Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”

budz-1-3Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” створаны студэнтамі і спецылістамі г.Мінску ў 2005 годзе. За гэты час праведзены валанцёрскія летнікі, кансэрвацыйныя працы на сьценах помніка архітэктуры 14 ст. “Рэшткі замка ў в. Крэва”, знойдзены рэшткі замкавага млына, сабрана вусная гісторыя мясцовых жыхароў і экспанаты для будучага музея, праведзены музычныя фестывалі (2005 і 2011 гады).

2012 год стаўся для Фонда знакавым.

Валанцёры Фонда змаглі літаральна “перакапаць усё Крэва”.

Пад кіраўніцтвам археоляга з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А. Дзярновіча былі праведзены раскопы:

А) Мікалаеўскай гары – знойдзены рэшткі старажытнага храма

Б) Юравай гары – знойдзены рэшткі невядомай пабудовы, якая яшчэ патрабуе дасьледваньня і гіпотэз

В) Вежа Кейстута (у супрацы з Міністэрствам культуры) – знойдзены прадметы побыту і інтэр’еру.

Наперадзе адбудова Кейстутавай вежы, адкрыцьцё музею, новыя валанцёрскія летнікі.

Сайт: www.kreuskizamak.by


CACKLE comment system