Літаратурны клуб “Катарсіс”

Літаратурны клуб “Катарсіс” працуе пры УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”. У клубе зарэгістраваны 29 чальцоў у асноўным з ліку студэнтаў і выкладчыкаў ГрДМУ. Але з’явіліся і новыя сябры клуба з іншых навучальных устаноў Гродна. Намі выдадзены два калектыўныя зборнікі вершаў і прозы “Вечные каникулы” і “Гіпакратавы ваганты”. Рыхтуецца да выдання трэці зборнік. У 2010 годзе Гродзенскім абласным цэнтрам народнай творчасці “Катарсіс” быў узнагароджаны ганаровай граматай як адно з лепшых творчых аб’яднанняў у вобласці. На рэспубліканскім студэнцкім конкурсе “Арт-вакацыі – 2012” клуб заняў першае месца з намінацыт “Паэзія”, першае месца ў намінацыі “Проза” і трэцяе месца ў намінаці “Відэапрадстаўленне творчых калектываў”. У 2011-2012 навуч. годзе клуб правёў першы літаратурны конкурс сярод студэнцкай моладзі ў г.Гродна. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты трох гарадзенскіх універсітэтаў і трох каледжаў. Па просьбе ўдзельнікаў зараз распачынаецца другі конкурс. Таксама сябры клуба кансультуюць аўтараў на Гродзенскім форуме ў раздзеле “Літаратура. Усё пра твае вершы і прозу”. За тры гады там больш за 50000 наведванняў.


CACKLE comment system