“Каб знайсці рашэнне, прызнайся, што праблема ўсё ж такі ёсць”

Standard entry

У Беларусі чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, які займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю, хутчэй выключэнне, чым правіла. Але гэта добры прыклад таго, што чалавек сам будуе сваё жыццё і робіць яго поўнавартасным і насычаным. Чаму на вуліцах горада так рэдка ўбачыш інвалідаў, ад чаго залежыць працаўладкаванасць чалавека з абмежаваннямі, пра навучанне на аператара ЭВМ і універсітэцкія прыбіральні […]

Далей...

Людзі, для якіх няма абмежаванняў

Standard entry

Ёсць у Гродне людзі, якія не па чутках ведаюць пра існаванне дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Некалі яны прынялі рашэньне рабіць кожны дзень жыцця гэтых дзетак яркім і насычаным. У намінацыі “Дабрачыннасць” прадстаўлены праект Гродзенскага дзіцячага хоспісу “Арганізацыя валанцёрскага руху ў сферы аказання паліятыўнай дапамогі”. Па словах дырэктаркі ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольгі Шульгі, праект, які доўжыўся амаль тры […]

Далей...

Конкурс “Будзь у Трэцім!”: хутка падвядзем вынікі!

Standard entry

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурса “Будзь у Трэцім!” адбудзецца 4 красавіка. Конкурс, мэта  якога – папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў, другі год запар ладзіць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай […]

Далей...

Даць рэчам другое жыццё дапаможа Зялёная мапа

Standard entry

У намінацыі “Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя” прэзентуецца праект Зялёная мапа Гродна. Гэтая ініцыятыва з’явілася ў Гродне летам 2012 года як працяг ідэі мінскіх эка-актывістаў, эстафету якіх пераняла гарадзенская ініцыятыўная група. Па словах удзельніцы праекта Юліі Каляды, даведаўшыся, што Зялёная мапа рэалізоўваецца ў Мінску Цэнтрам экалагічных рашэнняў (ЦЭР), гарадзенскія актывісты адшукалі стваральнікаў сайта. “Гэтая тэма […]

Далей...

Менш за тыдзень засталося да канца галасавання ў конкурсе “Будзь у Трэцім!”

Standard entry

Галасаванне за канкурсантаў працягнецца да 3 сакавіка ўключна. Паспяшайцеся аддаць свой голас за лепшага! Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” другі год запар праводзіць конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў. У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а […]

Далей...

Таццяна Рамановіч: “Паняцця валанцёр у Беларусі няма”

Standard entry

Як валацёрам жывецца і працуецца ў Беларусі? Якія складанасці яны сустракаюць на сваім шляху? Нашая суразмоўца – Таццяна Рамановіч, прэтэндэнтка на званне “Валанцёр года”, якая вучыцца, працуе і мае чатырохгадовы вопыт валанцёрскай дзейнасці. Якой валанцёрскай дзейнасцю Вы  займаецеся? Большы час  я кірую праектам “Прафілактыка і лечэнне  ВІЧ/СНІДу в РБ-2”, падтрыманым Глабальным Фондам і разлічаным  на […]

Далей...

“Рабі дабро і шчасце само будзе бегаць за табой!”

Standard entry

У рамках серыі інтэрв’ю з нашымі канкурсантамі мы паразмаўлялі з Алесяй Яфімавай – гарадзенскай валанцёркай і актывісткай, якая прэтэндуе на званне “Валанцёр года”. “Адданае сэрца”, “Чыстая лес – Чысты розум”, “Зяленая сетка”, “Экастудыя”,“Ружовы слон”, “Дзень без аўтамабіля”, “Гадзіна Зямлі” – гэта няпоўны пералік арганізацый, ініцыятыў і акцый, да якіх спрычынілася Алеся. Кола яе дзейнасці вельмі шырокае: яна […]

Далей...

Велаактывіст: хто, калі не я?

Standard entry

Форум велаактывістаў Беларусі – праект гарадзенскіх веласіпедыстаў, арганізаваны ініцыятыўнай групай “ВелаГродна”. Першы Форум праводзіўся ў верасні 2011 года, у якім удзельнічала каля 15 чалавек. Ён даў магчымасць для далейшага супрацоўніцтва з Мінскімі велаактывістамі ў сілу падабенства веласіпедных праблем і працы па абмене вопытам. Другі раз мерапрыемства прайшло ў лістападзе 2012 года, на якім сабраліся каля […]

Далей...

Гродна не хапае 100 велапарковак

Standard entry

Мы працягваем серыю інтэрв’ю з нашымі канкурсантамі. Сёння мы паразмаўляем пра Гродзенскую інтэрактыўную мапу велапарковак http://velogrodno.by/parking, якая з’явілася дзякуючы ініцыятыве “ВелаГродна” у рамках грамадскай кампаніі “Забяспеч сабе паркоўку”. Ініцыятары стварэння – маладыя людзі, веласіпедысты, якім неабыякавы лёс велатранспарту ў іх любімым горадзе. Усё пачыналася з арганізацыі гарадскіх велапрабегаў “Крытычная маса”, мерапрыемстваў “бардзюрная пятніца”, “Дзень без […]

Далей...

Ірына Кавалевіч: “Адзін у полі не воін, а путнік”

Standard entry

Мы распачынаем серыю інтэрв’ю з нашымі канкурсантамі. Сёння мы паразмаўляем з каардынатаркай вельмі добрай ініцыятывы, арганізаванай на гарадзенскім форуме яшчэ летам пазамінулага года, дзе гарадзенцы збіраюць рэчы для дзетак, якія па той ці іншай прычыне засталіся без бацькоў. Ірына, як нарадзілася ідэя такой ініцыятывы? Як пачалася ваша гісторыя? Я трапіла са сваім сынам у інфекцыйны […]

Далей...