 жніўня, паведамлялі раней grodnonews.by у Гродзенскай гарадскай ЖКГ. Для паступовага і раўнамернага адключэння гарачай вады горад падзелены на тры зоны. Першая зона: занеманская частка горада, Прынеманне, частка цэнтра горада – з 8 па 21 ліпеня ў раёнах вуліц: Антонава, Аульская, другі завулак Белуша […]
  • У 2020 годзе ў Беларусі вырасла колькасць перадазіровак ад наркотыкаў
    У Беларусі адзначылі рост колькасці зарэгістраваных выпадкаў перадазіроўкі, паведамілі ў мясцовай міліцыі. Чатыры чалавекі ў 2020 годзе пасля атручвання памерлі. На працягу 2015-2018 гадоў у Гродзенскай вобласці зніжалася колькасць атручванняў. У 2015 годзе іх было 43, а ў 2018 — толькі 4. У 2019 годзе колькасць атручванняў паднялася да 10. За сем месяцаў у 2020 […]
© 2012-2010 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"